Узгадалі, што мы трэндсэтары і культуртрэгеры, і падрыхтавалі падборку самага смачнага музычнага відэа, што выйшла на экраны гэтым летам. Хай твае вочкі адпачнуць ад таблічак эксэля! Увага: кліпы апублікаваны ў храналагічнай паслядоўнасці.
Jamie XX – Gosh
У самы першы летні дзень наш любімы Рамэн Гаўрас грымнуў эпічным відэа для Jamie XX. Хоць трэк выйшаў яшчэ ў красавіку 2015-га, слухаць яго можна і праз год, і праз два. (Для даведкі: сам Джэймі, апроч іншага, уваходзіць у топ-100 дыджэяў па версіі Residentadvisor). Як гэта прынята ў французскага рэжысёра – усё зроблена сваімі сіламі, у кліпе няма ніякай камп'ютарнай графікі ці 3D-эфектаў. А здавалася б! 400 хлопцаў, некалькі альбіносаў і сапраўдны кітайскі горад з копіяй Эйфелевай вежы. Прэзентацыя кліпа адбылася наўпрост у Apple Music, а зараз яе чамусьці адтуль выпілавалі. Відос знайшоўся тут.
Луна – Расстояние
Узыходзячая поп-дзіва з Кіева прэзентавала млявы і плаўна-танцавальны кліп. Няма звыклай для спявачкі VHS-най эстэтыкі 90-х, але ёсць бліскаўкі і ландышы.
Folkpro Musique – Так и живем
Чым жыла Масква летам 2016-га, распавядае джангл-эмси Folkpro Musique. Хіт!
Aphex Twin – CIRKLON3
Гэтым летам Aphex Twin выпусціў першы кліп за 17 гадоў! 12-гадовага ірландскага школьніка Раяна Ваера і яго непапулярны влог нагнаў казачны поспех, калі сам Aphex Twin, запрыкмеціўшы яго на YouTube, папрасіў зняць і спрадзюсаваць кліп, як той умее гэта рабіць. Вынік – больш за мільён праглядаў!
Death Grips – Eh
Эксперыментальны кліп ад Death Grips выйшаў у сярэдзіне ліпеня і не атрымаў асаблівай папулярнасці, але аматары глітчу яго зацэняць. Калі змогуць даглядзець да канца. Спойлер: там ёсць сэкс. Быццам бы.
Tommy Cash – WINALOTO
У сярэдзіне ліпеня прагрукатаў рэп-суперстар фром Эстонія Томі Кэш. Кліп, які, дарэчы, зрэжысараваў сам Томі, набраў ужо больш за 1,5 млн. праглядаў. У відосе WINALOTO выкарыстанне аголенасці цела і іншая сэксуальная аб'ектывацыя, якой так перасычаныя тыповыя рэперскія кліпы, даведзена да абсурду. За тое мы і любім гэтага крэйзі мэна.
Massive Attack, Ghostpoet – Come Near Me
Напрыканцы ліпеня Massive Attack выпускае атмасферны кліп пра нездаровыя адносіны. Гэты трыпхоп-дуэт з Брысталя сёлета ў прынцыпе не пакідае стужкі навінаў. То апантаны мастэрпіс, зроблены сумесна з Young Fathers – Voodoo In My Blood (які ў пэўнай ступені нават стаў трэндсэтарам, дастаткова ўспомніць апошнюю рэкламу Kenzo). А потым з'явіўся і загадкавы ўкід, што ўдзельнік Massive Attack Дэль Ная і ёсць Бэнксі.
Wild Beasts – Big Cat
Кінематаграфічны кліп на лепшую песню з альбома брытанцаў Wild Beasts. Дарэчы, калі ты яшчэ не слуха_ла ўвесь альбом, то нават не пачынай глядзець кліп. Гэта ўсяго адна цукерка з усёй скрынкі! Хутчэй шукай і пампуй альбом у плэер цалкам.
DJ Shadow ft. Run The Jewels – Nobody Speak
Тлустая кропка ў падборцы кліпаў лета-2016. Рэп-дуэт Run the Jewels і DJ Shadow стрэлілі з шыкоўным відэа пра сусветную палітыку. Да стварэння шэдэўра прыклаў руку ўкраінскі прадакшн Radioaktivefilm, а сам відос, кажуць, здымалі ва Украінскім доме, што месціцца ў цэнтры Кіева.
TULIPS ft. Gill Bates – Tigerilla
Ну, і бонус-трэк, каб не сумаваць! Аўстралійскі свяжак актуальны да пачатку навучальнага года.
Руку на пульсе музычнай відэаіндустрыі трымала Sheeborshee
Калекцыя кліпаў пра гвалт, каб зразумець, наколькі ён бессэнсоўны. Шаснаццаць плюс!
На 34mag прэм’ера кліпа Brutto на песню «Рокі» – глядзі відэа і чытай інтэрв’ю з рэжысёркай.
Прэзентуем другое відэа і сінгл менскай каманды The Glitchhh – выбуховай калабарацыі музыкаў з берасцейскім андэрдогам Воўкам Плюмбумам.
«Літаратура пра адчуванне часу тых, каго мы заўчасна страцілі».
Больш сінтоў і яскравыя калабы.
КАМЕНТАРЫ (5)
Видео с пометкой "не для всех"
DJ Shadow ft. Run The Jewels – Nobody Speak класс!
Tommy Cash – WINALOTO - еще лучше, "мясной" немного))
Плюсую за Wild Beasts и Tigerilla
Што гэта за дзярмо???? Дзе пацімэйкер?
Гамон!
патимэйкер на онлайнере смотри ;)
И хорошо, что его нет.