Што такое этычны кантэнт для дарослых? Разбіраемся, як фільтраваць порна, каб не падтрымліваць гвалт, эксплуатацыю ды іншыя агідныя рэчы.
Свежая навіна: у Штатах судзілі журналіста, які гвалтаваў жанчын на фіктыўным порнакастынгу. Сваіх ахвяр «Мэт» знаходзіў на Facebook, дзе прадстаўляўся рэкруцёрам порнастудыі. Ён абяцаў да 3500$ за дзень, прымушаў дзяўчат пазіраваць аголенымі, а потым гвалціў. Мы не ведаем, ці публікаваў «Мэт» здымкі з «кастынгу» ў сеціве, але такая верагоднасць не выключаная. Як не выключаная верагоднасць таго, што ўчора ты кончыў(-ла) пад відэа, дзе сербская студэнтка была напампаваная наркатой і выкарыстаная як рабыня.
Запусці выпадковае відэа на тваім улюбёным порнасайце і паспрабуй адказаць на пытанні:
Выканаўцы паўналетнія?
Яны не знаходзяцца пад дзеяннем наркотыкаў або алкаголю?
Ведаюць, што такое порнабізнэс?
Далі згоду на ўсе сцэны, у якіх зняліся?
Атрымалі за працу тую аплату, на якую разлічвалі?
Ці паважаюць усе ўдзельнікі(-цы) працэсу асабістыя межы адно аднаго?
Умовы працы бяспечныя і годныя?
Калі адказаць цяжка, то лайно сітуацыя. Таму што адна справа – атрымліваць задавальненне ад агіды, сузіраючы штосьці непрыемнае і, на твой густ, агіднае, але знятае па ўласным жаданні кожнага(-ай) датычнага(-ай). Зусім іншае – атрымліваць задавальненне ад сцэн рэальнага гвалту. Ёсць толькі адзін спосаб гэтага пазбегнуць – за выключэннем поўнай адмовы ад парнаграфіі – перайсці на этычнае порна.
Што такое этычнае порна?
Уяўленне пра этычнасць у порна залежыць ад таго, хто разважае на гэтую тэму, аднак агульныя крытэрыі ўсё ж прасочваюцца.
1. Тое, што адбываецца на экране, адбываецца са згоды ўдзельнікаў(-ніц). Фільм не можа быць этычным, калі ў нейкім эпізодзе акторку згвалцяць анальна з дапамогай сметанковага масла. І хай нават не анальна, і хай нават не фізічна – усё адно этычным фільм лічыцца не будзе.
У свеце адэкватнага порна дзейнічае прыярытэт згоды: з паваротамі сюжэта, умовамі здымак, аплатай працы. У гэтым сэнсе этычным можа быць нават порна, якое здаецца непрымальным асабіста табе: з гульнёй у юрлівую мачыху або звязанага мужа-раганосца, з пякельным bukkake або элементамі БДСМ. Трэба разумець, што этычнае порна цалкам можа выходзіць за межы тваіх маральных меркаванняў. Так, БДСМ-шчыкі могуць тварыць на экране нешта вар'яцкае і адчуваць рэальны боль, але, калі дамінант дэманструе ўладу з поўнай згоды сабмісіва, гэта цалкам здаровы вопыт.
2. Узрост выканаўцаў – 18+. Некаторыя прадзюсары(-кі) лічаць, што ўзроставы цэнз варта было б нават падняць, таму што не ўсе васямнаццацігодкі разумеюць, на што ідуць. Актрыса і рэжысёрка Эшлі Грэм распавядала часопісу Cosmopolitan, што разгортвала з парога юных ды пяшчотных, якія выглядалі, «быццам алені ў святле фар». З такім пункцікам у CV ім дакладна не свяціла б кар'ера скаўт-лідаркі.
3. Рабяты ў парадку. Яны не пад наркатой або алкам. Яны разумеюць, што адбываецца, і аддаюць сабе справаздачу ў тым, якія наступствы можа пацягнуць за сабой такога роду праца. Межы і пажаданні выканаўцаў улічваюцца. Яны могуць самі выбіраць спосаб кантрацэпцыі і прафілактыкі ІППШ. У адрозненне ад дахазноснага фіналу тайваньскага фільма «Капрызнае воблака», дзе герой-порнаактор савакупляецца з жывым трупам, выканаўцам у этычным порна належаць перапынкі, пітво і перакусы.
