Праект дня: грамадзянскі кантроль судоў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.11.2020
- 6279
Каманда ZUBR пры экспертнай падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta запусціла інтэрактыўны праект «Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы». Хочуць зрабіць назіранні за судамі модным трэндам.
Місію праекта яго стваральнікі акрэсліваюць так: «Цяпер у Беларусі судовая сістэма абсалютна закрытая і працуе не на абарону грамадзян, а як карны орган. Час рухацца ў бок таго, каб гэта змяніць! Мэта праекта – паказаць грамадству маштабы сістэмы, якая павінна была абараняць і кантраляваць выкананне закона, прыцягнуць да тэмы назірання за судамі больш людзей, растлумачыць ім, што такое грамадзянскі кантроль і чаму важна хадзіць у суды і назіраць за працэсамі».
На сайце Zubr.cc ужо размешчаная інтэрактыўная карта судоў па раёнах і рэгіёнах, а таксама спіс суддзяў, якія адносяцца да гэтых судоў. Сабраная статыстыка па колькасці штрафаў ды сутак, вылучаныя суддзі-«чэмпіёны».
У планах каманды платформы – зрабіць рэйтынг судоў і суддзяў, скласці базу ведаў для тых, хто жадае далучыцца да назірання за судовымі працэсамі. Ужо зараз можна дапамагчы праекту інфармацыяй – даслаць дадзеныя па судах і тыя рашэнні, што былі вынесеныя па канктрэтных справах. Гэта ананімна.