Паабяцалі сабе і выканалі! Гартай справаздачу 34mag за мінулы год. Ад афлайнавых Media Days і 34 Music Sessions да вяртання сэксу на старонкі часопіса – сабралі ў адным матэрыяле ўсё тое, за што гатовыя даць сабе ўяўную пяцюлю.

Два галоўныя словы 2017-га ў Беларусі – пратэсты і недармаеды. Беларусы пратэстуюць супраць дэкрэта №3. Мы ствараем хроніку падзей, збіраем герояў пратэстаў, пішам інструкцыі пра тое, як пратэставаць па-даросламу і што рабіць, калі тваіх блізкіх затрымалі.
![]()
На пачатку года запускаем рубрыку Mediascape – гэтакі мосцік паміж медыя і НДА, дзе збіраем лайфхакі, парады ад экспертаў і экспертак у медыйнай сферы і натхняльныя кейсы працы актывістаў і актывістак.
![]()
Робім чатыры афлайн-ток-шоу 34 Media Days – пра скрыжаванні медыя і права на горад, гендару, экалогіі і краўдфандынгу.
![]()
У лютым Беларусь часткова скасавала візавы рэжым. Антон Кашлікаў растлумачыў у сваёй калонцы, чаму ўсе так радуюцца гэтай падзеі.
![]()
Дэмантуюць «Белэкспа». А мы фантазуем, што пабудавалі б замест будынка былой ВДНГ.
![]()
Запускаем рубрыку «Міжнародныя актывісты», дзе натхняемся досведам замежных ваяроў з несправядлівасцю.
Рубрыка «Міжнародныя актывісты»
![]()
Стартуе грандыёзны баявік-эпапея «Таймлайн беларускай літаратуры» ў трох частках – ад сівых часоў да апошніх літаратурных дасягненняў.
Праект «Таймлайн беларускай літаратуры»
![]()
Рэдакцыя 34travel запускае праект пра падарожжы па Сінявокай Go to Belarus.


У траўні разам з нашымі сябрамі з «Багны» выпраўляемся ў трохдзённы птушыны рай на Палессі пасля навіны аб праекце Е-40, які пагражае Прыпяці.
![]()
Адэля Дубавец бярэ першае месца прэміі «Дэбют» з перакладам кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў», выдадзенай 34mag.
![]()
Робім мануальчык «Як правільна слэміцца» для тых, хто не адрознівае мош ад краўдсёрфінга.
![]()
Бамбім фірмовы стыкерпак ад 34mag з дзёрзкімі галубочкамі для Telegram.
![]()
Разбіраем архівы старога 34mag і збіраем сапраўдныя дыяменты з усіх рэінкарнацый часопіса ў рубрыцы Golden Collection. І гэта яшчэ не ўсё!
![]()
У чэрвені наш аўтар Саша Лашкевіч aka Manitu гоніць на піцерскі Versus Battle і прывозіць інсайдарскі рэпорт з месца падзей.
![]()
Мяняем канцэпцыю нашага Telegram-канала і ператвараем яго ў афішную тумбу Менска Minsk Not Dead. Без лішніх эпітэтаў анансуем івэнты, дзе можна культурна развеяцца ці накідацца.
![]()
Эпапея пра знос гістарычнага раёна Менска – Асмалоўкі – працягваецца. Наша аўтарка Таня Капітонава ідзе на грамадскае абмеркаванне і вяртаецца з коміксавым рэпортам пра татальнае неразуменне ўладамі свайго народа.
![]()
29 чэрвеня стартуе новы сезон музычнага відэашоу 34 Music Sessions, якое фіксуе значныя культурныя месцы Менска.
Глядзець 34 Music Sessions
![]()
Выпускаем гайдлайн па камунікацыях для актывістаў і актывістак ад 34mag. Падборка карысных матэрыялаў для тых, хто хоча праапгрэйдзіць сродкі камунікацыі.

Даем парады заходнім журналістам пра тое, як правільна распавядаць пра Беларусь. За гэтую інструкцыю нам падзякавала нават МЗС Беларусі!
![]()
У вялікім фотапраекце Тані Капітонавай «Голас цела» новыя героі і гераіні паказваюць і распавядаюць нам пра сваё цела: Бакей і Віталіна, транссэксуалка Дыяна, цяжарная Аня Александронкава і шмат іншых персанажаў.
Праект «Голас цела»
![]()
Збіраем мянушкі беларускіх гарадоў з дапамогай нашых дарагіх чытачоў. Больш за ўсё каментароў – пад ім.
![]()
![]()
Аналізуем усе шырока вядомыя фарматы публічных івэнтаў у грандыёзным гайдлайне. З чаго пачаць, калі хочаш зрабіць уласны фестываль(-чык)? Адказ тут.
![]()
Вялікі перазапуск: «Пяршак» становіцца сайтам пра музыку.
![]()
За 2017-ы выпускаем 16 рэлізаў. Самы паспяховы – TonqiXod «Колер якога няма».
![]()


У «Першака» з’яўляецца Telegram-канал і паблік у VK.
![]()
Кніга Аляксея Талстова «Апоўначы на сіялімскім мосце», выдадзеная 34mag, трапляе ў шорт-ліст прэміі Гедройца.
![]()
Кніжкі, выдадзеныя на «Першаку», пачынаюць жыць асобным жыццём у рубрыцы 34books.
![]()
Нарэшце зноў пачынаем пісаць пра сэкс: этычнае порна, як мы будзем займацца сэксам у будучыні, як уладкавана сучаснае порна.
![]()
Самае прагляданае інтэрв’ю – з фатографкай, мастачкай, феміністкай Дашай Бубен.
![]()
Да Міжнароднага дня мігранта збіраем гісторыі тых, хто пераехаў у Беларусь.
![]()
Збіраем 17 галоўных словаў 2017 года.
![]()
Завяршаем год бадзёрай гутаркай з Віктарам Марціновічам пра вынікі 2017-га.
![]()
Традыцыйны дыжэсціў – святочная калекцыя міксаў ад нашых сяброў-дыджэяў. Навагодні музычны падарунак знойдзеш тут.

Мегапазітыў і іншыя вынікі года: вялікая гутарка з пісьменнікам Віктарам Марціновічам.
Вездесущий рэп с его баттлами, новые герои на сцене, популярность стриминга и другие музыкальные засечки 2017-го.
Дзе шукаць звесткі пра сваякоў і як гэта ўсё кампанаваць?
Пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
КАМЕНТАРЫ (1)
дзякуй, 34маг