Віталіна:
Бываюць дні, калі хочацца выйсці са свайго цела і апынуцца ў іншым. Але ў цэлым я камфортна сябе адчуваю. Я ніколі не сядзела на дыеце, а фітнэсам займаюся толькі на парах па фізкультуры. Мне б хацелася пачаць бегаць, каб зарадзіць арганізм.
Бакей:
Цела – гэта мёртвы мех, у які нас засунулі. Гэта механізм зносін – мы проста выкарыстоўваем яго ў сваіх мэтах. Мне ўсё роўна, якія навакольныя людзі – тоўстыя, тонкія, – гэта ніяк не адаб'ецца на маім успрыманні. Важней тое, што ў галаве і сэрцы. У прынцыпе, мяне задавальняе мая знешнасць. Хацелася б павысіць свой фізічны тонус, але пакуль што перашкаджае лянота і недахоп часу.
Віталіна
Калі здымалі кліп vi+ik, у мяне сапраўды былі праблемы са скурай, але не такія моцныя, як на малюнку. Справа ў тым, што толькі пасля здымак аператар зразумеў, што ўсталяваў максімальную рэзкасць. Спачатку я вельмі перажывала, але цяпер мне ўжо пляваць на ўсе каментары. Цяпер я хаджу ў салярый, таму што адчуваю сябе некамфортна з бледнай скурай.
Бакей
У мяне ніколі не было праблем са скурай, хоць я яе і не даглядаю. Многія могуць падумаць, што ў мяне на падбародку прышч, але насамрэч гэта радзімка. Нават на вокладцы альбома дызайнер яе замазаў, таму што не ведаў пра гэта. А шчокі ў мяне чырванеюць ад таго, што збіты сардэчны рытм.
Шнары на твары
Бакей
Большасць рубцоў на твары – гэта вынік маёй працы ў будаўнічай краме «Зрабі сам». Напрыклад, шнар пад правым вокам з'явіўся пасля таго, як я аднойчы тусаваўся на рампе з грузчыкамі. Мне трэба было адрэзаць маленькі кавалачак скотчу, а ў чувака побач якраз была нейкая металічная палка. Ён замахнуўся ёю, каб мне дапамагчы, але ў выніку мне ў твар штосьці прыляцела. Аказалася, што ўнутры той палкі была яшчэ адна. Над гэтым жа вокам ёсць невялікая ўвагнутасць – яна атрыманая ў той жа краме. Я дурыўся з арматурай, і ў нейкі момант адзін пруток адляцеў і ўдарыў у мяне.
Яшчэ ў мяне ёсць «рогі». Наўрад ці яны з'явіліся з-за таго, што ў дзяцінстве я часта біўся галавой аб сцяну. Як бы дзіка гэта ні гучала, я сам даводзіў сябе да такога стану. Думаю, адзін з гузоў на лбе ўсё ж з'явіўся падчас спаборніцтваў па міні-футболе ў Смаргоні. Мне было гадоў 14-15, і мы з хлопцамі вырашылі пайсці ў мясцовы клуб. Гарэлачкі выпілі, пачалі танцаваць, і да мяне стала заляцацца дарослая дзяўчына. Потым аказалася, што яна сустракалася з кімсьці з мясцовых. Нейкі чувак вывеў мяне на вуліцу, пачаліся разборкі, і ўжо мелася быць бойка, калі з клуба выйшлі мае сябры. Ну, я і даў «быкана» гэтаму хлопцу, каб разрадзіць сітуацыю. Даць «быкана» – гэта лбом ударыць суперніка па твары. Але толькі не ў нос, таму што яго так можна і зламаць.
Бакей
Справа была класе ў сёмым на ўроку фізкультуры. Мы гулялі ў баскетбол, і ў нейкі момант на полі апынуліся два ідыёты, якія вырашылі там жа пагуляць у даганялкі. У кожным класе ёсць такія людзі. І калі я хутка бег і глядзеў, каму б аддаць пас, мне ў твар проста прыляцела нечая галава. Чувак паныў і сышоў, а я ўпаў на зямлю і не мог падняцца ад болю. Праз нейкі час усё ж здолеў дайсці да туалета, высмаркаўся крывёю і пачуў крык прыбіральшчыцы: «Ды я ж толькі што памыла!»
