Віталь Гуркоў:
– Гадоў да 20 мяне не задавальняла маё цела, бо я важыў 60 кг, а рост быў прыкладна такі, як цяпер, – 1,86 м. Зараз я камфортна сябе адчуваю, хоць заўсёды хочацца быць больш крутым. Напэўна, я б хацеў набраць кілаграмаў 15, калі б гэта было натуральна. Але па генетыцы мне даволі цяжка набіраць вагу.
Гуз на лбе
Справа была ў 2010 годзе ў Малайзіі. Я баксіраваў з прафесійным тайцам – ён быў леўшуном і зарадзіў мне з локця. На лбе паўстаў рог. А я незадоўга да гэтага перастаў скідаць вагу і актыўна еў і піў. Таму ў мяне зацякла ўся фізіяномія, рукі, ногі, а сіняк з ілба пачаў спаўзаць яшчэ і на вока.
Да гэтага я жыў у Тайландзе месяцы тры, але па аднаразовай візе. Таму на мяжы мяне завярнулі і сказалі рабіць новую. Я патэлефанаваў свайму тайскаму прамоўтару, які сказаў, што трэба ехаць у бліжэйшы горад – Пінанг за 300 кэмэ – і афармляць візу там. У Пінангу я зняў жыллё за тры даляры і ўсю ноч пратусіў у кампаніі з мексіканцам, немцам, рускай дзяўчынай і аўстралійскімі маракамі. А назаўтра пайшоў фоткацца на візу.
На наступны дзень, пасля баёў і начной тусоўкі, я ўвесь апух. У мяне была ацёклая няголеная пыса, сіняк спусціўся пад вочы, на лбе паспеў рог. Першае, што мне сказалі ў фотаатэлье: «Вам трэба выглядаць добра. Патрэбен касцюм». Вядома, у мяне яго не было, але фатографа гэта не збянтэжыла: ён даў мне дзяжурны пінжак. Па-іншаму я назваць гэта не магу: ён быў цёмна-сіняга колеру і з залатымі гузікамі. А на мне была майка-алкагалічка. Я выглядаў як біч з Камароўкі: апухлая морда, рог дастатку над вокам, жоўта-сіняя фара замест вока, майка і пінжак з залатымі гузікамі. Да гэтага часу захоўваю тое фота.
Па ідэі, гэты гуз трэба выразаць, і я, можа быць, гэтым займуся, але пакуль няма часу.
Нос
Можна заўважыць, што мой нос крыху скрыўлены. Яго ламалі некалькі разоў: упершыню, калі мне было гадоў дзесяць. Гэта была звычайная сутычка на раёне. Мы глядзелі на бойку – у выніку атрымалася другая. Я выпадкова закрануў аднаго хлопца і адразу атрымаў удар ад яго. У адказ я падбіў яму вока, а мой разбіты нос ператварыў твар у апухлы свіны лыч. Я прыйшоў дадому, паглядзеў у люстэрка і не пазнаў сябе з гэтым пятаком. Мы тады жылі ў прыватным доме, у нас была лазня, і я пайшоў туды. Думаў, што калі бацькі мяне ўбачаць, то я атрымаю люлей яшчэ зверху. Прасядзеў у лазні гадзіны паўтары і зразумеў, што ацёкі не праходзяць. Калі выйшаў, усе вельмі «ўзрадаваліся», вядома, і павезлі мяне ў шпіталь.
«Мне зарадзілі шайбай па твары – і гульня для мяне скончылася. Гол не быў забіты, я пайшоў дадому»
У другі раз мне зламалі нос падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету: мяне вельмі дакладна ўдарылі знізу. Тады ў мяне былі слабыя косткі, таму што я скідаў вагу і з арганізма вымываўся кальцый. Але на той трэніроўцы мой сябар Сяргей Гур тут жа вярнуў мне нос на месца.
Шнар на левай шчацэ
Ён з’явіўся ў дзяцінстве падчас гульні ў хакей. На той момант я быў самы маленькі і стаяў на браме. Мне зарадзілі шайбай па твары – і гульня для мяне скончылася. Гол не быў забіты, я пайшоў дадому.
