Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» з’явіўся ў продажы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 14.10.2020
- 2495
Выйшаў у свет раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя». Пісьменнік пачаў працу над ім яшчэ ў 2009 годзе.
Аўтар анансаваў выхад рамана ў Ilinterviews летась у снежні. Галоўны герой – семіётык архітэктуры, беларус, якія ў сярэдзіне нулявых апынуўся ў Маскве «ў эпіцэнтры падзей, якія маглі цалкам знішчыць яго асобу». Актуальная сітуацыя ў Беларусі актуалізавала назву рамана, а маскоўскі кантэкст – лакацыю, але Віктар падкрэслівае, што ніякага рацыянальнага разліку ў яго на тое не было.
Пісьменнік адзначыў у Facebook, што яму раілі адкласці выданне на спакайнейшыя часы, з’ехаць на час продажаў за мяжу і нават змяніць назву. «Але тое, што ствараецца і рэдагуецца такі працяглы тэрмін, не падлягае зменам. Раманы жывуць сваім лёсам. Як пісаў Алесь Петрашкевіч, “напісанае застаецца”».
Раман быў напісаны па-руску, яго перакладам займаўся Віталь Рыжкоў. Кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор». Дызайнер беларускай вокладкі – арт-дырэктар 34mag і 34travel Кася Сырамалот.
«Рэвалюцыю» плануюць таксама выдаць у Расіі (выдавецтва «Время») і ў Германіі (Voland und Quist, пераклад рабіў Томас Вайлер).
Набыць «Рэвалюцыю» можна ў крамах knihi.by, symbal.by, «Акадэмкніга». Чытачы знайшлі таксама ў кнігарні «Цэнтральны».
Вiзуал by palasatka