З кожным годам інтэрнэт прапануе нам усё больш цудоўных магчымасцяў, каб вывучаць сябе. Сацыялагічныя даследаванні праводзіліся і раней, але каб назіраць за іх вынікамі ў рыал тайме – такога яшчэ не памятаем. Праект Generation What быў запушчаны ў Францыі пулам брадкастараў, каб зрабіць партрэт еўрапейскай моладзі. Беларусы таксама мелі шанец дамаляваць да яго ўзнятае брыво ці валасок, які тырчыць з носа: апытанка праводзілася і ў нашай краіне. Што мы з дапамогай анкеты накапалі пра суайчыннікаў – глядзі ў нашым артыкуле.
Generation What – інтэрактыўнае даследаванне грамадскай думкі, запушчанае ў Францыі ў 2013 годзе. Тады на яго пытанні адказала 250 тыс. французаў. Праз поспех вырашана было пашыраць геаграфію – і тады звыш 10 краін і 600 тыс. еўрапейцаў паўдзельнічалі ў праекце. Механізм вельмі просты: ты адказваеш на пытанні, звязаныя з тваімі адносінамі да бацькоў, працы, улады, сябе, сэксу і ка-ка-ка-ка-ка-ка-кахання. Пасля чаго можна адразу паглядзець вынікі, наколькі ты супадаеш у думках з тыповым беларусам ці грэкам. Апытанка ўжо скончылася, але вынікі засталіся. Некалькі дзясяткаў фактаў, якія нас здзівілі. Гартаем!
СВАБОДА
З маленькім адрывам, але большасць беларусаў лічыць, што 20 гадоў – гэта лепшы ўзрост. Гэтак жа лічаць паўднёвыя краіны – Грэцыя, Італія, Румынія, Харватыя – і Літва.
Для абсалютна ўсіх еўрапейскіх краін быць дарослым – гэта не жыць разам з бацькамі. Для беларусаў – у першую чаргу быць сталым і адказным.
Паліцыі мы не давяраем гэтак жа, як і італьянцы, грэкі, славакі, балгары і туркі, а вось рэлігійным арганізацыям не давяраюць паўсюль.
70% беларусаў раздражняе, калі дзяўчатам свішчуць услед на вуліцы. У Францыі, дарэчы, праблема вастрэй – 82% французаў утачылі б за такое.
63% беларусам усё роўна, ці цалуюцца на вуліцы гей-пары. І чым маладзей узрост рэспандэнтаў, тым больш ім усё роўна.
Мы не самотныя ў сцверджанні, што свабоды занадта мала. Так лічаць ад 70 да 90% еўрапейцаў.
Затое беларусы, нават больш чым некаторыя іншыя народы, не маглі б быць шчаслівыя без права голасу.
СЭКС
Большасць беларусаў не могуць быць шчаслівыя без сэксу. Затое расіяне, літоўцы і эстонцы могуць.
Пра адносіны на адну ноч беларусы падзяліліся на два прыкладна роўныя лагеры: «Ні за што!» і «Гэта проста спатканне». Для большасці людзей пасля 34 гадоў гэта магло б стаць пачаткам новых адносін.
24% беларусам падабаецца ідэя заняцца сэксам з чалавекам свайго полу. З іх амаль палова – юнакі 16-17 гадоў.
Палова беларусаў не займалася сэксам з некалькімі людзьмі і не будзе, але 41% падабаецца сама ідэя.
24% беларусаў займаліся сэксам у грамадскіх месцах, і ім гэта падабаецца.
Амаль палова беларусаў устрымлівалася ад сэксу, і ім гэта не спадабалася. Такога высокага паказчыка няма нідзе ў Еўропе.
Мастурбіруем мы як і паўсюль.
Сэкс-цацкамі мы пакуль не карыстаемся, але попыт ёсць, як і ў іспанцаў ды славакаў. Немцы, чэхі, бельгійцы і аўстрыйцы, дарэчы, ужо з імі асвоіліся.
Свінгеры пакуль застаюцца маргіналамі па ўсёй Еўропе. Як і БДСМ-шчыкі. Хоць чвэрці беларусаў падабаецца сама ідэя.
ЗВЫЧКІ
Без тэлевізара могуць быць шчаслівыя практычна ўсе беларусы, а вось без тэлефона ўжо толькі 61%, без інтэрнэту – палова.
У Беларусі вышэй цікавасць да татуіроўкі, чым ва ўсёй Еўропе: амаль палова беларусаў не адмаўляе з'яўленне масці ў будучым.
98% беларусаў не палілі касяк з бацькамі. Але не хвалюйся, 94% галандцаў таксама не палілі.
АДНОСІНЫ
Большасць беларусаў адчувае сябе няўтульна, калі бацькі даюць ім грошы, а вось немцам, аўстрыйцам і галандцам норм.
Беларусы рамантычныя: 81% не былі б шчаслівыя без кахання. І прыстойныя: 71% не знаходзіліся адначасова ў некалькіх любоўных адносінах.
Толькі для 2% беларусаў адносіны – гэта боль.
Палова беларусаў маглі б быць шчаслівыя без дзяцей.
Амаль усе ў Еўропе мараць пра шлюб, для беларусаў гэта – фармальнасць.
ЕЎРОПА
Для 39% беларусаў Еўропа – гэта ўсяго толькі назва кантынента.
Краіны вакол Беларусі – Літва, Польшча, Латвія, Расія – лічаць, што нацыяналізм расце і гэта пазітыўная з'ява.
Больш за ўсё ўсіх еўрапейцаў, у тым ліку нас, хвалюе жыллёвае пытанне і як знайсці працу.
Фотарэпорт з дзвюх галоўных тусовак мінулага ўік-энду — ØNULL на заводзе «Калібр» і RAVE на чатыры танцполы ў «Брюгге».
Дайджэст самых жудасных менскіх івэнтаў напярэдадні і ў дзень Усіх святых.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (6)
Еўропа - не кантынент, а частка свету.
Цi можа быць пераклад на англiйскую мову?? Дзякую:)
Крутые иллюстрации, спасибо!
Падабайка, калі прачытаў артыкул - ды адразу захацелася прайсці тэст (і прайшоў (-шла)) ;-)
усё гэта, канешне, фан фан фан - бо адказы пра секс і г.д. могуць быць прадыктаваныя не рэальнымі практыкамі, а падтрымкай "самой ідэі" і жаданнем адпавядаць пэўнаму вобразу "прасунутага/прасунутай чалавека".
што сапраўдны важна і страшна, дык гэта, што
"Краіны вакол Беларусі – Літва, Польшча, Латвія, Расія – лічаць, што нацыяналізм расце і гэта пазітыўная з'ява."
Вялікі дзякуй за цікавы артыкул!