Сёння раніцай у Кіеве быў забіты журналіст Павел Шарамет – яркі, моцны, працавіты, абаяльны, поўны жыцця.
Ён быў сапраўдным беларускім партызанам, які адстойваў свае ідэалы словам і справай.
Яго трагічная смерць не ўкладаецца ў галаве.
Сачыць за яго творчым і прафесійным лёсам было надзвычай цікава. Чытаць яго артыкулы, інтэрв’ю ці нават пасты ў Facebook – карысна і натхняльна.
Ніхто з рэдакцыі 34mag не быў асабіста блізка знаёмы з Паўлам, што, аднак, не перашкаджала адчуванню, быццам Шарамет быў заўсёды недзе побач.
Сярод іншага, Павел Шарамет будзе заўжды асацыявацца ў нас з той першай хваляй сапраўднай беларускай журналістыкі, сімвалам якой была ў тым ліку газета «БДГ», дзе пэўны час ён працаваў галоўным рэдактарам.
Не будзем хаваць, менавіта дзякуючы Паўлу і яго паплечнікам па журналістыцы 1990-х, шмат хто з нас вырашыў займацца тым, што мы зараз і робім: пішам тэксты, здымаем відэа і фотарэпорты, карацей – працуем у медыя.
Каманда 34mag выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Паўла, а таксама – усім нам. Гэта вялікая страта – і яе будзе цяжка перажыць.
Рэдакцыя 34mag
Прагноз надвор’я на бліжэйшы тыдзень з шоумэнам ад мастацтва Мікітам Монічам.
Заснавальнік Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» распавядае, якім чынам можна аб’яднаць актывістаў свайго рэгіёна, каб вырашаць агульныя праблемы разам.
Самыя галоўныя тэзісы з канферэнцыі Create IT і глічнуты на ўсю галаву візуальны рэпорт адтуль.