На працягу апошніх амаль двух гадоў мы робім рубрыку «Актывісты», дзе распавядаем пра супергерояў, якія пакрысе змяняюць нашу краіну да лепшага. У нашай скарбонцы ўжо больш за 60 актывістаў. Каб не быць сферычным канём у вакууме, мы папрасілі іх расказаць пра тое, які эфект яны атрымалі ад калабарацыі з медыя. Праўда, пры гэтым загналі герояў у жорсткія рамкі твітар-фармату – 140 сімвалаў. Пагналі!


Вольга Каскевіч (Менск, ратуе балоты)
Публікацыя дапамагла мне падсумаваць вынікі маёй дзейнасці за апошнія гадоў 5 і задумацца над сваёй прафесійнай біяграфіяй.
![]()


Вольга Аполька (Менск, выхоўвае моладзь)
Інтэрв’ю адкрыла мне важнасць маіх спраў і важнасць майго актывізму, у якой часцяком сама сабе саромелася прызнацца!
![]()


Настасся Янчэўская (Менск, развівае роварны рух)
Прымацавала да працоўнага рэзюмэ артыкул, і мне аднойчы адмовілі праз тое, што я настолькі вядомая актывістка. Там самыя любімыя фота.
![]()


Яўген Меркіс (Гомель, папулярызуе беларускую гісторыю)
Інтэрв’ю дало магчымасць у сціснутай форме распавесці пра дзейнасць гомельскай «Талакі». Гэтакі FAQ атрымаўся.
![]()


Ганна Барадзіна (Горадня, адукоўвае маладых і сталых людзей)
Натхнілася, падказала яшчэ дзвюх актывістак. Як бы: напісалі пра цябе, дай наводку на яшчэ дзве.
![]()


Андрэй Сушко (Менск, абараняе правы і свабоды людзей)
Я паставіў спасылку на інтэрв’ю сабе ў профіль у LinkedIn.
![]()


Лена Карпілава (Менск, дапамагае маладым і зусім юным дызайнерам)
Змянілася я: цяпер працую з дзецьмі, стварыла Школу архітэктурнага мыслення для дзяцей.
![]()


Наталля Халанская (Бабруйск, кіруе антыкавярняй)
Пасля інтэрв’ю мой тайм-клуб «1387» дадалі ў гарадскі гід! Прыезджых гасцей пакуль няма, але імідж ёсць.
![]()


Андрэй Карпека (Менск, развівае гарадскую прастору)
Два фотасэты за тыдзень – такога са мной яшчэ не было! Адчуваю, што стаў маленькай правінцыйнай зоркай.
![]()


Віка Біран (Менск, змагаецца з дыскрымінацыяй)
Ідэнтычнасць актывісткі афіцыйна дадала ў калекцыю сваіх ідэнтычнасцяў. І басаножкі на тых здымках у мяне прыгожыя.
![]()


Дзяніс Васількоў (Магілёў, ладзіць культурніцкія мерапрыемствы)
Фідбэк быў станоўчы. На лакальным узроўні не было медыя, гатовага распавесці пра нашу ініцыятыву. А такім чынам мы пашырылі сваю вядомасць.
![]()


Максім Тарналіцкі (Менск, даследуе невядомую Беларусь)
На вуліцах па-ранейшаму не пазнаюць, але атрымалася адказаць для самога сябе на некаторыя важныя пытанні.
![]()


Аляксей Барысёнак (Менск, курыруе беларускае сучаснае мастацтва)
Цалкам згодны пра «неадчувальнасць» шматлікіх беларускіх СМІ: пра зніжкі на самалёты могуць, а пра мастацтва – не.
![]()


Міла Котка (Менск, развівае вулічнае мастацтва і культурны дыялог)
Гэта інтэрв’ю – мая медыяпсіхатэрапія. Пасля прачытала і нарэшце зразумела, чым жа я займаюся ўсё-такі і навошта. І што рабіць далей.
![]()


Яўгенія Пачэпка (Віцебск, адукоўвае моладзь)
Сябры і калегі парадаваліся, паставілі лайкі. Хтосьці нарэшце зразумеў, чым я займаюся.
![]()


