Падкаст дня: «Асобы гісторыі Беларусі»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 23.12.2020
- 6226
Светлагорская медыякампанія «Ранак» запусціла падкаст «Асобы гісторыі Беларусі». Назва тут гаворыць за сябе сама: у аўдыяфармаце слухач(-ка) даведваецца пра заўважных асоб і цікавыя факты з беларускай гісторыі.
Падкаст вядзецца на беларускай мове. Выпускі ненапружна-кароткія, канцэнтраваныя – у 15 хвілін гуку тут закладзена столькі фактаў, што хапіла б на венецыянскую паўнаметражку.
Аўтар падкастаў – Дзяніс Рунец, настаўнік гісторыі, краязнаўца. Ён заўважае: «Асобы гісторыі Беларусі – гэта пра нас даўніх і для нас сучасных. Гісторыя – як сувязь паміж далёкім мінулым і сённяшнім днём. Асобы ў ёй – гэта не проста творцы ці выпадковыя людзі. Гэта тыя, на каго варта раўняцца, ганарыцца імі і браць з іх прыклад, а таксама тыя, кім быць не пажадана ці на чыіх памылках варта вучыцца. Магчыма, постаць некага з нашых слаўных землякоў ці дзеячаў стане арыенцірам для кагосьці сёння, а можа, і натхніць працягнуць гісторыю нашага слаўнага краю, унесці сваё імя».
Паслухаць падкаст «Асобы гісторыі Беларусі» можна на Castbox, iTunes, Яндекс Музыка, SoundCloud.