4. Гэта рэальны сэкс і рэальнае задавальненне. Мэйнстрымавае порна транслюе не сэкс, а нейкае ўяўленне пра сэкс. Тут могуць савакупляцца за межамі магчымасцяў чалавечага цела, канчаць праз пяць хвілін і ў адзіным парыве, радавацца самым ідыёцкім позам, а сам коітус часцяком працякае па панылейшаму з усіх сцэнараў «феляцыя – пранікненне – змена пазіцыі – мужчынскі аргазм», усё. Тут мужчына – гэта торс і член, а жанчына – таксама ўсяго толькі набор фрагментаў цела. Замяні іх якаснымі андроідамі – мы не заўважым.
У процівагу такому кіно альтэрнатыўшчыкі здымаюць твары, фіксуюць эмоцыі, паказваюць радзімкі. Яны вяртаюць нам выдатны чалавечы сэкс, які варты таго, каб ім займаліся.
З мэтай дасягнуць максімальнай адкрытасці артыстаў(-ак) перад камерамі некаторыя студыі працуюць толькі з рэальнымі парамі. Іншыя дазваляюць акцёрам і акторкам карэктаваць сцэнар і нават прыдумляць эпізоды «пад сябе». Усе астатнія – прынамсі пакідаюць магчымасць адмовіцца ад любых сцэн. Стваральніца фетыш-порна Німу Ален кажа, што заўсёды паважае цялесную аўтаномію актораў і акторак: «Я не збіраюся ўказваць: “Згалі свае лабковыя валасы” або “Ідзі і скінь пяць кіло, ты занадта тоўсты(-ая)”».
5. Транслюецца сэксуальная разнастайнасць. Кампаніі, якія сур'ёзна ставяцца да этыкі, запрашаюць выканаўцаў рознай знешнасці, этнічнай і гендарнай прыналежнасці, а таксама разнастайных пераваг у сэксе. Этычнае порна такога ўзроўню дае шанец прадстаўнікам(-цам) сацыяльных меншасцяў спасцігаць сваю сэксуальнасць, гледзячы на людзей, якія займаюцца сэксам так, як яны. Тут адсутнічае момант фецішызацыі ці экзатызацыі. Напрыклад, калі ў этычным порна фігуруюць лесбіянкі, то іх вобразы будуць далёкія ад тых «котак», што неахайна ядуць вяршкі з жыватоў і бессістэмна труць адна другой клітар, рэалізуючы старадаўнія фантазіі мужчыны-WASP'а.
Як глядзець порна здаровага чалавека?
Даследуй і аналізуй. Вядома, калі цябе наўпрост зараз распірае ад жадання, то парыцца наконт этычнасці ты не станеш, – уключыш, да чаго прызвычаіўся(-лася). Лепш падрыхтаваць «плэйліст» у спакойны час з прыцэлам на будучыню. Нагуглі студыі, якія займаюцца этычным порна, пачытай пра іх, абяры тыя, што цалкам табе падыходзяць па кантэнце і філасофіі. У дадатак да ўсяго можна паглядзець behind-the-scenes і ўсялякія іншыя ролікі, у якіх адэкватныя кампаніі даюць сваім выканаўцам магчымасць выказацца з нагоды таго, што адбываецца.
Сачы за выканаўцамі ў сацыяльных сетках. Многія з іх – тая ж Джэсіка Стаядзінавіч aka Stoya, былая Мэрыліна Мэнсана, або ўкраінка Elle Rose – актыўна самавыяўляюцца ў твітары і інстаграме, пішуць пра работу (вось дзе самае месца тэгу #трудовыебудни), з гонарам расказваюць пра дасягненні і планы, так што за іх можна быць абсалютна спакойным(-ай). Калі ўзровень акцёрскай гульні прабівае не толькі на аргазмы, але і на добрыя справы, можна пакінуць чаявыя, падтрымаўшы порназорку праз яго(яе) персанальны сайт. Нехта лічыць нармальным данэйціць влогерам, якія проста раскідваюць бульбу фры па падлозе, so why not?