Вольга Касабуцкая (Магілёў, ладзіць паэтычныя вечары)
Пасля выхаду артыкула незнаёмы малады чалавек з Менска зрабіў мне прапанову, цяпер чакаем дзіця.
![]()


Аляксандр Веледзімовіч (Віцебск, прасоўвае фатаграфію)
Не ведаю, ці звязана гэта з публікацыяй у 34, але некаторыя знаёмыя сталі казаць маё імя вось так: САША.
![]()


Уладзімір Булаўскі (Віцебск, развівае гарадскую культуру)
Ваў-эфекту не было, але было цікава параўнаць свой досвед з іншым. Мы наладзілі стасункі з актывістамі з Віцебшчыны, Полацка, Наваполацка.
![]()




Арцём Крукаў (Гомель, паляпшае жыццё людзям)
Пасля інтэрв’ю было натхненне. Калі прыехалі на Vulica Brasil, шмат хто ведаў, што такое «Cup of Peace», некаторыя прызнаваліся ў любові.
![]()


Жэня Чарняўскі (Гомель, паляпшае жыццё людзям)
Брат парадаваўся і сказаў, што гэтай краіне патрэбныя такія супергероі. Спадзяюся, пасля гэтага каментара я адпушчу вусы.
![]()


Алесь Крот (Менск, абараняе правы студэнтаў)
Пасля публікацыі ў мяне з’явіліся хіпстарскія фотаздымкі, якія мае сябры расшарылі ў сацсетках з подпісам «маці, хавайце сваіх дачок».
![]()


Вольга Бізікава (Віцебск, дапамагае людзям у бядзе)
На катэгорыю, з якой я працую, інтэрв’ю ніяк не паўплывала: яны не чытаюць інтэрнэт. Аднак былі водгукі ад даўно забытых знаёмых.
![]()


Павел Дзюсекаў (Менск, распавядае пра мінулае горада)
Пэўна, нічога не змянілася, прынамсі акцэнтавана. Атрымаў крутыя фоткі і прафесійны артыкул пра праект.
![]()


Іван Марозька (Гомель, дэмакратызуе гарадскую супольнасць)
Інтэрв’ю для 34mag стала магчымасцю падсумаваць сваю дзейнасць за шмат гадоў. Добра было б так рабіць самому, але заўсёды чагосьці не хапае.
![]()


Воля Турло (Менск, папулярызуе адукацыю праз усё жыццё)
Персанальна ў мяне ці ў нашай ініцыятывы нічога такога выключнага не здарылася.
![]()


Жэня Рамановіч (Горадня, развівае танцавальны рух)
Шмат хто з жыхароў Гродна даведаўся пра «Дом46» пасля матэрыялу. Даведаліся і іншыя арганізацыі, некаторыя правялі ў нас свае мерапрыемствы.
![]()


Аліна Дзеравянка (Берасце, развівае патэнцыял Берасцейскай крэпасці)
Я працягваю працаваць у тым жа фондзе. Яшчэ часам замест таго, каб распавядаць людзям пра сябе, можна даць спасылку на 34mag, і хай чытаюць.
![]()


Алена Агарэлышава (Менск, стварае форум-тэатры для анкалагічных пацыентаў)
Для мяне гэта быў такі «камін-аўт». Я распавяла ўласную гісторыю пра тое, як тэма анкалогіі звязаная з маім жыццём, чаго раней не рабіла.
![]()


Аляксеў Коўтун (Горадня, ладзіць эксперыментальны музычны фестываль)
Сам працэс інтэрв’ю мне спадабаўся, але на самой справе пасля выхаду артыкула нічога не памянялася.
![]()


Марына Штрахава (Менск, ладзіць гутаркі з «жывымі кнігамі»)
У нас з журналісткай былі сўітшоты LSTR – гэта дадало размове сяброўскі настрой. Людзі ў нашу суполку дадаліся, сябры пісалі добрыя словы.
![]()


Дар'я Трайдэн (Менск, арганізоўвае квір-фестываль)
Не адчула ніякіх змен. Але актывізм – гэта не фабрыка зорак, таму я не расчараваная і не здзіўленая. Пра маю справу даведаліся – і добра.
![]()


