Чык-чырык! Працягваем гутарыць з табой на мове візуалу. Сустракай свежанькі стыкерпак ад 34mag з дзёрзкімі галубочкамі для Telegram – той выпадак, калі словы як семкі.
Даша Sheeborshee, ілюстратарка, стваральніца стыкераў:
Эмодзі і стыкеры з'явіліся і аблягчылі нам жыццё не горш за пральную машыну або жавальную гумку. Зразумела, што можна і словамі абысціся, але часта адно аднаго ўжо можна зразумець, перакінуўшыся двума смайламі. Маляваць стыкеры мне было весела і заўзята. Якая сувязь паміж 34mag.net і галубамі? Голуб – гарадскі жыхар, які не грэбуе смеццем, сацыяльны і дурнаваты. Курлык!
Стыкеры – візуальны слэнг новага часу. Калі няма часу тлумачыць і пісаць абзацы тэксту, лепшы спосаб перадаць думку – даслаць павялічанага ў некалькі разоў ламберджэка з надпісам «гоў тусіць» або «я ўжо ў гаўно». Гэта не толькі чарговая доза мімякімішнасці, але і дэвайс, які стварае дадатковыя, часта непадкантрольныя табе сэнсы, а таксама пераводзіць камунікацыю ў тактыльную сферу.
Упершыню мэсэджынгавыя стыкеры выкарыстала японская карпарацыя Line у сваёй аплікацыі ў 2011-м. І цяпер віртуальную налепку можна атрымаць хоць ад сваёй бабулі, якая хутка ўжо і хромакеем навучыцца карыстацца, – амаль усе мэсэнджары і сацсеткі маюць іх: ад Viber і WhatsApp да Facebook і «Аднакласнікаў». Стваральнікі Line распавядаюць, што ў Японіі абсалютна нармальна, калі муж пасля працы дасылае жонцы стыкер у выглядзе зайчыка з піўком замест таго, каб напісаць «Затрымаюся з калегамі ў барусе».
Стыкеры сёння – першакласны дыджытал-інструмент для прасоўвання і бізнэс-кампаній, і НДА. Напрыклад, першы брэндаваны стыкерпак у Беларусі запусцілі летам 2015-га для фестывалю Freaky Summer Party. Першы пак стыкераў з нацыянальнай тэматыкай і на беларускай мове з’явіўся ў Viber напярэдадні навагодніх святаў ад кампаніі «Бульбашъ». Разышоўся на ўра – усяго адправілі больш за 6 мільёнаў стыкераў!
Ты і сам(-а) можаш бамбіць стыкеры на свой аўтарскі густ у Telegram. Вось табе інструкцыя.
Цяпер і ў 34mag ёсць свой стыкерпак у Telegram з дзёрзкімі галубочкамі, як ты сам(-а)! Калі на тваім iPhone/Android/Windows Phone ужо ўсталяваны Telegram, пампуй бясплатны стыкерпак ад 34mag.net.
Мы вярнуліся! І зараз адкажам табе на пытанні, чаго чакаць ад нас далей.
Стваральнік мультыплікацыйных кліпаў «Мумий Тролля», кібердызайнер і мастак Андрэй Касай расказвае пра сваю выставу «Дыскамфорт», што адкрываецца ў Менску 29 красавіка.
Плакаты і паштоўкі на тэму жаночых правоў як дыплом у дзяржуніверы. Новая серыя відэапраекту E-quality.
Падборачка семі беларускіх мастакоў, чые працы заражаюць і зараджаюць стваральная энергіяй.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
КАМЕНТАРЫ (3)
А можно инструкцию, как этот пак практически добавить в Telegram? Ну например через тот-же чат-бот?
Установить по ссылке https://t.me/addstickers/galubki
Тут яшчэ вялік спіс беларускіх стыкерпакаў у Тэлеграме.
https://t.me/Belarus_Freedom/55180
Там жа спасылкі на ўсе беларскія суполкі, каналы ды ботаў у Тэлеграме.