Дыскрымінацыя – штука такая: нельга быць упэўненым на сто адсоткаў, што аднойчы табе не забароняць грэць пуза на агульным пляжы, калі нехта вырашыць, быццам у цябе нейкая «не такая» форма чэрапа. Мы сабралі дзясятак фільмаў, якія дэманструюць увесь жах і абсурд нянавісці да чалавека з суседняга пад'езда.
Рэжысёр: Стывен Спілберг
Тэгi: Халакост, антысемітызм, канцэнтрацыйныя лагеры, гета, жоўтая зорка
Што яшчэ паглядзець: «Піяніст», «Жыццё цудоўнае», «Хлопчык у паласатай піжаме»
Абсалютны must see для ўсіх, а ў асаблівасці для тых, каму здаецца прышпільным прынт з двума кракадзіламі, што рагочуць над тэкстам HOLOCOSTE.
Калі ты яшчэ не глядзеў(-ла), не пужайся хронаметражі ў 195 хвілін: у адрозненне ад некаторых кінаробаў, Спілберг выкарыстоўвае экранны час толькі на карысць, да таго ж на гульню Ліама Нісана і Рэйфа Файнса можна глядзець бясконца.
У цэнтры сюжэта – рэальная фігура Оскара Шындлера, паспяховага фабрыканта і члена гітлераўскай НСДАП, які падчас Другой сусветнай выратаваў амаль 1200 габрэяў. Шындлер выкупляў вязняў канцлагераў, наймаючы іх на свае фабрыкі, нават калі ў тых не было адпаведных навыкаў, – без усякай карысці для сябе.
«Спіс Шындлера» – гэта захапляльная гісторыя пра тое, як з авантурыста, што мае фарт, сувязі і беспамерную грашовую «падушку», атрымліваецца сапраўдны гуманіст.
Рэжысёр: Стыў Маккуін
Тэгi: расізм, гандаль людзьмі, XIX стагоддзе, Фасбэндар, «Оскар»
Што яшчэ паглядзець: «Забіць перасмешніка», «Дварэцкі», «Гран Тарына», «Амерыканская гісторыя Х».
Ад Мінска да Луізіяны – нешта каля 9000 кіламетраў, ад 2017 года да 1841-га – цэлая часавая прорва. Мабыць, таму кінастужка пра вольнага скрыпача са штата Нью-Ёрк, які на 12 год трапляе ў рабства на плантацыі, прадказальна не знаходзіць бурнага фідбэка ў беларусаў.
Аднак у кожнага з нас ёсць шанец падзяліць аднадушны катарсіс заакіянскіх гледачоў, таму што гісторыя Саламона Нортапа надзвычай цікавая і сама па сабе, а бязлітасна-рэалістычная маккуінаўская падача служыць ёй ідэальным апраўленнем.
«12 год рабства» – той выпадак, калі на экране павольна і засяроджана адбываецца штосьці край якое жорсткае, але адвесці ад гэтага вочы не атрымліваецца ніяк. І так, тэма чалавечай годнасці па-ранейшаму не залежыць ад герба на пашпарце.
Рэжысёр: Жан-Марк Валле
Тэгі: СНІД, наркотыкі, стыгматызацыя, drag queen, Джарэд-Лета-ў-спадніцы
Што яшчэ паглядзець: «Філадэльфія», «Звычайнае сэрца», «Ніколі не выцірайце слёзы без пальчатак»
Рэальная гісторыя тэхаскага рэднэка Рона Вудруфа, у якога выявілі СНІД, а Рон замест таго, каб выбіраць фота на помнік, стаў чапляцца за жыццё, прымаць несанкцыянаваныя штатаўскімі фармацэўтамі лекі і больш таго – арганізаваў іх трафік з Мексікі, падоўжыўшы жыццё не толькі сабе, але і мноству такіх жа «вырачаных».
Галоўны герой, бліскуча сыграны Макконахі, дае ўпэўнены бой фармацэўтычнай мафіі, і хронікі гэтай вайны выглядаюць кранальна – нават без зніжкі на тое, што фільм зняты за 25 дзён, без рэпетыцый і на адну толькі пераносную камеру.
Яшчэ 25 кастрычніка 1991-га года прынцэса Дыяна на камеру паціснула руку пацыента хоспіса для хворых СНІДам, але і сёння некаторыя, на жаль, думаюць, што ад ВІЧ-пазітыўных лепш трымацца на адлегласці.
«Даласкі клуб пакупнікоў» – комплексная прышчэпка ад розных фобій, але ў першую чаргу гэта, вядома, лек ад стыгматызацыі людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Рэжысёр: Тэры Джордж
Тэгі: генацыд, Афрыка, дэгуманізацыя, 90-я
Што яшчэ паглядзець: «Адстрэльваючы сабак», «Крывавы алмаз», «Берагавая ахова», «Саамская кроў».
