26 жніўня ў крэатыўным хабе «Корпус 8» адбылося адкрыццё фотавыставы «Каляжанка». Наста Меркулава, адна з арганізатарак, распавядае, што можна на ёй пабачыць, а заадно і пракачвае скілы ва ўжыванні фемінітываў.
«Каляжанка» – фемінітыў слова «калега», а таксама ў перакладзе з польскай мовы – «сяброўка». Каб было больш зразумела, фемінітыў – гэта слова жаночага роду, альтэрнатыўнае або парнае да такога ж паняцця мужчынскага. Назва выставы цалкам адлюстроўвае яе змест: фатаграфіі і каментары дзяўчат, якія працуюць у прафесіях, што першапачаткова маюць назвы мужчынскага роду. Дызайнерка, паэтка, бухгалтарка – толькі частка прадстаўленых жанчын.
Як кажуць самі арганізатаркі, Света Гатальская, Света Гайдалёнак, Света Паддубная і Наста Меркулава, выстава – спроба паказаць, якія праблемы ёсць у нашым грамадстве, як гэта праяўляецца ў мове, а таксама тое, што гэтая самая мова можа быць гнуткай і дапамагаць пераадольваць праблемы, састарэлыя стэрэатыпы і прынцыпы. Мэтай ставіцца не рэвалюцыя, але крок на шляху да ўдасканалення нормаў мовы, якія б не дыскрымінавалі жанчын.
Здымала дзяўчат для «Каляжанкі» Хрысціна Трынс, таленавітая фатографка, яна здолела перадаць годнасць і энергетыку гераінь на фота:
«На мой погляд, фемінітывы надаюць мове нейкую жаноцкасць, якая адным можа не падабаецца, а іншым проста рэжа слых. Іх ужыванне ў рускай мове носіць даволі супярэчлівы характар, але мае месца быць. За адзін дзень я пазнаёмілася з дзесяццю цікавымі, унікальнымі ў сваім родзе і таленавітымі ў сваёй прафесіі дзяўчынамі. Яны і ўносяць у назву сваёй дзейнасці тую самую натуральнасць, прыгажосць ды лёгкасць, менавіта лёгкасць, а не легкадумнасць, як некаторым можа здацца на першы погляд, калі яны чуюць той ці іншы фемінітыў. Таму на фотаздымках яны вольныя і непаўторныя, як на момант знаёмства і хвіліну націску на кнопку спуску засаўкі. Гэта ўсё ўжо ў гісторыі і больш не паўторыцца, а вы глядзіце на гэта проста цяпер».
Гераіні здымкаў пакінулі каментары пад сваімі фота. І гэта вельмі цікава, таму што кожная з іх бачыць праблему па-свойму, але таксама відавочна іх адзінства:
«Разам з развіццём грамадства развіваюцца і яго складнікі, у тым ліку мова. Магчыма, гэта працуе і ў адваротным кірунку: размовай можна паўплываць на грамадскую свядомасць. Сёння выкарыстанне фемінітываў шмат каму рэжа слых, але такога роду праекты могуць змяніць сітуацыю. Галоўнае, каб па выніку гэта не стала дэкларатыўнай нормай, нормай дзеля нормы, а адлюстроўвала рэальны выхад грамадскай свядомасці на новы ўзровень».
«Фемінітывы – крок да сучасных роўнасці і адсутнасці дыферэнцыяцыі, толькі паступова звяртаючы ўвагу на нюансы, мы можам усвядоміць праблему ў цэлым і выкараніць яе».
На адкрыцці выставы прайшла дыскусія, падчас якой усе жадаючыя маглі задаць свае пытанні, пачынаючы ад «Дык навошта наогул патрэбен гэты фемінізм?» і заканчваючы актуальнымі пытаннямі ў стылі «Як зразумець, як звяртацца да чалавека і падабраць правільнае слова або фемінітыў?». Не абышлося без халівару, але скончылася ўсё вельмі міла.
На некаторыя з пытанняў мы вырашылі даць адказы тут:
1. Чаму мне трэба выкарыстоўваць фемінітывы? Хачу размаўляць звыкла!
Калі бачыш мужчыну – звяртаешся да яго ў мужчынскім родзе. Значыць, лагічна выказаць здагадку, што да жанчыны варта звяртацца ў жаночым. Наогул, тут ёсць простая аналогія: калі цябе завуць Пеця, то ты, відавочна, будзеш незадаволены, калі цябе будуць клікаць Марусяй або Мікітам. Цябе ніхто не прымушае выкарыстоўваць фемінітывы ў сваім маўленні, але будзе крута праявіць павагу да людзей, якія іх ужываюць альбо хочуць, каб ты ўжываў такія словы адносна іх. І наогул, час задумацца, дзе і калі мы жывем: нас атачаюць розныя людзі, мужчыны, жанчыны, але ў тым ліку транс- і квір-асобы, час прыняць гэта як дадзенасць і праявіць павагу да кожнага.
2. Акей. Але як зразумець, ці хоча чалавек, каб я звяртаўся да яго з фемінітывам?
Калі сумняешся – проста спытай. Аналогія з імем працуе і тут.
