Жаночая гэта справа

На мінулых выходных у «Корпусе 8» акумулявалася наймацнейшая энэргія. У яго сценах прайшоў першы панк-рок-канцэрт, на якім лайн-ап складалі выключна гёрлз-бэнды. Прычым усе яны былі створаны літаральна тыдзень таму – на адмысловым лагеры Women’s Rock Camp.

 

Гэткія рок-лагеры ўпершыню з’явіліся на пачатку 2000-ых гг. у ЗША, потым мерапрыемствы такога кшталту пачалі ладзіцца і ў Еўропе. Працуе гэта паводле прынцыпу эстафетнага кіёчка: тыя, хто раз быў удзельніцай і зразумеў, што панк-рок – справа жаночая, самі арганізоўваюць гэтыя лагеры далей, каб зацягнуць у дзвіжуху больш і больш новых людзей.

Ідэя развіць беларускі жаночы панк-рок нарадзілася ў польскага «Фонду пазітыўных зменаў» і мясцовай адукацыйнай платформы «Фіальта». Яны выкінулі ў сеціва форму для заяўкі ды праз тыдзень у скрыні было каля ста лістоў ад самых розных жанчын. Атрымалася ўзяць на борт толькі адзінаццаць – і менавіта яны стварылі тры групы-распачынальніцы новай эры беларускага гёрлз-панку: «Чёрный Знахорь» (аўтарскае напісанне), «Не Винный Хлеб» і «Кошки Шредингера».

Пра тое, як панк-рок дапамагае ў бойцы за жаночыя правы, – у нашым сюжэце.

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа by Poliakowa, Natasha Zinkevich, Sheeborshee
Фота by Gustav Goodstuff

 


КАМЕНТАРЫ (4)

Юль
Юль | 2016-05-28 07:40:41

ня) толькі позна абвясьцілі пра выступленьне((

джек
джек | 2016-05-27 19:57:42

Отлично! даешь анархо-феминизм в массы!

Леся
Леся | 2016-05-27 16:51:32

Какой то феминистский шабаш с ярко выраженной дискриминацией по половому признаку.

Valeria Bulatskaya | 2016-05-27 15:36:02

Thank you, ladies, for making this possible!

КАМЕНТАВАЦЬ