У Менску запусцілася культурная прастора «ЭХО»

На «Лучы» – праспект Незалежнасці, 95, к. 5 – афіцыйна запусцілася прастора «ЭХО», якая пазіцыянуецца як «культурнае сэрца горада».

Каманда анансавала запуск яшчэ ў верасні, вырашыўшы падзяліць працэс стварэння пляцоўкі і двара з аўдыторыяй. За гэты час у «ЭХО» прайшоў канцэрт Антохі МС, вечар класічнай музыкі, кватэрнікі з музыкай і паэзіяй, спектаклі, безліч кінапраглядаў, майстар-класы па жывапісе, стварэнні постараў, маляванні на дысках і яшчэ процьма ўсяго.

22 лістапада адбылося афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі з дыджэямі і лайвамі Rap&Vogue і Push’N’Pull. Крыху атмасферы для тых, хто прапусціўшы:

 

 

На Каляды – 22–28 снежня – у «ЭХО» адбудзецца святочны маркет і цэлы фестываль. Да ўдзелу запрашаюць рамеснікаў і партнёраў. Сачыць за івэнтамі пляцоўкі зручна ў інстаграме або трэдс.