Працягваем нашую сумесную гісторыю з тэкстыльнымі красаўчыкамі менскага стылю – брэндам вулічнай вопраткі LSTR. Тры новыя шмоткі: цішотка, сўітшот і худзі – тры новыя (адзін стары) лозунгі. Чэкай наш лукбук, па астатняе – гоў у LSTR!
Першую калабарацыю з LSTR мы замуцілі роўна год таму – у лістападзе 2015-га. Тады мы выпусцілі цішоткі «Калі я п'яны – я культавы», сўітшоты «Minsk not dead» і худзі «ПаКрысе». Як і чакалася, калекцыю размялі, у Мобі валасы не паспелі адрасці, а мы яшчэ доўга атрымлівалі ў асабістыя паведамленні заклапочаныя: «Ну чо? Калі яшчэ?»
Нарэшце піражкі падаспелі. Тры новыя шмоткі: цішотка, сўітшот і худзі – тры новыя (адзін стары) лозунгі. Мы працягваем наш дзёрзкі, манахромны raw-стыль. Як і раней, перадусім мы натхняемся горадам, яго шурпатасцю і незавершанасцю вобразаў – тым, што нараджае нерафінаваныя сэнсы вулічнай культуры.
Minsk city of heroes – наш даўні амбразурны лозунг. Мы лічым, што Менск папросту кішыць людзьмі-скарбонкамі, людзьмі-героямі. І варта толькі трохі ўгледзецца ў твар чалавека насупраць, даведацца пра яго ўчынкі, каб зразумець: усё, што нам патрэбна, мы ўжо маем.
Minsk not dead – лейтматыў нашай дзейнасці, лязо нашых думак. Усё, што мы робім, мы робім у панкавай DIY-эстэтыцы, на першым месцы – экспрэсія творчасці, сястрынства і братэрства. Менск – адначасова і матэрыял, і плацдарм для дзеяў, і напамін: ты і ёсць Менск.
«Спыніся і пачні» – калі цябе задзяўбло наваколле, няма больш сілаў адмахвацца ад стракоз абставін, проста зрабі крок убок, паглядзі на сябе і сітуацыю быццам праз камеру, набяры ў лёгкія паболей свежага паветра – і з поўным усведамленнем адноснасці быцця дай нырца ў самую гушчу кісялю рэальнасці.
Ілля Аксёнаў, заснавальнік брэнда LSTR:
– У эпоху татальных вышыванак, арнаментаў і Пагоні нам было цікава ісці далей: ствараць трэнды, заставацца ў андэграўндзе, рабіць тое, чаго ад нас не чакаюць. Таму урбан-стылістыка, паўнавартасны яркі стрытўэр – нашае наступнае слова.
Дзякуй LSTR за супрацоўніцтва, прыдбаць тавар можна ў краме LSTR (ТЦ «Маскоўска-Венскі»).
Калектыўны мікс ад рэдакцыі 34mag – наш сімвалічны аўдыёпрэзент тым, хто шчыра па нас сумаваў.
Мы вярнуліся! І зараз адкажам табе на пытанні, чаго чакаць ад нас далей.
Наша калекцыя фірмовага адзення ад 34mag – цішоткі і байкі з нашымі культавымі лозунгамі, – зробленая ў калабарацыі з менскім брэндам LSTR.
Гісторыя Максіма Кульшы з Super Besse, які пераехаў у сталіцу Германіі і распачаў там свой бізнэс.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (9)
Якія ж вы крутыя (і LSTR і 34mag), не магу наглядзецца)
Пафос аж сочится)
Больш за 60 рублеў? Відаць толькі дзеля мажорнай аудыторыі...
Гадзіна ў ілюстратары і новы дызайн гатовы!
постзмагарскі мас-маркет
Рэдактаркi ды iх калежанкi, дзякуй вам за новае слова ў iндустрыi моды - сўiтшот.
Мэйк беларашн сўiт эген!
Вы серьезно? "сўітшот"? у меня аж глаза вытекают.
Што за гвалт над мовай?
Мэйк Беларус cўіт эген, Міша!
Беларус - гэта ж трактар, тым больш вядомы на ўвесь сўет!