Шнар на галаве
Гэта была бойка гадоў 13-14 таму, але адна з маіх вулічных апошніх. Тады на панк-канцэрты часцяком прыходзілі розныя нядобразычліўцы. У тыя часы гэта маглі быць звычайныя раённыя гопнікі, якія прыдумлялі сабе забавы, тыпу «пайшлі панкаў пап*дзім». Аднойчы мы пад’язджалі да клуба на таксі і ўбачылі, што наш сябар уцякае ад нейкіх хлопцаў – было зразумела, што яны не навыперадкі беглі. Мы сталі з імі біцца, я ўпаў з кулакамі на аднаго зверху і ў наступны момант злавіў сябе на думцы, што не ведаю, колькі іх было ў прынцыпе. І тут жа атрымаў у галаву ўдар нечым цяжкім. У выніку мы далі ім магутны адпор, і яны ўцяклі. А мы пайшлі ў бар, я замовіў чарку гарэлкі і проста перакуліў яе сабе на галаву. Потым нам сказалі, што мы біліся ўчатырох супраць дванаццаці.
Кулакі
На правым кулаку можна заўважыць горб. Ну, гэта асаблівасці прафесіі. Правая (у праўшуноў) падчас баксёрскай дзейнасці пры магутных ударах часта траўмуецца, бываюць пераломы, якія ўтвараюць касцяны мазоль пасля гаення. Левую руку аднойчы выпадкова зламалі бітай.
Торс
У мяне было зламанае рабро, але гэта ўжо нельга паказаць. Проста паверце мне на слова.
Татуіроўкі
Што пра іх казаць? Татуіроўкі як татуіроўкі. Я пачаў калоць іх гадоў у 25. Мне заўсёды падабаліся тату, але я ніколі не ведаў, чаго хачу, і спачатку зрабіў проста надпіс на спіне. Майстар накідаў мне фламастарам эскіз, але я не ўяўляў, як гэта будзе выглядаць у рэальнасці, нават было трохі сцыкатна. Аднак я ведаў, што гэта сапраўдны прафесіянал, які не зробіць глупства. Ён казаў: «Не сцы, гэта ўсяго толькі на ўсё жыццё».
«Я правёў рукой па спіне і ўбачыў кавалак скуры ў сябе ў далоні. “Бля, 50 баксаў, – падумаў я адразу. – Татуху сапсаваў”»
Потым я паказаў татуіроўку свайму сябру, які быў цалкам забіты, і ён сказаў: «Чувак, я ўяўляю цябе праз пяць гадоў. Калі гэта твая першая татуіроўка, то ўяві, што будзе далей». Я не зразумеў яго, бо больш не хацеў нічога рабіць. І тады ён паказаў маленькую наколку, якая была ледзь прыкметная на яго руцэ, – аказваецца, з яе ён калісьці пачаў. Потым у маім надпісе на спіне з’явіўся фон – і я зразумеў, што назад дарогі няма: трэба дапрацоўваць малюнак далей. Не буду распавядаць, што гэтыя татуіроўкі для мяне значаць: каму якая розніца?
Шнар на паясніцы
Ён з’явіўся на зборах у Балгарыі. Нумары ў гасцініцы былі разлічаны на двух чалавек, а мы жылі ўтрох. Я быў не супраць спаць на падлозе, акурат каля акна з вострым жалезным вуглом, якое адчынялася ўнутр. Аднойчы, сонны, я падняўся і зачапіў яго спінай – паўсюль свістанула кроў. Я правёў рукой па спіне і ўбачыў кавалак скуры ў сябе ў далоні. «Бляха-муха, 50 баксаў, – падумаў я адразу. – Татуху сапсаваў».
Пашкоджанні скуры на нагах
Мету на правай назе я ўпершыню заўважыў у 2001 годзе – пасля чэмпіянату ўзнікла вялікая гематома. Пасля новых удараў гэтыя раненні станавіліся больш прыкметнымі. Цяпер застаўся толькі пігмент, які ўжо не пройдзе. Левая нага пацярпела падчас бою ў Італіі: я атрымаў рассячэнне галёнкі, рану своечасова не зашылі – атрымалася ўскладненне. Рана стала гнаіцца, прыйшлося ставіць дрэнаж і рабіць кампрэсы з антыбіётыкаў, якія адпампоўвалі ўсякую гадасць. Утварыўся грубы рубец, які, калі моцна біць, можа папросту лопацца.
