
1. Не менш за 5 (пяць) разоў узгадай фразу «Last dictatorship of Europe» (абавязкова — у пачатку).
2. Для ілюстрацыі матэрыялу выкарыстоўвай фота і відэа з параду (там, дзе Лукашэнка з сынам Колем стаяць у дзіўнай вайсковай форме).
3. Таксама абавязкова праілюструй матэрыял фотаздымкамі АМАПу, ярка нафарбаванымі жанчынамі ў міні-спадніцах і помнікаў Леніну (варыянт: савецкая мазаіка на сцяне).
4. Каб апісаць, як справы ў культуры, раскажы гісторыю «Свабоднага тэатра» і вазьмі каментар у яго кіраўніка Мікалая Халезіна (запэўніваем: да цябе так ніхто не рабіў).
5. Дадай ад сябе фразу пра тое, як ты планаваў(-ла) зняць там, там і там, але цябе нікуды не пусцілі. Абавязкова ўдакладні, што вам з аператарам здавалася, нібы за вамі сочаць. Саспенс вырашае!

6. Пазнаёмся з мясцовай альтэрнатыўнай тусоўкай, але пастарайся не даваць ёй слова: ім чамусьці многае тут падабаецца. Гэта будзе трошкі выбівацца з тваёй канцэпцыі.
7. У прынцыпе, у Беларусь можна не прыязджаць. Паспрабуй творча пераасэнсаваць відэасюжэты пра краіну, якія ўжо выйшлі. Перамантуй.
8. Калі ўсё ж такі вырашыў(-ла) прыехаць, пачакай, пакуль надвор'е сапсуецца. Здымай пахмурнае неба (пад гэтую карцінку добра кладуцца гукі савецкіх маршаў). Калі з дрэнным надвор'ем усё ж такі не пашанцавала, заху * р усё ў сепію.
9. Лепшыя кадры Менска можна зрабіць на плошчы Перамогі: там гарыць вечны агонь, а таксама бачны надпіс: «Подвиг народа бессмертен».
10. Не забудзь згадаць фразу «Last dictatorship of Europe». Інакш матэрыял не прапусціць твой рэдактар. Ах, так, мы ўжо пра гэта казалі...
Фота на галоўнай by Андрэй Лянкевіч
Экакінастужкі, тэматычныя кароткаметражкі, дыскусія і нават майстар-клас – з 6 па 11 лютага Менск накрые «зялёная хваля» кінематографа.
Чым заняцца ў віртуальнай рэальнасці? Пытаемся ў стваральнікаў галерэі «ВИР» і беларускага сферычнага кіно Мітрыя Соркіна і Пашы Лукашэвіча.
Рытмічная фотасправаздача з пятнічнай don’t-mess-with-your-legs-паці ў бары «Хуліган».
Што было цікавага на выставе «Маладосць. Беларусь» – разглядаем праекты маладых фатографак.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пагутарылі з заснавальніцай брэнда KANVA пра яе шлях у індустрыі моды.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
Пра інсталяцыі, эксперыменты і свет hyperMother.
КАМЕНТАРЫ (6)
самоирония на 34, неужто повзрослели дзяучыны?
ПАРАДЫ_ПРА_ПАРАДЫ
(пара-рА_ды_прампам-пАм)
Кловуны.
Особенного шарма этой статье придаёт тот факт, что основательница 34mag Iryna Vidanava известна в англоязычной прессе как главный диссидент Беларуси и самый большой борец с диктатурой по версии Foreignpolicy
Дужа павесялілі! :)
А з гэтага: "Калі з дрэнным надвор'ем усё ж такі не пашанцавала, заху * р усё ў сепію" - рагатаў у голас XD
Ахаха!