34 заняткі на канікулы

  • 30.12.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 6767

Калі ты любіш to-do-спісы гэтак жа, як любім to-do-спісы мы, лаві 34 заняткі, якія патэнцыйна могуць зрабіць тваё самаадчуванне больш рэсурсным. У большасці з гэтых пунктаў ты не бярэш, а аддаеш, але атрымліваецца на дзіва тэрапеўтычна.

 

 1.  Зазірнуць на анлайн-кватэрнік Palina, Бакей, «Союз», Nizkiz і Dlina Volny.

 

 2.  Зрабіць хардовую генеральную ўборку «пад выццё сабак».

 

 3.  Зарубіцца ў шахматы, лепш, вядома, беларускія, дзе караля не забіваюць, а ўладу забіраюць.

 

 4.  Дакруціць ідэю ўласнага сацыяльнага праекта і аформіць заяўку на конкурс Social Weekend.

 

 5.  Адправіць палітвязню калядную паштоўку і які-небудзь класны часопіс.

 

 6.  Заданаціць любімаму блогеру: мяцежным купалаўцам, спартыўнаму «ЧестнОКу», укулеле-дуэту «Арыстакратычная бледнасць» – любому(-ой), хто дапамагае табе жыць гэтай зімой.

 

 

 

 

 10.  Адведаць важнае месца на сваім раёне, расказаць усім, чаму яно важнае.

 

 

 12.  З'ездзіць у Гомель – 34travel абнавіў гайд спэшал фор. Ну ці на Шчучыншчыну.

 

 13.  Зняць зімовы цік-ток, паставіць яму аўталайк.

 

 14.  Пачытаць свежую кніжку. «Калядны стол» Зараславы Камінскай будзе ў самы раз. А можа быць, «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча.

 

 

 16.  Паглядзець класны кароткі серыял, параіць яго сябрам.

 

 17.  Прагуляцца ў краму тавараў для дому, купіць нешта ў колерах Pantone 2021.

 

 18.  Зрабіць імбірнае печыва «як у ікеа», пачаставаць суседзей.

 

 19.  Перагледзець фоткі за год, раздрукаваць зэ бэст, аформіць у рамку.

 

 

 

 

 23.  Схадзіць на дабрачыннае спатканне.

 

 24.  Прынесці кіло мандарынаў чалавеку, які(-ая) нядаўна перахварэў(-ла).

 

 25.  Напісаць чалавеку, якім ты захапляешся, пра тое, што ты ім захапляешся.

 

 26.  Даслаць падарунак добраму чалавеку, які ад цябе нічога не чакае.

 

 27.  Падпісацца на бота добрага настрою, каб вучыцца ўсвядомленасці, і на «Маму ў Тэлеграме», каб штодзень адчуваць безумоўную падтрымку.

 

 28.  Перастаць сачыць за былым, нават калі былы цябе не адпускае.

 

 29.  Узяць жывёлу са сцюдзёнай вуліцы – на ператрымку або назаўсёды.

 

 30.  Узяць і залпам выканаць наіўны чэк-ліст для рэлаксу з самага глянцавага часопіса.

 

 31.  Паспрабаваць ёгу праз праграму.

 

 32.  Прапіць вітамін D.

 

 33.  Набіць нарэшце тату мары.

 

 34.  Правесці дзень без інтэрнэту. Заўсёды прыемна зрабіць гэта па сваёй волі. 

Фота: palasatka, flejtmotiv, pexels.com, 34travel.me, 34home.com.ua