Робячы праект «Іншыя гісторыі», мы ўсё болей адчуваем смак аўдыядакументалак на сваіх вуснах. Часам аж да крыві. На хвалях сённяшняга Паўночнага Ледавітага эфіру слухай гісторыю «Студэнцкай думкі» – часопіса, які калісьці запаліў не адзін кнот wow-цкасці ў сэрцах маладых беларусаў.
Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.
Наташа Рудакоўская, стваральніца аўдыядакументалкі:
Мне заўсёды было цікава ведаць, якім быў Менск раней. Пра што гаварылі людзі на вуліцах, куды хадзілі, якіх герояў абмяркоўвалі. У гэтым плане менавіта медыя найбольш яскрава паказваюць зрэз грамадства.
Я ведала пра «Студэнцкую думку» зусім не шмат. Гэта было моладзевае выданне, окей. Але я вырасла ў час даступнасці любой інфармацыі, і гісторыя пра тое, што быў нейкі часопіс, які трэба было даставаць у пэўных кропках горада, што аўтары яго часта прыносілі матэрыялы, напісаныя ад рукі, а потым іх перадрукоўвалі на адзіным рэдакцыйным кампе, здавалася неверагоднай.
Мне хацелася расказаць падрабязней пра людзей, якія адкопвалі самых небанальных герояў, пісалі пра вар’яцкія рэчы на самай прасунутай беларускай мове, рабілі арт-вокладкі і трэшавы дызайн і ніводнага разу не сумавалі і не журыліся ў Менску нулявых (што, напэўна, была задача не з лёгкіх). А заадно сачылі, як змяняўся горад, яго інтарэсы, героі і медыяландшафт навокал.
Спадзяюся, з гэтага атрымалася жыццесцвярджальная гісторыя. Пра тое, што ўсё самае дзіўнае, непадобнае і дзікае ўсё ж такі нельга выключыць з жыцця, галавы ды сэрца, нават калі гэта напісана «атручаным атрамантам».
Распавядаем пра абсалютна новы для Беларусі медыяфармат – аўдыядакументальныя гісторыі.
Аўдыядакументальная гісторыя пра «Беларускую вясёлку» – утапічнае грамадства без іерархіі ды аўтарытэтаў.
Аўдыядакументальная гісторыя з першых вуснаў маладой дзяўчыны, якая перажыла анкалогію, але не страціла смак жыцця.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (3)
Гугл выдае інфу, што а) павінен быць RSS канал б) закідваеце падкаст у каталогі падкастаў са спасылкай на сайт
Прылада для падкастаў на тэлефоне не выдае нічога па "34mag.net" Можаце неяк выводзіць Іншыя гісторыі ў рсс, айцюнз ці што там яшчэ вэрэфікуецца такімі прогамі? Вельмі зручна было б. Дзякуй :)
Калі ведаеце як, можаце нам дапамагчы наладзіць?