З усяго таго, што нам можа прапанаваць верасень, старт канцэртнага сезона – тая самая выратавальная галінка, якая дапаможа не сысці з галавой у восеньскі сплін. Падрыхтавалі гайд па самых моцных музычных «галінках» верасня. Хапайся аберуч!
2 верасня, вуліца Кастрычніцкая
Вялікі 24-гадзінны карнавал музыкі, мастацтва і неабдуманых учынкаў. Жыўцом можна паслухаць этна-трыа «Троіца», Shuma, Taran Trio, CherryVata, Vibeclub, Dzie Mora?, Afrococoa і іншых. Падрабязную праграму самага буйнога стрыт-оўпэнэйра шукай тут.
2 верасня
Вось ужо трэці год любімы ірландскі брэнд арганізуе гіг, здольны дагадзіць самым дасканалым індзі-густам. Сёлета арганізатары абяцаюць пабудаваць да фестывалю цэлую вуліцу са сваімі барамі, тату-салонамі і велізарнай танцпляцоўкай. Выдатная нагода адарваць сваю дупу ад канапы. Хэдлайнеры: кіяўляне Brunettes Shoot Blondes і масквічы On-The-Go. Уваход бясплатны, неабходная Jameson-рэгістрацыя. Месца, дарэчы, пакуль трымаюць у сакрэце.
2 верасня, клуб Re:public
Добрая навіна для аматараў «прытаптаць поле» і «пакідаць шышку ў вавёрку». Ужо зусім хутка ў Менск наведаецца ўладыка «старажытнарускага драму», уладальнік непаўторнай барады і антыкварнай балалайкі, кумір самога Юрыя «#колькітызарабляеш» Дудзя «Нейромонах Феофан». Вар'яцкі сплаў фольку і драм-н-бэйсу выб'е аканіцы клуба нізкімі частотамі, а твае лапці пратруцца да дзірак – вось кароткі спойлер таго, што адбудзецца 2 верасня ў Re:public.
15 верасня, «Брюгге»
«Дзіўная поп-музыка з Украіны», лірычны праект Кацярыны Яроменка Dakooka зноў прыязджае ў Беларусь. На гэты раз з паўнавартасным сола-канцэртам у «Брюгге». Раім зазірнуць, украінка прэзентуе песні са свайго новага альбома, які плануе выйсці восенню.
16 верасня, пасёлак Азярцо
Чароўны электрафолк ONUKA набірае папулярнасць неверагоднымі тэмпамі. Мільёны праглядаў кліпаў, распісаныя фестывальныя туры і захопленыя крытыкі, якія зрабілі слова «onuka» сінонімам слова «самабытнасць». І цалкам, трэба сказаць, заслужана. «Трамбона», «валторна» і «бандура» – не, гэта не тры балгарскія сястрыцы, а тыповы спіс інструментаў, якія ўкраінцы выкарыстоўваюць на сваіх жывых выступах. І паглядзець на ўсю гэтую прыгажосць беларусы змогуць за BYN 5,5. Гурт выступіць у якасці хэдлайнера не менш аўтэнтычнага фестывалю «Камяніца Festival». Набыць квіткі можна ў офісе музея народнай архітэктуры і побыту.
16 верасня, Re:public
Да якіх бы складаных жыццёвых высноў ты ні прыходзіў(-ла), памятай: у Anacondaz ужо ёсць пра гэта песня. І яна настолькі дакладная, іранічная і проста пампоўная, што ты не заўважыш, як ногі самі павядуць цябе ў цэнтр танцпляца. Хоп – і ты ўжо б'ешся ў слэме, выкрыкваючы: «Мой муж – Джордж Буш!»
16 верасня хлопцы прэзентуюць у «Рэпабліку» свой новы альбом «Выходи за меня». Будзь ты прапаленым панкам ці шырокакалошным рэперам, прыходзь і растрасі свае косткі. У імя Коры Тэйлара, Папы Рымскага і кучы грошай. Амінь!
21 верасня, Prime Hall
21 верасня ў клубе Prime Hall Лявон Вольскі выступіць з вялікай сольнай праграмай «Белая яблыня грому». Гэта першы канцэртны выступ куміра «майго пакалення» ў Беларусі з 2010 года! Згаладнелым па любімай звонкай хрыпаце слухачам будзе прадстаўлена велізарная шоу-праграма ў двух актах, дзе Вольскі выканае песні на вершы беларускіх класікаў, а таксама самыя забойныя хіты ўласнага сачынення. Ніякіх больш пераездаў, пералётаў і віз – усяго 40 рублёў, каб паскакаць на танцпляцы пад песні свайго юнацтва ў родным горадзе. Вольскі вяртаецца дадому – маст сі!
22 верасня, Re:public
Аўтары вялікай цытаты: «Мой кулак у тваіх саплях, нах» зноў наведваюцца ў Менск. Але гэты раз стане апошнім: калі тур у падтрымку альбома «The End» скончыцца – гурт перастане існаваць. Так што калі ты артадаксальны пацанчык з раёна – гэта твой апошні шанец пабачыць куміраў жыўцом. Не прапусці яго, братка!
22 верасня, Палац Рэспублікі
Гурту Андрэя Макарэвіча ўжо без малога паўстагоддзя, а яны як «не хіліліся пад зменлівы свет», так і не плануюць. Прынамсі ў бліжэйшы час. Першыя фанаты «Машыны» ўжо выхавалі ўнукаў, для якіх Андрэй Вадзімавіч – усяго толькі «той прыкольны чувак, які вёў “Смак” перад Ургантам». Не справа гэта, класіку не ведаць...
Так што найбліжэйшы канцэрт стане выдатнай падставай для дзядуль і тат узяць за рукі сваіх дзяцей, прывесці іх у Палац Рэспублікі і паказаць, што іх стары ў маладосці таксама паліў напалмам! Зуб даем, дзеці ўхвальна заківаюць і выпішуць продку велізарны рэспект.
23 верасня, «Корпус»
Вар'яцкі піцерскі поп-рок-сінці-аркестр прывязе ў Менск новую праграму «Выкіньце галаву – няхай думае сэрца». Нават калі ты не прыхільнік(-ца) падобнай музыкі, гэта занадта дзіўна і самабытна, каб прапускаць.
29 верасня, Купалаўскі тэатр
Улюбёнцы сайта Experty.by менскія арт-рокеры Tonqixod прэзентуюць свой новы альбом у Купалаўскім тэатры. Практыка выступленняў у тэатры для хлопцаў не новая. У 2015-м, да прыкладу, Tonqixod давалі канцэрт у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Нічога дзіўнага, складанай і вынаходлівай музыцы патрэбна арэна пад стаць. Калі ты сапраўдны музычны гурман і нават Radiohead для цябе – трохакордавая дваровая песня, паспрабуй на смак Tonqixod. Нават самы пераборлівы гурмэ скажа: гэта тры зоркі Мішлен.
30 верасня, Re:public
Традыцыйны канцэрт Нойза ў дзень нараджэння Re:public – нешта ў гэтым свеце застаецца нязменным.
Культурный центр «Корпус» празднует первый год перерождения. Рассказываем, как сейчас устроена эта арт-лаборатория.
Як даць студэнтам зніжкі, бізнэсу – кліентаў і пакінуць усіх задаволенымі? Заснавальнікі праекта Unicard расказваюць пра студэнцкі актывізм і канкурэнцыю з БРСМ.
Маё цела – мая справа. У «Голасе цела» – Ніка, першы чалавек у Беларусі, які пігментаваў сабе вочныя бялкі.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Эээ... А Вольскі?