Мы знайшлі пяць акаўнтаў DIY-спартсменак, якія скарылі Instagram і нашыя сэрцы. Фота і відэа іх экзерсісаў выклікаюць жаданне пачаць свае ўзаемаадносіны з целам з чыстага аркуша і зараджаюць феерверачным запалам. Калі б мы рабілі рэкламу ЗЛЖ, то ў галоўных ролях былі б гэтыя дзяўчаты. Ready, steady, go!
Карэянка Ко Хаджу катаецца на лангбордзе толькі два гады, але здаецца, што яна ўсё жыццё правяла на ім. Усё пачалося з таго, што Ко стамілася ад офіснай працы, вырашыла пазбавіцца ад руціны і ўстала на лангборд. Першыя відэа яна запісвала, каб адсачыць тэхніку язды збоку і вызначыць памылкі. Аднойчы яе заўважыў Kero One – амерыканскі музыкант карэйскага паходжання. Ён расшарыў адно з яе відэа на сваёй старонцы ў фэйсбуку – і Ко Хаджу стала прачынацца кожную раніцу ўсё больш і больш знакамітай. Неўзабаве дзяўчыну пачалі запрашаць на здымкі ў сусветныя сталіцы, дзе ёй трэба было проста рабіць тое, што яна любіць: у рытме танца слізгаць па дарогах.
У студэнцтве Кэці МакДонэл была чырлідаркай, але ў нейкі момант ёй стала цесна ад аднастайнасці рухаў. Англічанка рванула ў гімнастыку, а потым гэта перарасло ў захапленне паркурам. Цяпер гэта займае ўвесь яе час. Калі яна не адточвае тэхніку ў зале, то асвойвае прастору урбану ці здымаецца ў рэкламе і кіно. Зладжанасць яе рухаў асацыюецца з героямі гульняў на прыстаўцы: здаецца, Кэці папросту можа адолець злыдня адным толькі ўзмахам нагі.
У Мэсі Эрыяс падпісчыкаў у Instagram больш, чым жыхароў Менска. Практыкаванні з яе трэніровак часцяком не патрабуюць ніякіх прылад, нават кілімка. Толькі ты і твая барацьба над лянотай і слабасцямі. Менавіта Мэсі натхніла Волю Маркес на заняткі спортам, якая стварыла школу ідэальнага цела #sekta. Цяпер Мэсі цяжарная, але працягвае запаланяць эфір фішкамі пра здаровы лад жыцця.
Дзяўчына не называе сваё імя і ўсюды фігуруе як Nude Yoga Girl. Яна не заклікае да таго, што трэба займацца ёгай галышом, але прызнаецца, што без адзення адчувае сябе значна вальней. Дзяўчына хоча натхніць людзей на заняткі ёгай, якія дазволяць ім прыняць сваё цела такім, якое яно ёсць. Яе слоган – «You are beautiful exactly the way you are». Дарэчы, зарабляе яна тым, што прадае фотакарціны з выявамі свайго гнуткага цела.
Яшчэ адна натхняльная дзяўчына Джэсамін пра сябе кажа коратка: «I’m a fat femme. I fucking love yoga». Яна паддалася ўплыву сяброўкі і пачала займацца бікрам-ёгай у 2011 годзе. Джэсамін не лічыць сябе гуру і адкрыта дзеліцца сваімі няўдачамі. Верагодна, такая сумленнасць і прыцягвае да яе сотні тысяч падпісчыкаў. Пад фоткай, дзе ў яе не атрымліваецца выканаць king pigeon pose, яна піша: «...to be honest, who gives a flying fuck if I’m not mastering the pose?» А замест рэменя для ёгі яна выкарыстоўвае сабачы павадок.
Як за тыдзень навучыцца граць сапраўдны панк-рок і страціць страх перад выступамі на публіцы? Наш відэарэпартаж з фінальнага канцэрту Women’s Rock Camp.
Плакаты і паштоўкі на тэму жаночых правоў як дыплом у дзяржуніверы. Новая серыя відэапраекту E-quality.
Камон, лэйдзіс! Чатыры дзявочыя актыўнасці, якія пераасэнсоўваюць ролю жанчыны ў сучасным свеце.
Go-go, «Маланка»! Ілюстратарка 34mag Дар’я Sheeborshee – пра сваё захапленне рэгбі, сінякі, заснежаныя стадыёны і першы турнір.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.