На вялікіх экранах Хаакін Фенікс муціць раман з адным толькі голасам з партатыўнай штуковіны (Her, 2013), а Донал Глісан закохваецца ў робата з вачыма Алісіі Вікандэр (Ex Machina, 2015). Ты, абвешаны(-ая) гаджэтамі, робішся крышачку звышістотай, але па-ранейшаму маеш патрэбу ў простым чалавечым цяпле: каб па галаве пагладзілі, слова добрае шапнулі ды глыбока-душэўна трахнулі на дэсерт. Добрыя навіны: навукоўцы працуюць над тым, каб усё ў цябе было, нават калі ты поўны(-ая) сацыяпат(-ка). Viva, тэхналогіі!
Адзін у порна воін
Ты, канешне, ведаеш, што ў высокаразвітых краінах людзі ўсё менш спяшаюцца з'язджацца для сумеснай лепкі пельменяў па выходных. Порна-інжынерыя ідзе насустрач адзінокім і незалежным – з інтэрактыўным порна на сподку.
На выпадак, калі «па той бок сэксу» няма нікога канкрэтнага, а звычайнае порна цябе не ўстаўляе, існуе зручны камплект «сэкс-цацка + апка», які дазваляе сінхранізаваць персанажа і карыстальніка такім чынам, каб у іх наступала поўная рытмічная гармонія. Ты маніпулюеш мастурбатарам, а персанаж на маніторы рухаецца ў такт. Туды-сюды – і вы ўжо стогнеце ва ўнісон – як быццам створаныя адно для аднаго.
Калі не хапае сюжэта, а падзець грошы няма куды, вэлкам купляць акаўнты ў сэкс-гульнях, якія пачынаюць падтрымліваць дэвайсы выдаленага сэксу. Тут усё «як у людзей»: падкатваеш да аватара, дэманструючы цуды пікапа, адасобліваешся з ім на койцы ў матэлі ды вывучаеш яго патаемныя месцы. У сэкс-гульнях можна займацца сэксам з такімі ж карыстальнікамі, як ты, або з ботамі – але якая, уласна, розніца, калі вытворцы цацак разбіраюцца ў фактурах і вібрацыях?
Распрацоўшчыкі абяцаюць: вельмі хутка ты будзеш кім заўгодна і з кім заўгодна. Апынешся зааморфам, адгадуеш чэлес у 25 сантыметраў, пакладзеш яго між грудзей Дайнерыс Таргарыен ці што ты там яшчэ хацеў(-ла).
VR me, dear
VR-акуляры выдатна асвяжылі індустрыю анлайн-шоу для дарослых. Цяпер да аб'екта жадання можна падабрацца так шчыльна, як і не марылася, разгледзець не толькі ўсе яго шчылінкі, але і дэкор у рэальным пакоі ў рэальным часе. Пры гэтым усе ў выйгрышы: сэкс-працаўнік(-ца) у поўнай бяспецы, а кліенту(-цы) не пагражае кандыдоз.
Наколькі ўсё сэксуальна з VR зараз, дэманструе хоць бы агляд Oculus Rift, дзе карыстальнік набліжаецца да намаляваных дзяўчат так блізка, што можа вывучаць іх вушныя ракавіны – а яны настолькі рэалістычныя, што ў кагосьці прыўзнімецца з паўабароту.
У будучыні VR стане прышпільней. Ты зможаш выбіраць больш кропак і ракурсаў, шчыльней узаемадзейнічаць з 3D-сцэнай, кіраваць сюжэтам, а ўсё астатняе даробяць сэкс-цацкі і софт.
Сэкс на адлегласці
Калі сяброўка ў цябе ёсць, але яна астранаўтка, ці твой бойфрэнд пастаянна кудысьці едзе, для вас прыдумалі сэкс-цацкі, якія заводзяцца праз мабільныя і дэсктопныя прыкладанні. Папулярная штука для мужчын уяўляе сабой штосьці накшталт ножнаў для чэлеса, якія кіруюцца «пультам»-дзілда. Жанчынам прапануюць мініяцюрны камяк жарсці, які змяшчаецца куды трэба, а партнёр(-ка) кіруе ім праз смартфон – хоць з таксі, хоць з офіса, хоць з чаргі да стаматолага.
Мяркуецца, што ў бліжэйшыя гадоў дзесяць выдалены сэкс стане яшчэ выдатней, таму што мы будзем рабіць гэта не з канвеернымі дэвайсамі, а з надрукаванымі на 3D-прынтары неабходнымі часткамі цела каханага(-ай), зліваючыся з ім (з ёй) у дахазносным французскім пацалунку.
Калі захочацца дадаць рамантыкі, а свечкі з ІКЕА ўжо не спраўляюцца, дастаткова абзавесціся падушкай, якая транслюе сардэчны біт партнёра(-кі). So cute!
Робат-робат-робат, я цябе люблю, мы так хацелі
Няма нічога кепскага ў тым, што андроідаў мы разглядаем не толькі як рабацяг, здольных падмяніць чалавека на будоўлі, у лабараторыі ці ў касмічнай экспедыцыі, але таксама ў ролі высокаэфектыўных палюбоўнікаў. У рэшце рэшт мы ўсяго толькі людзішкі, як спявае Rag'n'Bone Man.
Людзі, праўда, розныя. Камусьці хапае надзіманай лялькі з трыма дзіркамі, але хтосьці ж і макароны з мазікам есць, так? Для тых, хто больш па вустрыцах, сіліконавыя лялькі становяцца лепш з кожным годам. У іх праклёўваюцца рабацінкі, надзімаюцца венкі, пераліваюцца райкі вачэй. Да іх хочацца дакранацца.
