– Па-мойму, аўтаспын – ужо даўно мэйнстрым, а не нешта новае, страшнае і невядомае. Практычна ва ўсіх ёсць вопыт перамяшчэння такім чынам: ад маленькіх перабежак паміж гарадамі да кругасветак. Ёсць жа некаторы адрэналін у гэтым: ты ніколі не ведаеш, хто твой наступны спадарожнік, якія гісторыі ты пачуеш і што свежага даведаешся.
Але існуе стойкае меркаванне, што дзяўчатам у адзіночку не варта падарожнічаць аўтаспынам. Маўляў, павязуць, згвалцяць, заб'юць. За ўвесь свой вопыт аўтаспыну па розных краінах у мяне ні разу не было падобных сітуацый. Я ездзіла адна, з сяброўкай, з сябрамі і пераканалася, што страхі відавочна перабольшаныя. Я веру ў людзей і заўсёды першапачаткова стаўлюся да іх станоўча, але ў выпадку з эпізадычнымі спадарожнікамі лічу за лепшае не правяраць, дзе сканчаецца адэкватны чалавек і выкрываецца звярыная сутнасць.
І ўсё ж у нейкі момант мне стала цікава, што насамрэч думаюць беларускія кіроўцы пра дзяўчат-аўтаспыншчыц. Тры дні я ездзіла па беларускіх хайвэях, памяняла штук дваццаць машын, паразмаўляла з многімі мужчынамі. Шмат хто перш за ўсё пытаўся: «Не страшна адной?» На маё зваротнае «Чаму трэба баяцца?» гучалі розныя варыяцыі фразы «дэбілаў хапае». Ніхто толкам не змог растлумачыць, як распазнаць небяспеку. Наадварот, многія спрабавалі збегчы ад разваг. Большасць, задаўшы стандартны набор пытанняў, прымалася весела балбатаць са мной, не звяртаючы ўвагі на пол, узрост і знешнасць. Толькі адзін кіроўца ўсяляк ціснуў на мяне, прыгнятаў, спрабаваў пераканаць, што я раблю няправільна, калі падарожнічаю аўтаспынам.
Падаецца, што людзям падабаецца запалохваць іншых, нават не маючы важкіх на тое падстаў. Яны быццам адчуваюць сваю сілу і перавагу, калі наказваюць табе, як трэба жыць. Але лёгка бянтэжацца, калі ты ім распавядаеш пра фемінізм і правы жанчын. У цэлым стварылася ўражанне, што людзі больш фантазуюць небяспеку, чым сустракаюцца з ёй насамрэч.
Шостая серыя відэапраекту E-quality пра штодзённасць трансгендара ў нашым грамадстве.
Апошняе ў 2016-м відэа ў праекце E-quality мы прысвячаем праблеме хатняга гвалту. Кожны агрэсіўны жэст – у нашай mannequin challenge экранізацыі.
Плакаты і паштоўкі на тэму жаночых правоў як дыплом у дзяржуніверы. Новая серыя відэапраекту E-quality.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (6)
так а чего она у пустой дороге руку вытянула на гифке)) автостоперша)) у РБ размер площади малый, всего 5 дорог для стопа есть, давай репортаж про стоп по России или ЕС ) там будет больше ощущений))
Удивительный вы человек. Репортаж конкретно про автостоп по Беларуси, при чем тут Россия и ЕС? Если вы приходите на техно-вечеринку, вы тоже ругаете организаторов за отсутствие классической музыки?
мейнстрим....вот именно такие "интервьюеры" и делают из автостопа мейнстрим. это что во время секса спрашивать как вылизывать клитор/делать минет. лучшей тематики и не придумаешь, "насколько безопасно ехать стопом".
путешествовал я как-то с подругой. та только любила спрашивать у водителей полярное, "не боитесь брать стоперов?" так по дороге из ужгорода один ответил спокойно "не боюсь". "а если захотят ограбить?", надоедала она неуместными вопросами. тот достал пистолет и спокойно ответил "тогда я их пристрелю". как потом оказалось, правоохранитель, в гражданской машине ехал.
во время стопа говорить о стопе - что писать роман о том, как написать роман.
Ахуенна!
нарэшце! добры пачатак прэзентацыі вынікаў праекту, чакаем на працяг )
вельмі класная форма - суб'ектыўная камера - і кароткія інтэрв'ю з мужчынамі наконт таго, чаму яны самі б апасаліся іншых мужчын :)
Мне кажется, что опыт Тани доказал, что нет никаких стереотипов типа "Путешествовать девушке одной опасно по нашей стране".
По моему опыту фразы "А не страшно одной ехать" = разговору о погоде, просто фраза в тему, когда о чем-то же надо поговорить, а тем общих пока нет.
Я лично, путешествуя по Беларуси, чувствую себя героем сюжета "ОНТ": голубое небо, в полях работают трактористы, смотришь направо - аисты гуляют, налево - арт-объекты из сена) И очень добрые, отзывчивые и интересные люди.
А стереотипы скорее обратные - девушку возьмут, а парень один на трассе будет стоять даже может пару часов. Вот его уже почему-то боятся.