2016 год выдаўся не самым простым не толькі для ўсяго сусвету, але і для нашай салодкай рэдакцыі. Галоўным праё*ам года стаў калапс на серверах сайта, у выніку чаго ў лютым была страчаная старая версія нашага часопіса. Мы вырашылі, што такім чынам вышэйшыя сілы падказваюць нам, што так больш жыць нельга, – і за два месяца фактычна з нуля распрацавалі і выкацілі новую версію 34mag. Але пра ўсё па парадку.

У траўні матэрыялам пра вуліцу Кастрычніцкую стартуе наш летні праект «Таемны госць», аўтарам якога становіцца пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. На нашу просьбу літаратар фіксуе галоўныя падзеі менскага лета, ставіць на сабе эксперыменты і, здаецца, нядрэнна бавіць час.
Яшчэ адзін наш сёлетні праект пад назвай E-quality прысвячаецца гендарнай роўнасці і жаночым правам. У межах яго выйдзе серыя відосаў – і першы з іх пра Women’s Rock Camp.
На 34mag з’яўляецца беларускі пераклад кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў» – двухактавы зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій. На беларускую Шаблоўскага пераклала Адэля Дубавец.
16 чэрвеня стартуе наш галоўны відэапраект года – урбаністычна-музычнае шоу Minsk Music Sessions. На працягу ўсяго лета ў розных гарадскіх лакацыях мы здымаем беларускіх музыкаў – ад зорак да андэрдогаў, ад электронных прынцэс да герояў хіп-хопу, ад легендаў рок-н-ролу да трапяткіх дэбютантаў. У межах першага сезона выходзіць 10 выпускаў MMS (плюс адзін бонусам).









Тэсцім новы афлайн-фармат пад назвай 34 Media Day. Першы з іх праходзіць у верасні і прысвячаецца тэме ўзаемадзеяння горада і медыяў. На другім, лістападаўскім Media Day гутарым пра маркетынг краін – разам з паслом Бразіліі і госцяй з Грузіі.

За 2016 год на нашым лэйбле «Пяршак» выходзіць 15 музычных прэм’ер (то-бок атрымліваецца, што мы выдаем 1,25 рэлізаў у месяц). Самым папулярным альбомам года выяўляецца Plastyka ад Akute.







На нашу рэдактарку Таню на вуліцы нападае сабака. Вынікам гэтай непрыемнасці становіцца чарговы выпуск рубрыкі «Працэс». Наогул у 2016-м на старонках 34mag выходзіць 21 серыя рубрыкі, у якой мы імкнемся тлумачыць складаныя ды непрыемныя тэмы дасціпнымі словамі. Кожны матэрыял суправаджаецца фірмовай карцінкай ад нашай ілюстратаркі Sheeborshee.
У снежні актыўна дэманструем вынікі аўдыядакументальнага праекта «Іншыя гісторыі», праца над якім пачалася яшчэ вясной. Дакументары-жыццяпіс утапічнага грамадства «Беларуская вясёлка», гісторыя аднаго захворвання на рак, успаміны пры культавы беларускі «шэры глянец» і філасофская аўдыяпрыпавесць пра ваўкоў і людзей – такой разнастайнасці тэм і сюжэтных паваротаў не адчувалі нават хвалі радыё «Культура». Далей будзе.

Как делать свои социально-бизнесовые проекты в 16?
Новыя выклікі ад ШІ-навінак і карысных платформ.
Экскурсіі, якія не транслююць Вікіпедыю, а прапануюць новыя адчуванні і меркаванні пра нешта важнае.
Паспяховыя прамоўтары даюць слушныя парады для арганізацыі фестываляў у беларускіх рэаліях.
Дзе шукаць звесткі пра сваякоў і як гэта ўсё кампанаваць?
Пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды.
Чаканыя перавыданні і пераклады культавых тэкстаў.
КАМЕНТАРЫ (1)
"2 месяца"? ці "2 месяцы"? гэта праёб ці новыя правілы, а то пасля фемінітываў хз, хачу быць у курсе