А на наступную раніцу ўвесь боль прайшоў, але нос мне потым усё роўна ўпраўлялі. Непрыемна, калі табе дастаецца з-за няспрытнасці іншых людзей.
Вусны
Віталіна
У мяне пастаянна пытаюцца, чаму я занадта фарбую вусны. Мне здаецца, што не так ужо і занадта. Але наогул гэта балючая тэма, не хачу пра гэта гаварыць.
Бакей
Форма вуснаў у мяне ад бабулі, і на ўнутраным баку таксама ёсць шнары. Гісторыя такая. Мой сусед выпівае, і да яго часта прыходзяць нейкія госці. Калі яго няма дома, яны звоняць у нашы дзверы. Аднойчы пазваніў нейкі чувак, папрасіў пасядзець у тамбуры, але потым стаў напрошвацца ў кватэру. Ён відавочна быў пад чымсьці, і, калі я яму адмовіў, ён проста мяне ўдарыў. Ніжняя губа наскочыла на зубы і парвалася.
«Мяне пастаянна пытаюцца, чаму я занадта моцна фарбую вусны»
Шнар на грудзях
Бакей
Калі раней я хадзіў на флэты, то любіў распавядаць гісторыю пра тое, што мяне парэзалі мачэтэ, як Кіпу. Але насамрэч усё значна прасцей. Справа была ў вёсцы гадоў у 12-13. Я выйшаў са свайго дома, узяў нейкі ровар і паехаў да сябра. Калі вяртаўся назад, на горцы вырашыў стаць на дыбкі і наехаў на каменьчык. Руль выкруціўся. Гэта быў нейкі стары велік без гумовых ручак, таму ў мае грудзі ўпілося жалеза. Я спалохаўся, бо ровар быў чужы. Кінуў яго, пабег дадому, мама апрацавала рану ёдам. Гадоў праз пяць я падумаў: «Добра, што не закрануў смочак. Было б больш балюча».
Бакей
Гэтую руку я аднойчы зламаў на другі дзень вяселля свайго калегі. Нават ёсць відэа. Проста ў нейкі момант я стаў танцаваць на крэсле, а сябар вырашыў падняць мяне. Добра, што я быў п'яны і не адчуваў боль так моцна, як мог бы. У любым выпадку рука здранцвела і трэба было выклікаць хуткую. Мы знаходзіліся ў Ракаве, але я вельмі баяўся абласных лекараў – мне здавалася, што ўзровень іх кампетэнцыі недастаткова высокі. Добра, што з намі быў цвярозы хлопец, таму мы селі ў тачку і паехалі ў Менск. О-о-о, якая гэта была дарога! Я адчуваў кожную купіну і біўся галавой у шкло ад болю. Мы заехалі ў бліжэйшую бальніцу ў Сухарава, але нам сказалі ехаць па месцы прапіскі. Добра хоць перавязку зрабілі і ўкалолі абязбольвальнае. Потым мы дабраліся да патрэбнай бальніцы, наклалі гіпс, вярнуліся назад у Ракаў і працягнулі бухаць. Самае класнае тое, што літаральна праз два тыдні мяне павінны былі забіраць у войска, але з-за зламанай рукі не ўзялі.
Дзіўныя формы костак – з-за таго, што раней біўся. Ну і яшчэ аднойчы ў мяне быў нервовы зрыў, калі я біў аўтобусны прыпынак: спачатку рукамі, потым локцямі, нагамі і трохі галавой. Але я ніколі не спаганяю злосць на людзях.
«Шчокі ў мяне чырванеюць ад таго, што збіты сардэчны рытм»
Ідэю татуіроўкі ў выглядзе трохкутніка я ўбачыў дзесьці ў інтэрнэце. У гэтага ёсць даволі шмат сэнсаў, але мне проста спадабаўся пераход колераў. Па выніку гэтая карцінка стала вокладкай майго другога альбома «Гуру сломанных скал». Тады я сапраўды быў гуру ў праблемах.