Сусветная гісторыя неаднаразова даказвае, што людзі здольныя ненавідзець агулам нават тых, хто валодае такім жа колерам скуры, гаворыць на той жа мове і верыць у тых жа багоў. Дастаткова назваць ворага не чалавекам, а «кропам» або «каларадам», – і спусціць курок ужо нашмат прасцей.
Дык вось, дваццаць тры гады таму падчас грамадзянскай вайны ў Руандзе прадстаўнікі народа хуту, які складаў этнічную большасць, называлі прадстаўнікоў народа тутсі «прусакамі». За некалькі месяцаў там загінулі, па розных ацэнках, ад 500 000 да 1 000 000 чалавек.
У той жудасны час Пол Русесабаджына – сам хуту па нацыянальнасці – кіраваў прэстыжным гатэлем у горадзе Кігалі. На мяжы сваіх магчымасцяў яму ўдалося выратаваць 1268 грамадзянскіх асоб тутсі, прытуліўшы іх у гатэлі. Гэты подзвіг і ўвекавечаны ў сцэнары «Гатэля “Руанда”».
Рэжысёр: Джым Шэрыдан
Тэгі: цэрэбральны параліч, эйблізм, эксклюзія, мастацтва
Што яшчэ паглядзець: «Клас карэкцыі», «Мора ўнутры», «Іржа і костка», Сёрфер душы
У ірландскага мастака Крысці Браўна не было магчымасці атрымаць тую ж адукацыю, што атрымлівалі яго аднагодкі: у Крысці быў ДЦП. Лекары раілі бацькам аддаць дзіцёнка ў спецустанову, аднак тыя не скарысталіся такой «каштоўнай» парадай, і Браўн выхоўваўся дома, побач з роднымі, паступова раскрываючы ў сабе таленты мастака і пісьменніка. Пальцамі левай нагі ўпарты ірландзец прабурыў сабе шлях у мастацтве.
Канфлікт грамадства і сям'і, дзе хтосьці мае асаблівасці развіцця, выпісаны па-майстэрску, а самазабыўная гульня Дэніэля Дэй Люіса заслугоўвае больш, чым «Оскар», якім яе ацанілі.
Рэжысёр: Тэд Мэлфі
Тэгі: сегрэгацыя, расізм, сэксізм, Жанэль-Манэ-зараз-у-кіно
Што яшчэ паглядзець: «Прыслуга», «Шафёр міс Дэйзі», «Кветкі ліловыя палёў».
1961 год, ракеты барозняць прасторы і ўсё такое, а ў карпусах NASA, уяві сабе, усё яшчэ існуюць асобныя прыбіральні «для каляровых».
«Скрытыя постаці» – гэта гісторыя пра матэматыц-афраамерыканак, без якіх першая касмічная місія ЗША, верагодна, адбылася б у іншай якасці або ў іншым часе. Роўна той выпадак, калі саманадзейныя WASP'ы (плюс Кірстэн Данст у зборным вобразе арыйска-плантатарскай прынцэсы) гатовыя на ўсё, каб дагнаць паскудных рускіх, і нават – выбачай, белы божанька! – лічыцца з цемнаскурымі жанчынамі.
Фільм заснаваны на дакументальнай кнізе Марго Ці Шэтэрлі. Яе бацька працаваў у NASA, і будучая пісьменніца ведала сваіх будучых гераінь з дзяцінства.
Рэжысёр: Каця фон Гарнье
Тэгі: суфражысткі, фемінізм першай хвалі, сэксізм, выбарчае права
Што яшчэ паглядзець: «Суфражыстка», «Час», «Зроблена ў Дагенхэме».
«Анёлы з жалезнымі зубамі» – фільм пра Эліс Пол, якая прымала самы чынны ўдзел у суфражысцкім руху ў ЗША. Эліс і яе каляжанкі канкрэтна патрапалі нервы Вудра Вільсану: у 1916-м ён ішоў на перавыбары ад дэмакратаў.
Дэмакратыя ў той час была, шчыра сказаць, лайно: сэксізм квітнеў на ўсю моц, і пышным гладыёлусам квітнела думка пра нейкую спецыфічную будову жаночага мозгу – маўляў, ён тоіць у сабе вялікую пагрозу светапарадку, таму дапускаць жанчын да выбарных урнаў ні ў якім выпадку нельга.
Каб астудзіць парывы «асаблівага» мозгу, самых актыўных суфражыстак маглі пасадзіць у турму, а то і ў псіхіятрычную клініку. Адважная Эліс Пол, ролю якой выканала «малышка на мільён» Хілары Суонк, пабывала і там, і там.
