Караль Грыгорук – 32-гадовы польскі фатограф. Калі яму было 17, ён хацеў стаць ваенным фатографам, таму што натхніўся фільмам «Шпіёнскія гульні» з Брэдам Пітам у галоўнай ролі. Пазней стаў здымаць для многіх НДА, «Грынпіса», праваабарончых арганізацый, а потым сышоў у камерцыйную і фэшн-фатаграфію. Працаваў арт-дырэктарам у Vice, супрацоўнічае з i-D Magazine. Прыводзім асноўныя тэзісы яго нядаўняй лекцыі ў Менску.
Можаш з гэтым пагадзіцца ці не, але і фатографу трэба валодаць вялікай колькасцю ведаў і пастаянна вывучаць працы іншых майстроў. Як мінімум каб не паўтараць тое, што ўжо было знята.
Кажуць, што натхняцца іншымі – дрэнна. Не. Дрэнна – капіяваць нечыя працы. А натхняцца можна вялікай колькасцю рэчаў.
Мы пастаянна чэрпаем адусюль новыя вобразы, нават калі не разумеем гэтага. Таму лепш кантраляваць тое, што трапляе табе ў свядомасць, а не быць адной з авечак у статку.
У 99% выпадкаў я магу зразумець, якія майстры паўплывалі на таго ці іншага фатографа. Пасля выхаду серыяла «Сапраўдны дэтэктыў» усе нібы згаварыліся здымаць у такім жа стылі.
Ніколі не фатаграфуй чужыя фатаграфіі і працы мастацтва. Здымаючы крутое графіці, ты не робіш добры кадр – ты робіш кадр крутога графіці. Але калі вельмі хочацца, то прыўнясі ў здымак нешта сваё, надай свой сэнс, дадай канцэпт.
Прымі тое, што не ва ўсіх тваіх гледачоў такі ж культурны бэкграўнд, як у цябе.
Мы пішам і чытаем злева направа. І калі глядзім на фатаграфію, то перш за ўсё звяртаем увагу менавіта на левы бок карцінкі. Але калі я здымаў у Азіі, то вырашыў рабіць толькі вертыкальныя фатаграфіі. Чаму? Таму што іерогліфы пішуць зверху ўніз – і гэта таксама адбіваецца на ўспрыманні.
Рэпартажная і дакументальная фатаграфія – гэта розныя рэчы. Першае – гэта аповед пра падзею ў кароткім прамежку часу. Гэта момант. Другое параўнальна з велізарнай кнігай, з сагай. Дакументальную гісторыю трэба здымаць каля года.
Каб быць добрым рэпартажным або дакументальным фатографам, трэба пастаянна быць у курсе бягучых сацыяльных праблем. А яшчэ нядрэнна цікавіцца філасофіяй, культуралогіяй і іншымі гуманітарнымі навукамі. Гэта асабліва важна, калі ты фатаграфуеш людзей.
Вельмі важна тое, як мы паказваем гледачам свае фатаграфіі. Да фотакнігі, выставы, праекцыі на сцяну павінны быць розныя падыходы.
У апошні час з'яўляцца больш вертыкальных фатаграфій – гэта звязана з тым, што амаль 60% сёрфу па інтэрнэце адбываецца з дапамогай мабільных тэлефонаў. Не ведаю, як у вас, а ў мяне экран вертыкальны.
Ты валодаеш навыкам пабудовы кампазіцыі, калі пры апрацоўцы табе не трэба моцна абразаць малюнак. Я стараюся прыбіраць не больш за 5-10%.
Калі ты хочаш зрабіць квадратную фатаграфію, выкарыстоўвай адпаведны фотаапарат. Не трэба выразаць квадрат з прамавугольнага здымка. Ты ж не для гэтага купляў(-ла) full frame камеру.
У 2015 годзе людзі на ўсёй планеце зрабілі больш здымкаў, чым агульная сума ўсіх кадраў, знятых за ўвесь час існавання фатаграфіі. І гэтая колькасць павялічваецца з года ў год. Фатографам варта старанна адбіраць свае працы, таму што ў свеце і так занадта шмат візуальнага лайна. Навучыся выбіраць лепшы кадр сярод падобных.
Кожны раз, калі гляджу на свае працы, думаю: «У наступны раз зраблю па-іншаму!» Для фатографаў тыпова ненавідзець свае фатаграфіі. Так і са мной.
Вельмі складана стварыць свой, абсалютна ўнікальны стыль.
Напярэдадні адкрыцця выставы французскай мастачкі Мары Лазье «Hello, Happiness!» знаёмімся бліжэй з ёй і ейнымі сюррэалістычнымі працамі.
Сіквэл матэрыялу пра плёначных фатографаў. Яшчэ 7 прыхільнікаў жыццёвых гісторый на адчувальнай да святла эмульсіі.
Цяпер у Кіеве праходзіць эпахальная выстава ZBOR, якая падводзіць вынікі развіцця беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў. Адмыслова для беларусаў мы стварылі гайд па гэтым віртуальным музеі.
Сабралі яшчэ восем яркіх пуцяводных зорачак у свет візуалу.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Гэта Лайно)