Навошта мы зрабілі новы 34mag?

  • 18.04.2016
  • Аўтар: 34mag
  • 25603
10 лютага 2016 года нечакана для нас саміх старая версія часопісу 34mag адышла ў нябыт. Усе матэрыялы, якія мы рабілі цягам доўгіх гадоў, усе «першакі», якія выдавалі, усе фотачкі, якія фоткалі паводле ўсіх законах дзвюх трацінаў, ператварыліся ў нулі ды адзінкі. «Ды і х** з ім!» – падумалі мы і пачалі рабіць новы сайт. Новы сайт пад старою назвай. А зараз мы распавядзем табе, чаго чакаць ад нас далей.
 
 

 

А ўсё ж такі што здарылася са старым сайтам?

Здарылася цікавае: у выніку маральнага разлажэння нашай каманды і разбэшчанасці былых хостэраў серверы, на якіх фізічна захоўваўся наш цуда-часопіс, выйшлі з ладу. Нейкім містычным чынам бэкапы нашага сайту з бессэнсоўнаю паслядоўнасцю раз на тыдзень перазапісваліся на той самы сервер. Які, як ты ўжо зразумеў, на*бнуўся. Вонкавыя бэкапы ў нас былі, але чамусьці толькі за мінулы год. Карацей, на тое, каб аднавіць сайт у старым выглядзе і больш-менш прыстойнай кандыцыі, нам спатрэбіліся б 2–3 тыдні. Ну, акей, магчыма, – месяц. Мы вырашылі, што гэта задача для слабакоў, і пачалі працаваць над новым сайтам.

 

Такі ўжо і новы! А са старымі матэрыяламі што будзе?

Старыя матэрыялы і спецпраекты – як мінімум тыя з іх, што асабліва дарагія нашым гендарна чуллівым сэрцам, – будуць паціху адноўленыя ў раздзеле «Архіў» (ён з’явіцца пазней). Англійская і руская версіі часопісу таксама будуць, але не адразу. Частка старых рубрык уключна з матэрыяламі ўваскрэсне на новым сайце. «Правінцыя» з усімі яе гайдамі, гісторыямі ды актывістамі – ужо цалкам адноўленая і працуе як гадзіннік. «Пяршак» таксама знойдзеш на звыклым месцы. Але паступова мы будзем рухацца ў кірунку гарызонту, з кожным днём скідаючы старую скуру.

 

А што ўсё ж будзе новае?

Мы вярнулі «Афішу». Гэта будзе самая зручная афіша ever – без усялякіх левых падрабязнасцяў, усё толькі па справе (дзякуй за ідэю, Danila Berencef!). Мы завялі асобную старонку для нашага 34radio, якое ўжо лашчыць твой слых звонкімі мелодыямі беларускай і замежнай эстрады. Мы ўводзім унутрырэдакцыйны панятак «мікрафармату» і будзем абнаўляцца часцей. Таксама мы рыхтуем да выдання на «Першаку» новую кнігу і аўтаматную чаргу музычных рэлізаў. Яшчэ мы запланавалі некалькі відэапраектаў і offline падзеяў, зрабіць якія ў нас ужо чэшуцца рукі.

 

Я трохі тут ужо палазіў і бачу шмат багаў…

Мы іх таксама бачым. Але, можа, не ўсе. Пішы ў каментах пад гэтым пастом (калі каменты працуюць, вядома) ці кідай на пошту 34editors@gmail.com (лепей са скрынамі).

 

А вам патрэбныя новыя людзі ў каманду?

Так, патрэбныя. Перш-наперш, аўтары, якія ўмеюць распавядаць гісторыі пры дапамозе тэкстаў, фота, відэа, гукаў, ілюстрацыяў ды іншага. Па-другое, мы шукаем у каманду рэдактара з досведам працы ў сучасных медыях: абавязкова пісьменнага, з вострым розумам, арганізатарскімі здольнасцямі ды веданнем замежных моваў. Ну і трохі ё*нутага, вядома.

Калі ты – наш чалавек, пішы на 34editors@gmail.com. Калі ты ведаеш кагосьці з удзельнікаў каманды, можаш напісаць ім наўпрост. Але напішы, калі ласка, так, каб мы зразумелі, што ты нам патрэбны (то бок падрабязна, але па справе).