Рэжысёр: Гас Ван Сэнт
Тэгі: ЛГБТ, гомасэксуальнасць, Сан-Францыска, гамафобія
Што яшчэ паглядзець: «Гонар», «Парад», «Гарбатая гара»
Каб фільм назвалі адным толькі імем, гэта павінна быць неверагодна вартае імя. Але з Мілкам усё зразумела: сярод вытворцаў сувеніркі ў Сан-Францыска яго партрэт ці не папулярнейшы за сцяг ЗША. У гонар Мілка што толькі ні называлі – ад плошчаў да бібліятэк, – а паўдзельнічаць у фільме пра гэтую паважаную асобу тысячы жыхароў Сан-Францыска пагадзіліся бясплатна.
Харві Мілк – першы адкрыты гей, абраны на дзяржаўную пасаду ў ЗША. Яго палітычная кар'ера доўжылася ўсяго 11 месяцаў і абарвалася трагічна: 27 лістапада 1978 года Харві Мілк і мэр Сан-Францыска Джордж Масконэ былі застрэленыя членам гарадскога савета Дэнам Уайтам.
Характэрна, што забойца расчуліў прысяжных палкай прамовай у судзе, а яго адвакат давёў да ведама прысутных, быццам псіхічны стан яго падабароннага напярэдадні падвойнага забойства пахіснуўся, паколькі Уайт, прыхільнік здаровага харчавання, саграшыў з фастфудам. Многія гараджане былі ў шоку ад мяккасці прысуду – сем гадоў і восем месяцаў турмы – і выйшлі на вуліцы з камянямі ў руках.
Фільм Ван Сэнта пачынаецца са сцэны забойства Мілка.
Рэжысёр: Клінт Іствуд
Тэгі: Мандэла, апартэід, сегрэгацыя, рэгбі
З нацыянальнай рэгбійнай камандай ПАР доўгі час усё было зусім не ў парадку, і спрынгбоксам (мянушка такая) нават прыйшлося сысці з сусветнай арэны. Не, справа не ў тым, што хлопцы перасталі хадзіць у качалку. Справа ў тым, што спрынгбоксы сталі сімвалам апартэіду: белыя хлопцы гуляюць у гульню для белых, а калі хто-небудзь хоча гуляць на іх стадыёне, таму неабходна таксама быць белымі на ўсе 100%.
1994 год, апартэід у мінулым, але міжрасавая напружанасць нікуды не знікла. Вялікі – ужо не дысідэнт, а прэзідэнт – Нэльсан Мандэла нечакана выбірае рэгбі інструментам для яднання нацыі. Ён хоча, каб каманда ПАР стала пераможцай на будучым хатнім чэмпіянаце і ўсе жыхары краіны зліліся ў агульным экстазе – нягледзячы на адценне скуры.
Усе сюжэтныя хады «Няскоранага» зразумелыя наперад, пафасу тут звышдастаткова, ды і натхняльная прамова будзе абавязкова, але, уласна, якая розніца, калі гэта фільм пра сапраўдную перамогу? Прычым спартыўную – далёка не ў першую чаргу.
Да таго ж мы ў 34 любім рэгбі і не саромеемся аб гэтым нагадваць.
Рэжысёр: Нікі Каро
Тэгі: харасмент, гвалт, сэксуальнае дамаганне, сексізм, слатшэймінг
Што яшчэ паглядзець: «Эрын Брокавіч», «Сілквуд», «Права на спадчыну»
У аснове сюжэта «Паўночнай краіны» – першая ў гісторыі групавая справа аб сэксуальным дамаганні: «Справа Луіс Э. Джэнсан супраць Эўлет Таконіт Ко». Сама Луіс Джэнсан выступіць у якасці кансультанта фільма адмовілася. Можа быць, у гэтым часткова крыецца адказ на пытанне, чаму крытыкі халаднавата сустрэлі стужку з бюджэтам у 35 мільёнаў баксаў.
Патрапаная жыццём галоўная гераіня прыязджае на малую радзіму ў глухую правінцыю і ўладкоўваецца працаваць на руднік, дзе падвяргаецца бясконцаму аб’юзу з боку мужчынскага калектыву. Яна не знаходзіць магчымасці залагодзіць сітуацыю на мясцовым узроўні і падае іск супраць кампаніі. У ходзе судовага разбору выкрываюцца іншыя драматычныя абставіны.
Галоўную ролю выконвае ідэальная для такога выпадку жанчына з тварам Шарліз Тэрон. Іншыя акцёры таксама на сваіх месцах – напрыклад, Джон Эйлуард, які нарадзіўся ў вобразе ці то суддзі, ці то святара.
A journey from local environmental workshops to art management and working with socially engaged photography in an international gallery.
Важная памятка на выпадак, калі раптам табе давядзецца афіцыйна пагутарыць са следчым.
Наступная эдыцыя пахмельных вечарын! На гэты раз займаем нашумелы дворык El Pushka і BeerCap у Верхнім горадзе.
«Пры цяперашнім росце коштаў на кватэры ў Менску сабраць нерэальна нават з маім заробкам».
Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.