«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • ЧИТАТЬ ПО-РУССКИRUS

Мы перазапусцілі «Пяршак»! Зараз гэта сайт пра музыку са сваёй навіновай стужкай, рэгулярнымі публікацыямі, міксамі і, вядома, новымі рэлізамі. Падрабязна расказваем, як цяпер будзе арганізаваны «Пяршак» і навошта мы яго робім.

 

Што наогул змянілася?

Многае. Даўным-даўно «Пяршак» быў задуманы як платформа, на якой будуць выдавацца музыка, кніжкі, а таксама рознага роду сучаснае мастацтва. Таму для апісання «Першака» ва ўжытак было ўведзена слова «мультылэйбл». Пазней мы пакінулі толькі два кірункі – прэзентацыі альбомаў і EP, а таксама нашае электроннае выдавецтва.

Зараз мы вынеслі ўсе кнігі, выдадзеныя за апошнія сем гадоў, у асобную рубрыку 34 Books: яны захоўваюцца там беражліва і з любоўю.

Такім чынам, «Пяршак» застаецца выключна музычнай пляцоўкай. Але, акрамя новых і архіўных рэлізаў, мы цяпер будзем шмат распавядаць пра музыку ў розных фарматах. Наша задача – дапамагчы табе (і сабе) адсунуць падалей музычны гарызонт.

 

З чаго будзе складацца новы «Пяршак»?

 

 Рэлізы 

Як і раней, мы будзем працягваць выдаваць новую музыку. Прынцыпы з'яўлення рэлізаў на «Першаку» застаюцца тымі ж: жорсткі адбор, татальная густаўшчына, высокая верагоднасць трапляння ў цэль. Статыстыка мінулых гадоў паказвае, што мы далі зялёнае святло прыкладна 20% рэлізам, якія шчодра сыпаліся ў нашы паштовыя скрыні. Для наведнікаў сайта кантэнт па-ранейшаму застанецца бясплатным.

 Навіны 

Усё тое, што адбываецца ў бурным свеце музыкі. Як у Беларусі, так і за яе межамі. Нам цікава пазнаваць новае. Спадзяемся, табе таксама.

 Артыкулы 

Мы хочам стварыць на новым «Першаку» якасны мікс забаўляльнага і навучальнага. Нам важна, каб публікацыі «Першаку» былі карысныя не толькі слухачам, але і тым, хто музыку стварае. У гэтым – наша адрозненне ад іншых фарматных музычных рэсурсаў.

 Міксы 

Заўсёды прыемна, калі хтосьці з добрым густам за цябе падабраў плэйліст, ці не так?

 Афіша 

Элегантная падборка лепшых падзей горада. Дынамічны варыянт шукай у тэлеграм-канале  Minsk Not Dead .

 

 

 

Оўкей, раней «Пяршак» вы называлі мультылэйблам. Як ён будзе пазіцыянавацца цяпер?

Вельмі проста. «Пяршак» – беларускі сайт пра музыку. Не «сайт пра беларускую музыку», звярні ўвагу. А «беларускі сайт пра музыку». Мы не хочам зацыклівацца ні на мове выканання, ні на пэўным стылі, ні на нацыянальнай прыналежнасці артыстаў. Музыка – адна з нямногіх рэчаў, якія не маюць межаў. А мы любім тое, што не заўважае межы.

 


Пры гэтым «Пяршак» застаецца часткай 34mag?

Так. Галоўная старонка «Першака» будзе размешчаная па адрасе 34mag.net/piarshak. Усе рэлізы і большасць матэрыялаў будуць таксама дублявацца на галоўнай старонцы 34mag.

Аднак фактычна «Пяршак» становіцца асобным рэсурсам унутры 34mag – са сваёй логікай, структурай, дызайнам і нават асобнай камандай (ну, амаль).

 


На якой мове будуць выходзіць матэрыялы?

Рэлізы будуць прадстаўлены на беларускай і англійскай мовах (пераключалка моў цяпер ёсць унутры адной старонкі). Навіны і асноўныя матэрыялы будуць выходзіць на рускай і/ці беларускай. Найбольш важныя публікацыі мы будзем перакладаць на англійскую.

 


Я прадстаўляю брэнд, які топіць за музыку і падтрымлівае развіццё альтэрнатыўнай сцэны. Ці можам мы пасупрацоўнічаць?

Вядома. Пішы на 34editors@gmail.com.

 


Дзе сачыць за абнаўленнямі «Першаку»?

Мы завялі  тэлеграм-канал , у якім будзем трансляваць усе апошнія навіны, матэрыялы і рэлізы. Таксама спасылкі на ўсе абнаўленні будуць з'яўляцца ў сацсетках 34mag. Напрыклад, у  VK.

 


Навошта вы ўвогуле гэта зрабілі?

1) Нам здаецца, што ў Беларусі няма медыя пра музыку, якое б выразна сачыла за тым, што адбываецца ў індустрыі ў цэлым, а не падсвятляла цьмяным ліхтарыкам толькі адну з яе складнікаў.

2) Развіццё музычнай сцэны Беларусі немагчымае без удзелу медыя. Мы хочам даць голас незалежнай сцэне і падтрымаць таленавіты маладняк.

3) Мы любім музыку.