3. Добра, пагналі! Я звяртаюся да жанчыны і хачу назваць яе правільна, але як мне ўтварыць фемінітыў?
Тут ёсць простае правіла: у першую чаргу інтуіцыя, потым – суфіксы і канчаткі. Фатографка, спадарыня, драматургеса – выкарыстоўвай любы з суфіксаў, галоўнае, каб слова атрымалася мілагучным і непрыніжальным.
4. Што за ніжняе падкрэсліванне ў словах? Напрыклад, «фатограф_ка». Гэта для прыцягнення ўвагі?
Гэтая штука завецца гендар-гэп. На пісьме ён дазваляе ўключыць абодва (мужчынскі і жаночы) рады ў словах. Выкарыстоўваецца, калі пол асобы, пра якую ідзе гаворка, невядомы ці звяртаешся да змешанай аўдыторыі.
Вяртаючыся да выставы, варта адзначыць, што там гучала не менш важнае пытанне: «Навошта выкарыстоўваць фемінітывы? Яны ж могуць толькі падтрымаць дыферэнцыяцыю грамадства праз гаворку».
Арганізатаркі Света, Света, Света і Наста ў адзін голас гатовыя адказваць, што гэта ў корані не так. На іх думку, фемінітывы служаць першым крокам да нейтралізацыі мовы, гэта значыць да пошуку новых паняццяў, якія не маюць палавой прывязкі, як гэта адбылося, напрыклад, у англійскай. Ад «бізнэсмэна» адкалолася «бізнэсвумэн», але далей трыумфальна прыйшло простае «бізнэспёрсэн». Гэта значыць, калі вы прасунутыя настолькі, што бачыце ў людзях у першую чаргу асобу, а не гендарную ролю, то гэта крута, але не варта забываць, што такіх няшмат. Трэба даць дарогу тым, хто яшчэ толькі пачынае свой шлях да адкрытага разумення свету.
Пра фатасэты на раёне і ў злачняках з незнаёмцамі.
Заходні свет фатаграфіі ўжо колькі гадоў калоціць ад «архіўнай ліхаманкі». Навошта варушыць старыя здымкі – чытай у нашым даследаванні трэнду.
У Менску праходзіць буйная выстава «Анатомія. Мужчынскае цела». Гутарым з яе куратаркай Дзінай Даніловіч.
Фэшн-праект з двайніком легендарнага саліста Joy Division.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (6)
"фемінітывы надаюць мове нейкую жаноцкасць" - нам ляніва чытаць Крысцеву ды Сіксу, але мы заўсёды рады нанесці лухты з tmblr-блогаў ды інтэрнэт-часопіса wonderzine. чаму ніхто не лічыц, што па квантавай механіцы нельга вось так разважаць на пальцах, а па семіетыцы - ўжо можна? "новых паняццяў, якія не маюць палавой прывязкі" - але ж такія нейтральныя паняцці ўжо і існуюць да таго як падобныя "фемінітывы" ствараюць ім гендэрнаарыентаваную апазіцыю ў сваей бінарнай логіцы. род ня есць пол. прабачце
Разгарніце думку, напішыце пару абгрунтаваных тэзісаў - вельмі цікава.
Знак (слова) - пачвяра прынцыпова бясполая. Ёсць знакі, чый дэнатат - палавая прыналежнасць (жанчына/мужчына), чый - прафесія (доктар, выкладчык), чый - iстотнасць (сабака, які ў якасці знака не зважаючы на пол ёсць мужчынскага роду). Таму знакі, чый дэнатат ня пол - нейтральныя.
У сваю чаргу дэсігнат (пол) знаку, які азначае прафесію, і надае падобны фемінітыў. Навошта? Адказ на гэтае пытанне ведалі носьбіты латыні і старажытнагрэцкай, напрыклад, у якіх abatissa і βασίλισσα таму і не абат, і не цар, а -issa, таму што жанчыны і парэзаныя ў правах.
Я не думаю, што існуе карэляцыя паміж родам слоў і зрушэннем прадстаўлення ў палавую прыналежнасць (не бачу ніякіх прычын гэтак думаць - сённяшні стан ў вывучэнні лінгвістычнага рэлятывізму далек ад падобных адназначных ўсеабдымных ідэалагічных высноў і папросту не аперуе падобнымі карэляцыямі на пальцах). Зводзіць сацыяльнае ў чыстыя знакі - абсурдна ды
лінгвістычны дэтэрмінізм 19 стагоддзя нейкі.
Калі ж вы хацелі, каб я разгарнуў у некалькі тэзісаў фемінізацыю самой мовы ("наданне некаторай жаноцкасці"), то я слаба ўяўляю як змест некалькіх манаграфій зрабіць у аб'еме меншым чым які-небудзь курсач, прабачце.
У якасці такой хрэстаматыйнай рэчы магу параіць Laughing with Medusa: Classical Myth and Feminist Thought, калі сапраўды цікава.
Бацькі назвалі Саша, нават невядома як жыць та.
ПС: лайно гэтыя вашы фемінітывы.
Вядома, што лайно ў нашай краіне - гэта Саша
крута!