Вольга Каскевіч, старшыня балотнага фронту «Багна», з’ездзіла на самую поўнач Беларусі, у Расонскі раён, і прывезла адтуль філасофскую аўдыяпрыпавесць пра ваўка. Але, хутчэй, пра нас з вамі ды пра нашае стаўленне да навакольнага свету. Туліся вухам бліжэй!
Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.
Вольга Каскевіч, стваральніца аўдыядакументалкі:
Мая гісторыя пра ваўка, пра людзей, якія яго захоўваюць, пра людзей, якія яго забіваюць. Гэта перапляценне розных поглядаў: вучонага-заолага Дзмітрыя Шамовіча, кандыдата біялагічных навук, які стаў важаком воўчай зграі, з якою жыве ўжо некалькі гадоў на поўначы Беларусі; этолага з Грузіі Ясона Бадрыдзэ, які вядомы тым, што жыў з ваўкамі ў лесе; і паляўнічых, для якіх паляванне на ваўка – штодзённая праца і спорт. Сярод маналогаў маіх герояў прабіваюцца ўрыўкі з кнігі канадскага пісьменніка, біёлага і этнографа Фарлі Моўэта «Не крычы: “Ваўкі!”», якая моцна паўплывала на мой аповед.
Воўк – драпежнік, якому ўжо даўно няма месца ў нашай краіне. У Беларусі сёння сур’ёзна не займаюцца даследаваннем ваўка, затое любяць яго адстрэльваць. У правілах палявання ён да сёння лічыцца непажаданым відам, а гэта фактычна азначае права на паўсюднае знішчэнне: воўка могуць забіць у любым месцы ў любы час без адмысловага дазволу. Гэты звер выжыў толькі з прычыны таго, што кемлівы і ў жыцці вельмі ўважлівы, з прычыны таго, што ўмее пазбягаць чалавека і хаваць сваё логавішча. У большасці выпадкаў стаўленне да ваўка традыцыйна негатыўнае. Ён успрымаецца як небяспечны драпежнік, які ўяўляе патэнцыйную пагрозу для людзей і хатніх жывёлінаў, а для паляўнічых ён галоўны канкурэнт у паляванні на дзікіх капытных жывёлінаў.
«Дзесьці на ўсходзе завыў воўк, нягучна, запытальна... Голас звера казаў пра згублены свет, які калісьці быў і нашым, пакуль мы, людзі, не абралі іншы шлях, каб у канчатковым выніку быць выгнанымі самімі сабой». Мая гісторыя – эмацыйны шлях вяртання да сябе, да свету, у якім людзі і ваўкі – раўнапраўныя жыхары прыроды.
Аўтарка 34mag правяла працоўны тыдзень у Белавежскай пушчы, шукаючы сляды жыцця воўчай зграі.
Разглядаем задумлівыя фота з цікавымі фактамі самага старога лесу Еўропы.
Аўдыядакументальная гісторыя пра «Беларускую вясёлку» – утапічнае грамадства без іерархіі ды аўтарытэтаў.
Дабіраемся да сакральнага. Аўдыягісторыя пра самы андэграўндны часопіс пачатку нулявых – «Студэнцкую думку».
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (3)
классный аудио-подкаст!
Крутой рассказ, захлестнуло!
Ну да, лосей и косуль они спасли от волка, посчитали! А сколько сами на охоте убивают?! У хлеу, нах! Там еда!