Робататэхнікі ідуць яшчэ далей: іх галатэі ўмеюць размаўляць, распазнаваць мову цела і рэагаваць на позірк. Больш таго, робата можа «выдрэсіраваць» канкрэтны чалавек, і тады андроід будзе прайграваць яго разумовыя і моўныя мадэлі, як гэта робіць Біна – чувіха, што створаная па вобразе рэальнай жанчыны і шмат у чым пераняла яе манеры.
Напэўна, яшчэ крышачку – і мы маглі б закохвацца ў робатаў, але пакуль усё ж напорваемся на эфект «злавеснай даліны» – напружваемся пры кантакце з аб'ектам, які вельмі падобны да чалавека, але штосьці ў яго паводзінах выдае «падробку». Ужо згаданы Донал Глісан у эпізодзе Be Right Back серыяла «Чорнае люстэрка» грае такога андроіда. Па сюжэце штучны Эш павінен замяніць дзяўчыне сапраўднага Эша – яе загінулага каханага. Спачатку псеўда-Эш нядрэнна спраўляецца: ён выліты правобраз, жартуе, як той, выдатна валодае целам і дастаўляе партнёрцы задавальненне ў ложку. Але ўсё гэта – на жаль – не пазбаўляе яе жадання скінуць псеўда-Эша са скалы.
Некаторыя футуролагі, тым не менш, захоўваюць аптымізм. Дэвід Леві, аўтар кнігі «Love and Sex with Robots», упэўнены: «Людзі будуць закохвацца ў робатаў, людзі будуць жаніцца з робатамі, людзі будуць займацца сэксам з робатамі, і ўсё гэта стане нармальным працягам нашага кахання і сэксуальнай цягі да іншых людзей». Эксперт мяркуе, што ліберальны Масачусэтс дазволіць брацца шлюбам з робатамі ўжо ў 2050-м.
Каманда рэсурсу futureofsex.net таксама лічыць, што ўсё не за гарамі: рабяты вангуюць, што да 2033 годзе порназоркі і селебрыці катэгорыі Бэ пачнуць прадаваць рэплікі сябе для задавальнення юрлівасці любога жадаючага, а да 2045-га сэкс з андроідам не будзе вартым скандальнага ток-шоу. Робаты стануць не блазнотай, але тэрапіяй: з іх дапамогай сэкс не знікне з жыцця людзей з асаблівасцямі развіцця або траўмамі. А яшчэ, на аўтарытэтную думку «Міс Playboy жнівень – 2013», «усё будзе адбывацца ў неонавым святле».
Цела на прапампоўку
Помпа для павелічэння пеніса – нікчэмны сімвал вялікай мары: чалавеку ўласціва жаданне выйсці за біялагічныя ліміты, і сёе-тое ён умее ўжо зараз, напрыклад, ужывіць у пахвіну вібраімплант.
Цалкам верагодна, што, пакуль робататэхнікі навучаць робата інтанаваць гэтак жа сэксуальна, як сапраўдная Скарлет Ёхансан, даследчыкі нейронавай віртуальнай рэальнасці абгоняць іх, зрэзаўшы дарожку праз лес. Тады наогул не прыйдзецца замарочвацца: дастаткова будзе завесці спецыяльныя датчыкі наўпрост у галаўным мозгу і атрымліваць аргазм па адным націску кнопкі. Або запусціць асаблівы вірус, які скорыць пэўныя клеткі, а потым нейроны гэтых клетак пад якім-небудзь канкрэтным уздзеяннем звонку будуць пасылаць у мозг дозы бязмежнага кайфу...
Што б там ні было, канапавыя дэмографы, вядома, непакояцца, хто будзе зарабляць ім на пенсію. Ад гэткага непакою нябогі яшчэ больш старанна дрочаць на намаляваныя танкі. Можна далучыцца да іх, але лепш запусці падкаст пра сэкс будучыні, дзе толькі рыл ток, ноў булшыт і бясконцая радасць за нас, якія спазналі сябе яшчэ крышачку глыбей.
Некалькі парадаў пра тое, як атрымліваць задавальненне ў сеціве, не рызыкуючы свабодай.
Наша знакомая устроилась на работу к Эрике Луст – самой известной в мире создательнице феминистского порно.
Как устроена редакция украинского журнала об истории was.media — интервью с редактором Иваном Сияком.
Украінская порнаакторка Elle Rose – пра грошы, здароўе і мадэлей, якія крадуць у каляжанак.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (4)
Что сами американцы пишут о морали в своём обществе: "Дни когда юноши ухаживвали за девушками и дарили им цветы имея ввиду будущее сватовство и женитьбу давно прошли. Вследсвии полной и тотальной победы феминизма и эмансипации женщин, девушки, после премедикации алкоголем, незамедлительно кидают свои тела под первого встречгого-поперечного, вовлекая себяя в деградирующий секс без всякой угрозы наказания старомодного "патриархального" общества". Победа эмансипации ознаменовала полную победу блядей и шлюх над порядочными женщинами, с которыми тоже теперь обращаются как со всеми. - Ну и кто был идеологом эмансипации? - Одни еврейки, в том числе и наши незабвенные русско-еврейские феминистки: Инесса Арманд и Надежда Константиновна, и самые именитые советские лесбиянки Анна Ахматова и Марина Цветаева.
да, чего не придумают редакторки с недотрахом.
всё для вас, дорогие читатели!
Говоришь про меня - переводишь на себя! классная тактика! но судя по активности "читателей" все же проблемы у вас)