Мы прызвычайваемся да гарадскіх дэкарацый і ўспрымаем іх як адвечную частку ландшафту. Але кожная трансфармацыя, асабліва творчая, мае за сабой бездань сэнсаў. Vulica Brasil разам з 34mag прэзентуе 30-хвілінную дакументальную стужку пра галоўных герояў фестывалю – мастацтва, сяброўства і жаданне жыць у гармоніі з наваколлем. Прыемнага прагляду!


Віталь Ухванаў, рэжысёр фільма:
– У 2015 годзе, калі я здымаў Vulica Brasil, атрымалася 15-хвілінная дакументалка – самая буйная мая праца на той момант. Летась фестываль значна разросся: з’явіліся гіганцкія муралы, дадаліся экалагічныя і ўрбаністычныя вымярэнні, стала больш валанцёраў, наведнікаў фэсту. Мы ўжо не маглі рабіць маленькі фільм: хацелася перадаць думкі, канцэпцыі мастакоў. Пры мантажы я называў гэты праект «Тоўсты ласось». Ён настолькі напаўняўся ікрой, яго раздзімала, і ў адзін момант ён проста выбухнуў, ледзь размясціўшыся на таймлайне.
Фільм недастаткова паглядзець адзін раз, каб зразумець. Пры першым праглядзе ты збіраеш толькі самыя вяршкі. У ім закладзена шмат канцэпцый мастакоў, якія арганічна пераплецены. Ты пачынаеш думаць пра тое, як крута становіцца ў Менску і як праект Vulica Brasil дапамагае людзям вакол, нават тым, хто адно аднаго не любяць.

Vulica Brasil – штогадовы фестываль вулічнага мастацтва, у межах якога бразільскія і беларускія мастакі размалёўваюць сцены ў розных лакацыях Менску, ствараючы агромністыя муралы вышынёю некалькі паверхаў. Пачатак фэсту быў пакладзены ў 2014 годзе апантанасцю і настойлівасцю працаўнікоў бразільскай амбасады Мілы Коткі і Данілу Косту, якія ўпэўнілі Менгарвыканкам упершыню афіцыйна сказаць «так» манументальным мастацкім працам на вуліцах горада. За тры папярэднія эдыцыі было створана каля двух дзясяткаў мастэрпісаў: ад будынка Нацбанка і амбасады Бразіліі да самага вялікага мурала ў свеце на Кастрычніцкай.
Хутка чакай падрабязную праграму сёлетняга фэсту на старонках 34mag.
Фота на галоўнай - tut.by
Стрыт-артысты, графітчыкі, архітэктары, урбаністы і эколагі – распавядаем пра дзейных асобаў сёлетняга свята вулічнага мастацтва.
«Муралы – яны для ўсіх, гэта сапраўдная дэмакратыя». Гутарым з найбольш зорным удзельнікам фестывалю Vulica Brasil – мастаком Speto.
Фотафіксацыя галоўных падзей заключнага дня урбан-фестывалю Vulica Brasil. Viva la Кастрычніцкая!
Хоба! Вулічныя танцы, вечарынка, лекцыі і варкшопы – адкрываем Кастрычніцкую на летні сезон.
Літаратурны агляд за два месяцы.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.
Заснавальнік Accidental Point прэзентуе альбом «Krope».
Калі гастраномія выходзіць за межы кухні.
КАМЕНТАРЫ (3)
Файны фільм, але я б не стаў называць яго дакументальным. Хутчэй ён прамацыйны. Для сапраўднага доку не хапае скразной сцэнарнай гісторыі і прапрацваных персанажаў. Гэткая перамога тэхналогіяў над зместам. Але гэта не дрэнна: прадакшан і рэалізацыя на высокім узроўні. Зычу аўтару далейшых поспехаў :)
Победа формы над содержанием - так можно сказать про весь проект. Фильм наполнены какими-то бессвязными бормотаниями и похож на рекламный ролик.
А вы ўключалі субтытры? Там ёсць на 4 мовах. На плэйры трэба клікнуць "СС". Без субтытраў цяжка зразумець усе сэнсы.