Віктар Дарковіч (Баранавічы, вырабляе драўляныя цацкі)
Рэалізаваў шмат задумак. Галоўнае дасягненне: пры цяперашняй сітуацыі ў краіне мне ўдаецца сваімі рукамі забяспечваць сям’ю з пяці чалавек.
![]()


Мікіта Моніч (Менск, робіць музеі моднымі і цікавымі)
Рэгулярнае абнаўленне якасных аватарак у сацсетках + знаёмствы з выдатнымі людзьмі кшталту каманды 34mag.
![]()


Раман Воранаў (Віцебск, развівае творчы асяродак горада)
Сябры хваляваліся, што галоўная фотка вельмі сумная. Прымушаў іх чытаць інтэрв’ю да канца, бо пад занавес я значна весялейшы.
![]()


Юля Малькова (Менск, надае жаночы твар бізнэсу)
Было вельмі многа расшарванняў гэтага інтэрв’ю ў сацсетках. І, напэўна, гэта самае дзіўнае для мяне.
![]()


Арцём Галавій (Менск, дапапамагае выхаванцам дзіцячых дамоў)
Дзякуючы публікацыі да нас звярнуліся людзі, якія зацікавіліся працай нашай арганізацыі і прынялі рашэнне дапамагаць дзецям-сіротам.
![]()


Юрый Стукалаў (Магілёў, паляпшае жыццё горада)
З іншых рэгіёнаў людзі даведаліся, што ў нас у Магілёве шмат цікавага адбываецца. Гэта быў добры матыватар рабіць і далей карысныя справы.
![]()


Аляксандр Скрабоўскі (Менск, кіруе найбуйнейшым конкурсам сацыяльных праектаў)
Калегі, вядома, адзначылі, што інтэрв’ю было цікавым. Гэта вельмі важная праца для канкрэтных праектаў, абдзеленых увагай медыя.
![]()


Аляксандр Шышко (Горадня, стварае альтэрнатыўныя віды адпачынку)
У краме не пачалі пазнаваць, аднак уражанні ад інтэрв’ю самыя прыемныя.
![]()


Алена Каховіч (Берасце, павышае грамадскую актыўнасць моладзі)
Да мяне аднойчы ў Віцебску падышла незнаёмая дзяўчына і сказала, што бачыла мяне на 34. Але аказалася, што яна рэдагавала гэты тэкст.
![]()


Марыя Булавінская (Гомель, даследуе мінулае горада)
Мне прыемна, што напісалі. Трохі паўзгадвала мінулыя часы, з чаго ўсё пачыналася.
![]()


Сяргей Расюк (Светлагорск, дапамагае кіроўцам на дароге)
Пасля інтэрв’ю практычна нічога не змянілася.
![]()


Надзея Ількевіч (Менск, арганізоўвае інтэрнэт-шоў для гарадскіх праектаў)
Зоркай не стала, але добрых водгукаў атрымала шмат. Прыемна. Матывуе. Вельмі рада гэтаму інтэрв’ю. Фатаграфіі – супер, пытанні цікавыя.
![]()


Ілля Карусейчык (Менск, ладзіць пазаўніверсітэцкую адукацыю)
Радыкальных зменаў не адбылося, але ўражанні вельмі станоўчыя. Атрымаў карысны досвед камунікацыі з журналістамі і цікавыя каментары.
![]()


Лена Антановіч (Салігорск, уладкоўвае лесапаркавую зону)
Інтэрв’ю я давала ўжо шмат разоў, а вось у фотасесіі было забаўна паўдзельнічаць. Сябры казалі, што ганарацца знаёмствам са мной.
![]()


Аляксандра Лазарэнка (Менск, дапамагае дзецям праз мастацтва)
Дзякуючы артыкулу мяне знайшла дзяўчына, якую зацікавіў удзел у праекце. Цяпер яна дапамагае каардынаваць праект.
![]()


Наста Балотнікава (Віцебск, ладзіць музычна-літаратурны фэст)
Сябрам і маці паказала: глядзі, я на Магу! Пакуль новых маркетаў не рабілі – наведвальнікаў мала. Будзем шукаць новы фармат.
![]()