 

А інтэрны вам патрэбныя?

Так, пра пошук інтэрнаў і ўмовы іхнай катаржнай працы мы хутка напішам. Сачы за абвесткамі.

 

Я не хачу з вамі працаваць, але хачу, каб вы пра мяне напісалі.

Воў-воў, лягчэй! Калі ты робіш цікавы (як табе падаецца) івэнт, напішы нам на 34afisha@gmail.com. Нічога не гарантуем, але ліст прагледзім. Калі ты лічыш, што варты стаць героем нашых публікацыяў, пішы на 34editors@gmail.com. Мы любім нахабных.

 

Карацей, навошта вы зрабілі новы 34mag?

Бо 34mag фарэва.

 

 


КАМЕНТАРЫ (20)

Каргин Николай
Каргин Николай | 15.11.2016 10:32

Крутыхі! Так трымаць!

1 0 +1

будут ли восстановлены фоторепортажи из "артхауза"? не сохранил тогда несколько интересных интерьеров для себя, теперь кусаю локти

2 0 +2
Shubaduba
Shubaduba | 19.04.2016 09:55

Юхуууууу!!! Класнецки, мы скучали!

10 1 +9
Алесь
Алесь | 19.04.2016 00:47

Крутыхі! Так трымаць!

7 1 +6
Уладзімер Русаковіч
Уладзімер Русаковіч | 18.04.2016 16:17

Дзякуй, што вярнуліся.
І віншую з абновай!

20 3 +17
Kiryl
Kiryl | 18.04.2016 14:25

Рэдакцыя, трафик губляеце таким чынам - без пераемнасци и redirects.
Я трошки рад что старая пахабшчына зникне, але штосьци сэрцу и мила.

Чэканице кэш гугл альбо archive.org
https://www.google.com/search?q=site%3A+http%3A%2F%2F34mag.net%2F
https://web.archive.org/web/*/34mag.net

2 0 +2
Очевидно
Очевидно | 18.04.2016 14:38

уверен, они про это знают

3 0 +3
лошадь
лошадь | 18.04.2016 14:15

ребят, иногда хромую лошадь проще просто пристрелить, понимаете, о чем речь?

10 29 -19
хаха
хаха | 18.04.2016 14:41

Самые смешные шутки обычно про мамку, понимаешь, о чем речь?

19 6 +13
Пистолет
Пистолет | 18.04.2016 14:21

ПДЫЩ ПДЫЩ! БЭНЬГ БЭНЬГ!

21 0 +21

RSS останется, надеюсь?

3 0 +3
Лявон
Лявон | 18.04.2016 12:31

Як я рады, што сайт аднавіўся!

15 4 +11
Dina Leonova | 18.04.2016 11:51

Коцiкi, радыё лiчыць, што ўсё Лёня Пашкоўскi. I, дарэчы, скрын куды прычапiць?

2 2
Tiger
Tiger | 18.04.2016 11:47

Любоу!!!!

13 4 +9

Миниатюра фотографии профиля при импорте из вк плющится, да и адаптивная версия на маленьком дисплее неадекватно выглядит.

А теперь поплачусь, как меня на пяршак не взяли:(

4 0 +4
intpop
intpop | 18.04.2016 10:10

пошуку па сайце - не знайсцi. першая падзяка

старых матар'ялау, па якiх у каментах вялася палемiка змястоуная - таксама... другая

лепшае - вораг XXXIV

3 0 +3
intpop
intpop | 18.04.2016 10:13

яшчэ й перанос радку у вакецы напiсанага камента не захоуваецца "па змаучаннi". гэта - ТРЫ. ва усiх сэнсах
\
аутарызацыя праз "маргiнальны" гугл не з'явiлася... чацвертая хiба

3 0 +3
Капуста
Капуста | 18.04.2016 09:49

Коцікі <З

16 5 +11
Мы сумавалi
Мы сумавалi | 18.04.2016 09:04

Даражэнькiя!! Шчасце-та якое!

18 5 +13
Дзімон
Дзімон | 18.04.2016 03:56

Нарэшце! Гатоў ад шчасця лізнуць гэныя вусікі

26 5 +21