Мы запускаем «Іншыя гісторыі» – праект, які дазваляе пагрузіцца ў тэму зусім іншым шляхам: праз аўдыяльны вопыт эмацыйна адчуць героя/гераіню, зразумець іх навакольны свет праз гукі, шоргаты і інтанацыю голасу. Паўгода мы працавалі з удзельнікамі адукацыйнага курса і нарэшце гатовыя паказваць вынікі. Першая куля – аўдыядакументалка пра штогадовыя сходы нашчадкаў хіпі-руху Rainbow Gathering і яе беларускую філію. Пагналі!
Алена Касянчук, стваральніца аўдыядакументалкі:
Кожны год на месяц дзесьці ў свеце людзі збіраюцца на прыродзе для таго, каб пабудаваць грамадства, заснаванае на прынцыпах самаарганізацыі, негвалтоўнасці і ўзаемадапамогі.
У гэтым грамадстве няма іерархіі, аўтарытэтаў, рэлігійнай ці палітычнай скіраванасці. Ёсць людзі, якія адпачываюць ад горада: вараць у вялікіх катлах кашу на ўсіх, збіраюцца на штодзённыя паў-ваў сустрэчы, каб падзяліцца навінамі і праспяваць «ом», вучаць адно аднаго таму, што ўмеюць самі. Ніякіх электронных дэвайсаў, ніякіх таварна-грашовых адносін, ніякага алкаголю і наркотыкаў, ніякай агрэсіі і гвалту – усе людзі робяць толькі тое, да чаго ляжыць душа. Ну, гэта ў ідэале. Так прапісана ў традыцыях гэтага маленькага грамадства.
Я даўно назіраю за гэтымі Сходамі, была на сустрэчы ў Беларусі, Расіі, Крыме, Венгрыі, Літве, Турцыі і Ізраілі. Вядома, здараюцца касякі, чалавечы фактар – ён такі... І здаецца, пара б ужо зняць з вачэй салодкую заслону ўтопіі, але ёсць нешта невытлумачальна магічнае ў гэтых сустрэчах на прыродзе. У сваёй аудыядакументальнай працы я старалася стварыць эфект пагружэння: збірала гукі, думкі, музыку. Я размаўляла са старажыламі і навічкамі, спрабуючы адказаць на свае галоўныя пытанні: навошта людзі сыходзяць у лес? Што мы тут робім? Ці гэтыя лясныя Сходы сапраўды могуць дапамагчы чалавецтву стаць чалавечней або гэта проста ілюзія валацугаў-ідэалістаў?
Трапіць на такую сустрэчу чыста тэарэтычна можа кожны. Трэба толькі атрымаць запрашэнне і карту «ад сэрца да сэрца» ад чалавека, які там быў. Прыемнага праслухоўвання!
Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.
Слухаем аўдыягісторыю ірландскіх валанцёраў, якія ўжо амаль 20 гадоў дапамагаюць Чэрвеньскаму дзіцячаму дому-інтэрнату.
Распавядаем пра абсалютна новы для Беларусі медыяфармат – аўдыядакументальныя гісторыі.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (5)
Получилось очень даже профессионально. По ощущениям, это работа не дебютанта, а профессионального радиожурналиста.
Особенно ценно то, что композиция выстроена без авторского текста. У нас на радио почему-то не очень любят такой формат, считается, что слушателю следует давать мелко пережёванную пищу. Зато в этом жанре успешно работают поляки. Для общего развития очень рекомендую репортажи Польского радио, например вот этот: http://www.polskieradio.pl/80/1007/Artykul/343902,Snajper-Louis
Очень хорошо отработаны интершумы. Герои сидят у костра или под тентом во время дождя, слышно обрывки музыки и крики „Пау“. Единственный момент, это то, за что меня критиковали в своё время: не рекомендуется использовать звуки, которых не было при записи, звуки из библиотек. Я имею в виду звук ветра.
Дискомфортно воспринимаются моменты, когда при выведении персонажа на первый план нарастание звука происходит прямо на его голосе, а не перед началом фразы. Это же касается убывания звука в конце реплики.
Замечательно, что в материале есть баланс, показаны не только положительная, светлая сторона Радуги, но и негативные моменты.
Важно, что Алёна работала в условиях, где не приветствуется использование техники. Это бесспорное свидетельство в пользу её профессионализма.
В целом материал слушается приятно от начала до конца. Хотя лично мне не хватало какого-то финального штриха.
Словом, огромное спасибо! Очень круто, что есть безумцы, которые не дают умереть жанру аудиодокументалистики. С нетерпением буду ждать новых репортажей от Алёны! Вдохновения и новых творческих свершений!
"Ніякіх электронных дэвайсаў", а на фотке кое-кто со смартфоном. Хороша демонстрация радужных идеалов :)
Вельмі спадабалася дакументалка - атмасферна, дасціпна, жыва!
Дзякуй, Алена, за добрую справу!
Птушка - малайчынка;)
Цудоўная праца, дзякую!)