Паштоўкі на 8 сакавіка ад 34mag

  • 08.03.2018
  • Аўтар: 34mag
  • 9911

8 сакавіка – дзень жаночай незалежнасці, а не свята «вясны і кветак». З гэтай нагоды мы падрыхтавалі серыю альтэрнатыўных віншавальных паштовак і падгон нашых вечных матэрыялаў пра сілу дзяўчат. Свабода, роўнасць, сястрынства!

 

 

 

 Што пачытаць па тэме? 

 

Пра жанчын у спорце

 Мув ё бадзі, гёрл  DIY-спартсменкі, якія пабудавалі паспяховыя кар'еры на сваёй любові да скейтаў, ёгі, паркуру і фітнесу.

 «Здольная» на ўсё   Ганна Бандарэнка, заснавальніца спартыўна-сацыяльнага праекта «Здольная», – пра тое, як перастаць дзяліць спорт на мужчынскі і жаночы.

 Як я ў рэгбі прыйшла   Дзённікавыя нататкі нашай ілюстратаркі Sheeborshee пра жаночую каманду рэгбі, удзельніцай якой яна была амаль год.

 Жаночы футбол: нашы дні   Замалёўка пра 47-гадовую футбалістку з Бабруйска, якой пляваць на ўзрост і з'едлівыя выказванні навакольных.

 Жаночы амерфут   Гонза-рэпорт ад нашай аўтаркі пра трэніроўку з жаночай камандай па амерыканскім футболе.

 

Вобраз жанчын у медыя

 Girls power   Медыйныя актывісткі, якія разносяць стэрэатыпныя ўяўленні пра стандарты прыгажосці і прафесіі, якімі жанчыны «павінны» або «не павінны» займацца.

 Жанчыны ў медыя: girlpower vs. «тыжмаці»   Канспект дыскусіі пра сэксізм у рэкламе і рэпрэзентацыю жанчын у медыяпрасторы.

 Голас цэла: Дыяна   Фотагісторыя дзяўчыны, якая нарадзілася ў мужчынскім целе і толькі пасля паўналецця змагла стаць сабой.

 Стоп сэксізм!   Асноўныя тэзісы пра дыскрымінацыю па прыкмеце полу або гендару і пра тое, як пазбегнуць мовы варожасці.

 Гвалт is all around   Mannequin challenge відэа пра хатні гвалт, з якім сутыкаецца кожная трэцяя беларуска.

 Як прасоўваць фемінізм на YouTube: інтэрв'ю з nixelpixel   Галоўная феміністка ў рунэце – пра сэксізм, кіберактывізм і сутыкненне з рэальнасцю.

 10 фільмаў пра дыскрымінацыю   «Анёлы з жалезнымі зубамі» – пра суфражыстак і феміністак першай хвалі; «Паўночная краіна» – пра харасмент, гвалт, сэксуальнае дамаганне. Астатнія фільмы ў падборцы – пра іншыя формы дыскрымінацыі, якія, на жаль, яшчэ існуюць.

 

Феміністкі ў мастацтве

 Як я малявала фемінізм   Відэапраект пра дызайнерку 34mag.net Машу Кірыльчык і яе дыпломную працу ў БДАМ, якую яна прысвяціла правам жанчын.

 Жаночая гэта справа   Фота- і відэарэпорт з панк-рок-канцэрта, на якім выступалі толькі дзяўчыны, што стварылі свае групы за тыдзень да мерапрыемства.

 Даша Бубен: інтэрв'ю з фатографкай, мастачкай, феміністкай   Змястоўная размова пра сэксуальнасць, актывізм і фотапраект пра pussy.

 Прызма цела   Расказваем пра фатографак і мастачак Алену Ходар і Насту Самахавец, якія ў сваіх працах раскрываюць тэмы цялеснасці і сэксуальнасці, што адрозніваюцца ад тыповых стандартаў прыгажосці.

 7 маладых беларускіх фэшн-брэндаў   Таленавітыя дызайнеркі, якія старанна робяць крутую вопратку тут і цяпер.

 Калега ці каляжанка?   Аповед пра фотавыставу «Каляжанка», адна з мэт якой – прапампаваць скілы ва ўжыванні фемінітываў.

 Ад агмяню пад сафіты   Калекцыя з пяці айчынных кінастужак, якія падымаюць пытанне гендарнай роўнасці і жаночых правоў.

 

Вандроўніцы

 Першыя вандроўніцы, якія змянілі гісторыю   Кругасветчыца, журналістка, веласіпедыстка, лётчыца, бягунка – гісторыі пра жанчын, якія пачалі падарожнічаць самастойна 200 гадоў таму.

 10 смелых вандроўніц і іх праекты па ўсім свеце   Абарона вялікіх котак, фотажурналістыка ў гарачых кропках, даследаванне шымпанзэ – ты таксама заўсёды можаш заняцца тым, пра што марыш, нават калі гэтая праца здаецца нерэальнай.

 Travel like a girl: 14 экстрэмальных вандроўніц   Яны распавядаюць пра трапічныя лясы і знікаючыя плямёны, узыходзяць на васьмітысячнікі, апускаюцца на дно акіяна, абыходзяць увесь свет пешшу. Будзь як яны. Перастань баяцца.

Фота – Таня Капітонава