Girls power

  • 24.11.2016
  • Аўтар: 34mag
  • 15841

Хоць феміністычным ідэям ужо больш за сотню гадоў, дагэтуль паўстае шмат пытанняў. Чаму стандарты прыгажосці застаюцца моцнымі для дзяўчат? Як рабіць тое, што табе падабаецца, нягледзячы на сацыяльнае асуджэнне? Калі ўжо сэксуальнасць перастане быць саромнай? Чатыры яскравыя прыклады медыйных актывістак, якія сваімі адказамі крышаць стэрэатыпы.

 

 

Tattoo girl

 

Грэйс Нейтрал – хэнд-поўк татуіроўшчыца з Лондана. Яе цела забітае масцямі, у тым ліку пігментаваныя бялкі вачэй, твар у шраміраванні, язык раздвоены, выдалены пупок. Гучыць вельмі крыпі: «Я выдаліла пупок і падарыла блізкаму чалавеку» ці «Калі мне выразалі скуру са шчок, я яе проста з’ела». Але, з іншага боку, чаму б і не? Усё, што робіць Грэйс, – гэта пра пераасэнсаванне прыгажосці і ўзаемаадносінаў з целам. І хіба яна не прыгожая?

У 2016-м Грэйс стала галоўнай гераіняй новага дакументальнага праекту i-D пра індустрыю прыгажосці і сусветную апантанасць яе стандартамі. Ужо ёсць серыі з Сеула, дзе тату нелегальнае, а людзі ў поўным вар’яцтве ад пластыкі, адбельвання і касметыкі. І з Сан-Паўлу, дзе рэгламентуецца нават даўжыня валасоў, якую належыць насіць прывабнай дзяўчыне. Ты можаш не сачыць за яе новымі татуіроўкамі, але паглядзець сюжэты з Карэі і Бразіліі мы вельмі раім!

INSTA

 

 

 

 

 

Rap girl

 

Дэстыні Фраскеры – хіп-хоп спявачцы з Нью-Ёрка – 24 гады. Яна пачынала сваю кар’еру пад мянушкай Wavy Spice з посткаланіяльнымі тэкстамі, чым прыцягнула ўвагу альтэрнатыўных квір-рэпераў горада Mykki Blanco і Le1f (у першага, дарэчы, нядаўна выйшаў кліп пры супрацоўніцтве Pornhub).

Наступным яе праектам стаў калектыў Princess Nokia, які гэтым летам прагрымеў на шэрагу еўрапейскіх фестываляў. Яе творчасць круціцца вакол феміністычных тэм, у прыватнасці вакол тэмы роўнасці «каляровых» жанчын, а ў музыцы яна дрэйфуе ад кібер-драмэндбэйса і эксперыментальнага дыска да хіп-хопа. Зацані яе кліпец «Tomboy» – сапраўдны гімн маленькім цыцкам. Дзе яшчэ можна пачуць такія радкі: «My body little, my soul is heavy, My little titties be bookin’ cities all around the world»? Усе яе кліпы прасякнутыя любоўю да роднага горада.

SNDCLD    INSTA

 

 

 

 

 

Skater girls

 

The Skate Kitchen – дзявоцкая скейтарская кру з Нью-Ёрка. Маладыя, яркія, розныя, вясёлыя – свету іх адкрыў міні-фільм моднага брэнда Miu Miu. Сюжэт: быць дзяўчынкай не значыць адмаўляцца ад якога-небудзь роду заняткаў і неабавязкова «цягацца» ці прымыкаць да пацаноў. Хай кікфліпам і катаннем у пуле нікога не здзівіш, але яны такія класныя разам і паасобку, што мы іх любім усё роўна.

 

INSTA

 

 

 

 

 

Model girl

 

Брытанская мадэль Адва Абоа стварыла платформу Gurls Talk – пляцоўку, дзе жанчыны дзеляцца асабістым вопытам, абмяркоўваюць пытанні сэксуальнасці, цэнзуры жаночага цела, сацыяльнага прэсінгу, знаходзяць падтрымку і ўвогуле даследуюць, што значыць быць жанчынай у ХХІ стагоддзі. Разам з i-D яны падрыхтавалі невялікі фільм, дзе выдатная Адва гутарыла з актывісткамі, стрыптызёршамі, байкеркамі пра прыгажосць, пра тое, што няма сораму ў тым, каб быць сэксуальнай і арыгінальнай і, канешне, пра кампанію па легалізацыі жаночага цела ў публічнай прасторы Free The Nipples.

 

INSTA Адва   INSTA Gurls Talk

 

 

 

 

Тэкст падрыхтавала Sheeborshee
Фота i-d.vice.com, rogueagency.us, fashnberry.com, static01.nyt.com

 


КАМЕНТАРЫ (3)

Алекс
Алекс | 7.12.2016 02:20

опять о феминистках , нимфоманках и психически нездоровых? может хватит?

2 14 -12
34mag.net | 24.11.2016 21:43

Дзеўкі, усё для вас!

16 0 +16
sanaia
sanaia | 24.11.2016 20:20

Вільмі крутая зборка, дзякуй вялікі!)

18 0 +18