На хостынгах абірай відэа кампаній з добрай рэпутацыяй. Часам студыі заліваюць нейкія ролікі на платформы кшталту PornHub або RedTube, лепяць на іх вотэрмаркі і суправаджаюць спасылкамі на свае сайты. У гэтым выпадку ты хутчэй за ўсё легальна спажываеш студыйны кантэнт, не марнуючы ні цэнта. Але калі на тым жа RedTube ты заліпаеш на індзі-відэа – ты падтрымліваеш пірацтва. У аўтараў(-ак) такога кіно даходы ой якія нятлустыя, можа, ім нават няма на што здымаць наступны фільм. Сорам.
Плаці! Кожны раз, калі ты плаціш за кіно, софт ці іншы інтэлектуальны прадукт, тваёй карме відавочна дадаецца (скажы, ты адчуваеш унутры гэтае варушэнне цывілізаванага чалавечка?). Аплачваючы доступ да порна непасрэдна на сайце кампаніі, якая яго вырабляе, ты абмываеш сумленне адзіным узмахам крэдыткі.
З мэйнстрымавых студый, на думку работнікаў(-іц) індустрыі, можна давяраць Kink.com, Burning Angel, KJD Media, Wicked, Adam & Eve, Trouble Films, Brazzers.
Калі хочацца чагосьці больш аўтарскага, можна зацаніць:
Erika Lust – пра Эрыку не чуў(-ла) толькі лянівы(-ая), таму што яе паважаюць усе. Прадзюсарка са Швецыі, вядомая эстэцкімі фільмамі катэгорыі Х. Таксама ў Эрыкі ёсць круты праект XConfessions, дзе яна рэалізуе фантазіі карыстальнікаў(-ніц), якія атрымала праз свой сайт. Дарэчы, знаёмая 34mag працавала на Erika Lust Films. У вопратцы.
Bright Desire – праект працуе пераважна з рэальнымі парамі, якія робяць не гламурны, але самы што ні на ёсць сэксуальны сэкс. У кожным фільме адчуваецца інтымнасць таго, што адбываецца, эмоцыі непадробныя, аргазмы таксама.
Crash Pad – порнасерыял пра патаемны пакой у Сан-Францыска, ключ ад якога даступны гарачым квір-парачкам. Па частцы разнастайнасці праект цягне на энцыклапедыю: у ім задзейнічаны мужчыны і жанчыны; цыс-, транс-, квір-людзі; фемінныя дзяўчыны і бучы; людзі з рознымі фізічнымі магчымасцямі; поўныя, худыя і атлетычныя; ва ўзросце ад 18 і за 50; з татуіроўкамі і пірсінгам; і іншыя, і іншыя, і іншыя.
Dreams of Spanking – нішавы праект, які вырабляе нармальнае відэа на тэму шлёпання. Яго гісторыя пачалася з таго, што Пандору Блэйк абуралі сюжэты, дзе герояў караюць па недарэчных прычынах або наогул без прычын, і яна стала рабіць такое кіно, дзе акцёрам і акторкам ёсць што сыграць: то хатняя прыслужніца атрымае па задніцы, таму што не пакарміла котку гаспадыні, то яшчэ якая перыпетыя закруціцца.
Make Love Not Porn – гучыць так, быццам хіпі зараз скінуць адзенне, возьмуцца за рукі і пачнуць вадзіць карагоды на пляжах Сімеіза, але не. Сайт напоўнены актамі пранікнення. Усё гэта знята рэальнымі парамі і больш за ўсё мае шанец спадабацца знаўцам аматарскага відэа.
O’Actually – зборнік софткора для тых, каму трэба не проста памастурбаваць, а памастурбаваць прыгожа.
Feminist Porn Awards – порна, ухваленае некаторымі феміністкамі (таму што іншыя не ўхваляюць порна як з'яву наогул). Feminist Porn Awards існуе з 2006 года. Тут вылучаюць і ўзнагароджваюць фільмы, знятыя з павагай да актораў і акторак, фільмы, якія дэманструюць разнастайнасць і сапраўднае задавальненне. Акрамя Эрыкі Луст, сярод «фемадобраных» варта назваць Трыстан Таарміна, Міа Энгберг, Авідзію і Кандзіду Роел.
Ад выставы, прысвечанай Караткевічу, да прэзентацыі «Турызм у ЗША, арыентаваны на знаёмства з мясцовымі алкагольнымі напоямі».
Табе не хапала інтэлігентнай поп-электронікі? Новы альбом Ані – для цябе!
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.