Карэн Мельян (Берасце, прасоўвае здаровы лад жыцця праз музыку)
Сябры звярнулі ўвагу і далі станоўчыя водгукі.
![]()


Яўген Міхасюк (Менск, займаецца нефармальнай адукацыяй студэнтаў)
Сябры ды бацькі парадаваліся за мяне, артыкул пачыталі і засталіся задаволеныя. На жаль, там толькі частка дзейнасці.
![]()


Вольга Трубач (Маладзечна/Вілейка, прасоўвае беларускую культуру)
Шмат лайкаў і каментаў накшталт «малайчына!». А этнаграфічны клуб KOLA пачаў прыносіць мне афіцыйны даход.
![]()


Андрэй Карагода (Берасце, развівае безбар'ернае асяроддзе горада)
Публікацыя ператварылася для мяне ў крэдыт даверу, які я з большым імпэтам намагаюся пацвердзіць.
![]()


Васіль Клімовіч (Горадня, вырашае лакальныя праблемы вобласці)
Мяне больш сталі пазнаваць. Казалі: «Ты зорка, мы пра цябе чыталі».
![]()


Дзяніс Кобрусеў (Менск, развівае мясцовыя супольнасці)
Інтэрв’ю было не першым. Людзі чыталі, адзначылі шапку з бубеньчыкам. Праз тэкст здолелі дапамагчы мясцовай супольнасці, якая выйшла на нас.
![]()


Андрэй Яфімчык (Баранавічы, папулярызуе sharing economy)
Пакуль устрымаюся, з цягам часу будзе зразумела.
![]()


Рыма Ушкевіч (Горадня, ладзіць дзіцячы эка-садок)
Слава не прыйшла, але, напрыклад, на экалагічнай канферэнцыі два чалавекі сказалі, што дзесьці чыталі пра нас.
![]()


Марына Ермакова (Менск, весяліць цяжкахворых дзяцей)
Значна павялічылася цікавасць да нашай дзейнасці, а таксама на рахунак сталі паступаць дабрачынныя ахвяраванні ад неабыякавых. Усё гэта радуе.
![]()


Валдзіс Фугаш (Магілёў, абараняе правы чалавека)
Прыемна, што «мая гісторыя» цяпер у шэрагу файных іншых з усёй краіны.
![]()


Таццяна Цярэшчанка (Полацк, адукоўвае архітэктараў)
Пасля інтэрв’ю я змяніла знешнасць. Калі сур’ёзна, гэта магчымасць зірнуць на тое, што робіш, з іншага боку. Зрабіць вынікі. Гэта матывуе.
![]()


Міла Вядрова (Менск, змагаецца з дыскрымінацыяй)
Атрымаўся такі актывісцкі «камін-аўт». Чужыя гісторыі натхняюць, свая ўласная – надае сіл, калі ператвараюся ў бурыта смутку.
![]()


Аксана Гайко (Берасце, прасоўвае арт)
34mag прынёс нам (галерэйнае) святло! Вынік сустрэчы: галерэя «КХ» увайшла ў ТОП-10 мастацтваў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе-2016!
![]()


Яўген Ціханаў (Менск, распаўсюджвае якасную беларускую літаратуру)
Мае фоткі ад Кацярыны Ігнашэвіч мелі шалёны поспех у Hornet, але шчасця гэта не прынесла. У астатнім палёт роўны.
![]()

Падрабязную інфу пра дзейнасць кожнага(-ай) шукай у рубрыцы «Актывісты».
Дарэчы, перад тым, як даваць інтэрв'ю, пачытай, што і як казаць журналісту, каб потым не было балюча.
У новай рубрыцы Mediascape разбіраемся, як напісаць першакласны прэс-рэліз, каб ад яго майточкі змакрэлі.
Мы задаліся наіўным пытаннем і звярнуліся з ім да вядучых беларускіх анлайн-медыя.
Напярэдадні публікацыі наступнага маніторынгу «Мовы варожасці ў беларускіх СМІ» аналізуем яго вынікі.
Унутранае і знешняе падарожжа.
«Мог здарыцца фатальны факап».
Выкладчык – Дзмітрый Салодкі.
Глядзі відэа добрага настрою.
Жыццё беларускага мястэчка з 1920-х.