Пераклад Адэлі Дубавец кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў», выдадзенай 34mag, трапіў у шорт-ліст прэміі «Дэбют». Нескладана зразумець, што ў намінацыі «Пераклад». Акрамя Адэлі, на перамогу тут спадзяюцца яшчэ дзве перакладчыцы. Па ўсім выходзіць, бойка будзе жорсткай.


Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча існуе з 2010 года: сярод яе пераможцаў Віктар Марціновіч, Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч ды іншыя паважаныя літаратары. Некалькі гадоў таму яшчэ адно выданне 34mag – «Рома едзе» Рамана Свечнікава – таксама трапіла ў шорт-ліст «Дэбюту», дзе ў цалкам сумленнай і бескампраміснай барацьбе саступіла хлопцу, які напісаў апавяданне пра цвік.
Сёлета прэмія ўручаецца ў трох намінацыях – «Паэзія», «Проза» і «Пераклад». У кожнай з іх пераможца атрымае $ 2000, таксама журы не выключае (аднак і не абяцае), што адзначыць суцяшальнымі грашовымі ўзнагародамі ўсіх намінантаў.
«Паэзія»
Аляксей Арцёмаў. «Скрозь кіламетры»
Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1
Ганна Комар. «Страх вышыні»
«Проза»
Андрэй Дзічэнка. «Сонечны чалавек»
Андрусь Горват. «Радзіва “Прудок”»
Уладзімір Садоўскі. «1813»
«Пераклад»
Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. «Танец мядзведзяў»
Надзея Кім (пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка»
Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. «Бог дажджу»
Кніга Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў» выйшла на мультылэйбле «Пяршак» у чэрвені 2016-га. На беларускай мове яна даступна толькі ў выглядзе электроннага рэлізу, затое цалкам бясплатна. Спампаваць яе ты можаш па спасылцы. А вось тут – пачытаць размову перакладчыцы з аўтарам.
Пераможцаў прэміі назавуць напрыканцы сакавіка, дакладная дата цырымоніі пакуль не вызначаная.
Его имя Тейп, а фамилия – красавчик.
Стваральніца дабрачыннага аб’яднання «Funny Nose» расказвае, як зрабіць жыццё цяжкахворых дзяцей ярчэйшым.
Выделили для тебя 10 веяний музыкальной индустрии, чтобы оставаться в теме происходящего.
На пачатку траўня ў менскай кватэры прайшла выстава расійскага антываеннага праекту {НЕ МИР}. Гутарым з яе удзельніцамі.
З новай вядоўцай – вядомай тыкток-блогеркай.
Пагутарылі з гештальт-псіхатэрапеўткай і фатографкай.
«Месца, дзе нарэшце можна застацца».
Падробкі ў менскіх музеях і знойдзены Рэмбрант.
Жыццесвярджальная песня пра эмансіпацыю.