Запусціўся праект падтрымкі палітвязняў politzek.me

Штаб кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка запусціў праект politzek.me, мэта якога – падтрымка палітычных зняволеных.

 

 

«Мы павінны дапамагчы тым, хто ўжо зрабіў шмат крутых рэчаў і рызыкнуў. Мы не павінны губляць сувязь з палітвязнямі, трэба даць ім голас. Хай яны стануць новымі селебрыці. Наша сіла ў тым, што мы памятаем!» – заяўляе каманда праекта.

Далучыцца да праекта вельмі проста: рэгіструешся ў сістэме (можна праз сацсеткі), выбіраеш «свайго» палітвязня і выконваеш заданні, якія табе прапануюць. Што могуць прапанаваць: напісаць ліст, распаўсюдзіць інфармацыю ў сацыяльных сетках, перайменаваць вайфай. Зразумела, не абавязкова выконваць усе па ўказцы і раскладзе: кожны(-ая) вольны(-ая) крэатывіць, як уздумаецца, і нават прапанаваць уласны чэлендж. Вынікі крэатыву будуць публікаваць у інстаграме праекта.

 

 

У базе сайта зараз 147 чалавек. Можна пазнаёміцца з іх гісторыямі, падзяліцца сваёй гісторыяй пра тых, з кім асабіста знаёмы(-ая), падтрымаць кагосьці, чыя гісторыя падалася табе блізкай ці з чыстай эмпатыі. Класна, калі сябры з’явяцца ў кожнага і кожнай.

 

Пасябраваць з палітвязнем