Запусціўся сайт пра адукацыйныя магчымасці ВУЧ

Медыйны праект ВУЧ запусціў сайт, дзе можна маніторыць магчымасці павучыцца анлайн ці афлайн, шукаць стажыроўкі, стыпендыі і рэзідэнцыі, а таксама атрымліваць карысныя парады і інструкцыі ад тых, хто ў тэме.

«ВУЧ – гэта прастора, дзе беларуская моладзь не проста шукае, а вырывае сабе білет у жыццё мары» – ні дадаць, ні адняць. Акрамя гарачых магчымасцяў, на сайце vuc.today можна пачытаць інтэрв’ю, калонкі і артыкулы пра тое, як вучыцца, шукаць сябе і не баяцца рабіць памылкі.

У раздзел VUCTalks трапляюць варкшопы, вэбінары і гутаркі з тымі, хто ўжо прайшлі шлях ад паступлення да запуску ўласных праектаў. А калі цікавіць праграма Erasmus+, варта зазірнуць у «Спецпраекты».

 

 

  Таксама ВУЧ запрашае далучацца да праекта валанцёраў, а таксама ўсіх, хто хоча падзяліцца сваім досведам. Форма для валанцёраў тут, для амбасадараў – тут.