У наступным выпуску самай вуаерыстычнай рубрыкі «Голас цела» разглядаем худзізну, шнары і смочкі Ягора Кіпы.
Маё цела – мая справа. У «Голасе цела» – Ніка, першы чалавек у Беларусі, які пігментаваў сабе вочныя бялкі.
Чым 40-гадовае цела цікавейшае за 20-гадовае? Фатографка Дзіна Даніловіч распавядае біяграфію свайго цела.
Што рабіць, калі чалавек нарадзіўся не таго полу, якім хацеў бы быць? Гісторыя транссэксуалкі Дыяны.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
КАМЕНТАРЫ (6)
Я адчуваю сябе так дабраславіў зноў у маім шлюбе пасля таго, як доктар SHARAJA прывёз мой муж, які аддзяляе са мной добрыя 6 месяцаў. Am Gabriela па імені. Нават калі ў іх вусны па ўсім майго цела, гэта не будзе дастаткова, каб падзякаваць доктара SHARAJA за дапамогу пры маім жыцці. Мой муж аддзелены са мной на працягу 6 месяцаў і быў у болю і пакутах без яго. Такім чынам, я шукаў дапамогу ўсюды, але нічога не выйшла, пакуль я не сустрэў доктар SHARAJA, які я звязаўся анлайн. Я растлумачыў яму сітуацыю, і ён паабяцаў, што мой муж вернецца да мяне на працягу 24 да 48 гадзін, як далёка, што маё сэрца ўсё яшчэ б'ецца за яго. Я верыў у яго, і ён падрыхтаваў загавор для мяне, і мой муж патэлефанаваў мне дакладна, калі доктар сказаў SHARAJA. Ён прызнаў і сказаў, што ён мае патрэбу ўва мне назад, і зараз мы шчасліва жыць зноў на працягу апошніх 9 месяцаў. Кожны там чытае мой артыкул, якая мае патрэбу ў дапамозе, павінны звязацца з ім ... Email. Д-р Sharajasid праз sharajasid@gmail.com для атрымання дадатковай інфармацыі
Калі вы там праходзячы праз усё гэта
Праблемы, пералічаныя ніжэй, ён таксама ідэальна падыходзіць
(1) Вы хочаце, каб вашыя былыя назад?
(2) Ці ёсць у вас заўсёды ёсць такія сны?
(3) Вы хочаце быць падвышаны ў вашым офісе?
(4) Вы хочаце жанчыны / мужчыны бегаць за вамі?
(5) Вы хочаце дзіцяці?
(6) Вы хочаце быць багатым?
(7) Вы хочаце, каб звязаць ваш муж / жонка, каб быць
твая назаўжды?
(8) вам патрэбна фінансавая дапамога?
(9) Вы былі ашуканскімі і вы хочаце
аднавіць страчаныя грошы?
Калі вам трэба ці хочаце якой-небудзь інфармацыі пра каханне або
грошы загаворы вы можаце атрымаць, што праблема вырашана
сёння ў Spell Of Temple Solution ...
Як мець шчаслівы шлюб, не чакаючы вашым муж да змены
Клёвая рубрыка! Яшчэ! Яшчэ!!!
бальны чалавек, хай гуляецца, галоунае каб людзей не крыудзиу, и им ни хто не карыстауся .
Прэс-аташэ Брута Кашлікаў працягвае рэкламаваць сваіх рабят прама або ўскосна на 34 і Большой. Карпаратыўныя дамовы. Талака-нуво. Называйце як хочаце.
34 пераўтварыўся ў праекцік для сваёй тусы.
34 всегда был для большой веселой тусы своих людей, а не для несчастных нытиков, которые даже ссут подписываться своими именами)
заебаные кальки с запада это веселая туса? не смешите.