Левая рука
Віталіна
Класе ў чацвёртым я зламала дзве косткі на левай руцэ, калі сустракала тату з працы. Я ўбачыла яго з акна і пабегла адчыняць дзверы. Але ў той дзень ва ўсім раёне адключылі святло, і ў цемры я зачапілася за дыван, звалілася і стала рыдаць. Мама не паверыла, што ў мяне рука зламаная, і ўсю ноч я правяла ў слязах. Мне было вельмі балюча, але я вырашыла не будзіць бацькоў і пацярпець да раніцы. Вядома, потым мы ўсё ж паехалі ў бальніцу і наклалі гіпс. Дурная гісторыя.
Бакей
У татуіроўках я люблю мінімалізм, і гэтыя малюнкі зроблены па маіх эскізах. У цэлым яны адлюстроўваюць мой унутраны свет, па якім яшчэ баразніць і баразніць.
Віталіна
Бакей называе мяне «Бубачкай», а я яго – «Супчыкам». Нядаўна мы зрабілі сумесныя татуіроўкі. У нас шмат розных дзіўных мянушак адно аднаго.
На назе ў мяне набіты мопсік – гэта мой сабака, якому ўжо амаль 10 гадоў. Я вырашыла захаваць яго, таму што вельмі люблю.
Месяц – проста малюнак, які мне падабаецца. Можа быць, аднойчы ён набудзе для мяне нейкі велізарны сэнс.
Бакей
Мая першая татуіроўка – гэта мяч, мікрафон, чатырохліснік на ўдачу, літара «В». І «Влад», і Bakey адначасова. Я набіў яе ў 18 гадоў: бацькам сказаў, што выйграў тату ў нейкім конкурсе, але насамрэч збіраў грошы на тое, каб яе зрабіць.
На назе ёсць выява сонца. Дакладна такія ж карцінкі набітыя ў маіх сяброў – Арцёма і Ромы. Гэта як братэрскае таўро. Сутнасць у тым, што мы можам быць непрыемнымі звонку, але цёплымі ўнутры.
Каток – гэта сімвал брэнда адзення RIPNDIP. Праўда, у арыгінале ён паказвае факі, а ў мяне – п'е віно.
Надпіс «Одна жизнь – один гэнг» таксама набіты не толькі ў мяне, але і ва Улада CokeBoy, Сашы CJ і Арцёма Навуменкі. Мы зрабілі іх у гонар нашай тусоўкі «Ожог».
Татуіроўкі – гэта звычайная рэч, і здзіўляцца ім – гэта перажытак мінулага. Я магу не разумець нейкія іншыя мадыфікацыі цела, але я ніколі не буду асуджаць людзей, якія зрабілі іх.
«Большасць рубцоў на твары – гэта вынік маёй працы ў будаўнічай краме “Зрабі сам”»
Пара бодзімадыфікатараў крок за крокам распавядаюць пра свае змененыя целы.
У наступным выпуску самай вуаерыстычнай рубрыкі «Голас цела» разглядаем худзізну, шнары і смочкі Ягора Кіпы.
Аднаўляем наш інтымны фотапраект «Голас цела». У аб’ектыве – мадэль plus size Крысціна Крысанава і падрабязнасці яе цела.
«Калі раптам застанешся без нагі, табе давядзецца прабегчы марафон». Фотабіяграфія гукарэжысёра без рук.
Натхняліся творчасцю Лінча.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
КАМЕНТАРЫ (6)
очередные дегенераты
герояў менскай хіп-хоп сцэны ???
У Бакея все в порядке с принятием себя и со складом ума. А вот героиня еще глупая закомплексованная девочка, такой, юношеский максимализм .
А сколько ей лет? В столь юном возрасте комплексы и непринятие себя у многих. Если родители не верили, что дочь руку сломала, может, она воспитана в недоверии, как уж тут сам в себя поверишь?
Главное, чтобы переросла это всё хотя бы с большего.
Единственное, советую забить на мнения окружающих по поводу кожи и не ходить в солярий.
Виталина, что там у тебя, акне? Солярием это не лечатся, временно может наступить улучшение, но позже будет хуже.
Виталине 19 лет, так что все верно говорите
Бакей крутой, приятно и посмотреть, и почитать, и послушать. Про героиню сказать нечего.