 

Мы перезапустили «Пяршак»! Теперь это сайт о музыке со своей новостной лентой, регулярными публикациями, миксами и, конечно же, новыми релизами. Подробно рассказываем, как теперь будет устроен «Пяршак» и зачем мы его делаем.

 

Что вообще изменилось?

Многое. Давным-давно «Пяршак» был задуман как платформа, на которой будут издаваться музыка, книжки, а также разного рода современное искусство. Поэтому для описания «Першака» в обиход было введено слово «мультилейбл». Позже мы оставили только два направления – презентации альбомов и EP, а также наше электронное издательство.

Сейчас мы вынесли все книги, изданные за последние семь лет, в отдельную рубрику 34 Books: они хранятся там бережно и с любовью.

Таким образом, «Пяршак» остается исключительно музыкальной площадкой. Но, кроме новых и архивных релизов, мы теперь будем много рассказывать о музыке в разных форматах. Наша задача – помочь тебе (и себе) отодвинуть подальше музыкальный горизонт.

 

Из чего будет состоять новый «Пяршак»?

 

 Релизы 

Как и раньше, мы будем продолжать издавать новую музыку. Принципы появления релизов на «Першаке» остаются теми же: жесткий отбор, тотальная вкусовщина, высокая вероятность попадания в цель. Статистика прошлых лет показывает, что мы дали зеленый свет примерно 20% релизов, которые щедро сыпались в наши почтовые ящики. Для посетителя сайта контент по-прежнему останется бесплатным.

 Новости 

Все то, что происходит в бурном мире музыке. Как в Беларуси, так и за ее пределами. Нам интересно узнавать новое. Надеемся, что и тебе.

 Статьи 

Мы хотим создать на новом «Першаке» грамотный микс развлекательного и обучающего. Нам важно, чтобы публикации «Першака» были полезны не только слушателям, но и тем, кто музыку создает. В этом – наше отличие от других форматных музыкальных ресурсов.

 Миксы 

Всегда приятно, когда кто-то с хорошим вкусом за тебя подобрал плейлист, не правда ли?

 Афиша 

Элегантная подборка лучших событий города. Динамичный вариант ищи в телеграм-канале  Minsk Not Dead .

 

 

Оукей, раньше «Пяршак» вы называли мультилейблом. Как он будет позиционироваться сейчас?

Очень просто. «Пяршак» – беларусский сайт о музыке. Не «сайт о беларусской музыке», обрати внимание. А «беларусский сайт о музыке». Мы не хотим зацикливаться ни на языке исполнения, ни на определенном стиле, ни на национальной принадлежности артистов. Музыка – одна из немногих вещей, не имеющих границ. А мы любим то, что не замечает границы.

 


При этом «Пяршак» остается частью 34mag?

Все верно. Главная страница «Першака» будет размешена по адресу 34mag.net/piarshak. Все релизы и большинство материалов будут также дублироваться на главной странице 34mag.

Однако фактически «Пяршак» становится отдельным ресурсом внутри 34mag – со своей логикой, структурой, дизайном и даже отдельной командой (ну, почти).

 


На каком языке будут выходить материалы?

Релизы будут представлены на беларусском и английском языках (переключалка языков теперь есть внутри одной страницы). Новости и основные материалы будут выходить на русском и/или беларусском. Наиболее важные публикации мы будем переводить на английский.

 


Я представляю бренд, который топит за музыку и поддерживает развитие альтернативной сцены. Можем ли мы посотрудничать?

Конечно. Пиши на 34editors@gmail.com.

 


Где следить за обновлениями «Першака»?

Мы завели  телеграм-канал , в котором будем транслировать все свежие новости, материалы и релизы. Также ссылки на все обновления будут появляться в соцсетях 34mag. Например, в  VK .

 


Зачем вы вообще это сделали?

1) Нам кажется, что в Беларуси нет медиа о музыке, которое бы внятно следило за происходящим в индустрии в целом, а не подсвечивало тусклым фонариком только одну из ее составляющих.

2) Развитие музыкальной сцены Беларуси невозможно без участия медиа. Мы хотим дать голос независимой сцене и поддержать талантливый молодняк.

3) Мы любим музыку.

 

 

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Участники группы – про свою музыку, место на беларусской сцене и нескучный быт.

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.

Гульня з самой сабой. Вялікае інтэрв'ю з Палінай

Гульня з самой сабой. Вялікае інтэрв'ю з Палінай

Новая творчасць, эксперыменты, канцэрты, тэлешоу, беларуская музыка – пагаварылі з Палінай пра ўсё.

Akute выпусцілі альбом «V»

Akute выпусцілі альбом «V»

І гэта не першакрасавіцкі жарт!

14 лучших треков марта

14 лучших треков марта

Австралийский инди-рок, американский хип-хоп и беларусский дэнс-поп: что интересного вышло в марте?

«Хороший редактор всем недоволен»: интервью с Колей Редькиным

«Хороший редактор всем недоволен»: интервью с Колей Редькиным

Сколько живут комментарии, как придумали «Вписку» и почему жизнь в 30 лет – это кайф?

Танцуй, как ниндзя: в Минске прошла японская вечеринка

Танцуй, как ниндзя: в Минске прошла японская вечеринка

Камбэк в двухтысячное детство.