Выходзім з рэжыму публікацыі свежых вакансій раз на два тыдні, таму што варыянтаў працы не становіцца менш. Мы аддаем перавагу думцы, што крызіс – гэта час пераменаў, а не пакутаў.
Журналіст, кантэнт-рэдактар, фатограф інтэр’ераў. Artox
Artox вядомы як мінімум такімі беларускімі праектамі, як relax.by, dom.by, 103.by. Цяпер кампанія пашыраецца і адкрывае сайт relax.ua – нескладана здагадацца, які яго кантэнт. Калі ты любіш Кіеў так жа моцна, як мы, то вось табе некалькі класных вакансій:
Асноўныя абавязкі журналіста:
выпускаць 8-9 вялікіх тэкстаў у месяц (у фармаце рэпартажу, фотарэпартажу, інтэрв’ю, агляду, падборак месцаў і гідаў);
весці актыўнае гарадское жыццё і пісаць кожны дзень кароткія нататкі аб апрабаваных установах і выпрабаваных забаўках, анлайны з асноўных падзей (накладныя выдаткі пакрывае кампанія);
досвед працы ў журналістыцы або вядзенні ўласнага фуд-блога.
Асноўныя абавязкі кантэнт-рэдактара:
стварэнне персанальных старонак кліентаў, напаўненне кантэнтам, развіццё старонак кампаній;
абнаўленне каталога тавараў;
узаемадзеянне з капірайтарамі, фатографамі на этапе стварэння персанальных старонак кампаній;
праца з водгукамі на персанальных старонках кампаній: мадэрацыя, камунікацыя з кампаніямі і карыстальнікамі, вядзенне справаздачнасці па водгуках.
Асноўныя патрабаванні да вакансіі фатографа інтэр’ераў:
вопыт работы ад 2-х гадоў (інтэр’ерная здымка);
свая апаратура, якая дазваляе рабіць якасныя фатаграфіі (фотаапарат з паўнакадравай матрыцай, звышшырокавугольны зум-аб’ектыў (працоўны дыяпазон фокусных адлегласцяў − 16-18 мм), штатыў).
Лакацыя: Кіеў.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Пошта info@artox.com
Спасылка на дадзеную вакансію можа здацца даволі дзіўнай, але павер, гэты тэкст прыдасца табе перад тым, як уладкоўвацца журналістам у беларускі relax. Пасля найму гарантавана апусканне ў сытае жыццё сталіцы.
Асноўныя патрабаванні:
разуменне мэтаў, кантэнту і аўдыторыі relax.by;
досвед працы;
прытрымліванне правілаў з гэтага тэксту.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Пошта d.blisch@artox.com
MOON CERAMIC – гэта гісторыя пра любоў да сваёй працы. Пачаўшы сур’ёзна займацца ганчарнай справай, сямейная пара Берднікавых заснавала студыю, зрабіла сабе імя і майстэрню. Іх можна ўбачыць на шматлікіх маркетах і фестывалях, дзе яны вучаць абыходжанню з глінай. У MOON CERAMIC таксама ёсць крама, у якую цяпер патрабуецца прадавец, закаханы ў прыгажосць.
Асноўныя патрабаванні:
занятасць 2-3 дні на тыдзень (субота – з 11 да 19, нядзеля – з 11 да 17, часам будні дзень);
досвед працы ў продажах;
мінімальныя веды Photoshop, Word, Excel;
пунктуальнасць і адказнасць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: VK | Instagram | Пошта berdnikau@gmail.com
Брэнд-менеджар
Праца, якая даказвае, што запал да алкаголю можа прыносіць грошы, а не толькі патрэбу зліваць іх у касы бараў. Толькі ў дадзеным выпадку для гэтага трэба быць прафесіяналам у сферы брэнд-менеджменту, мець вышэйшую адукацыю і свой аўтамабіль, выдатна валодаць ангельскай, мець стратэгічнае мысленне і аналітычны склад розуму. Усяго.
Асноўныя абавязкі брэнд-менеджара:
пазіцыянаванне некалькіх алкагольных брэндаў;
вядзенне, распрацоўка стратэгій развіцця брэндаў;
аналіз канкурэнтаў і трэндаў;
арганізацыя і правядзенне розных маркетынгавых мерапрыемстваў;
вопыт у арганізацыі маркетынгавых мерапрыемстваў;
вопыт у кіраванні брэндам;
вопыт работы на аналагічнай або сумежнай пасадзе ад двух гадоў.
Лакацыя: Беларусь.
Кантакты: Пошта ko@ko.by (з пазначкай «бренд-менеджер»).
Спартыўны журналіст. Чыжоўка-Арэна
Мабыць, адна з самых цікавых пазіцый для аматараў паразважаць пра спорт: ёсць магчымасць пастаянна наведваць матчы, сустракацца з прафесіяналамі, праяўляць свае баявыя здольнасці ў дзікіх умовах Чыжоўкі. У Арэне, дарэчы, адкрыта яшчэ мноства вакансій – пачэкай тут.
Асноўныя абавязкі спартыўнага журналіста:
стварэнне кантэнту аб спартыўных падзеях Беларусі;
аналіз матчаў і іншых падобных мерапрыемстваў;
досвед працы ў сферы спартыўнай журналістыкі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Тэлефоны +375 29 5411126, +375 29 3069172 | Пошта pr@junost.org
Кавярня «Утопия60» – малодшая сястра ўпадабанай многімі «Мануфактуры». Таксама знаходзіцца ў цэнтры горада і радуе выдатнай кавай, напоямі, дэсертамі і сняданкамі.
Асноўныя патрабаванні да барысты:
любоў да кавы і жаданне развівацца ў гэтай сферы;
адказнасць і ўменне працаваць у камандзе;
пажадана наяўнасць вопыту.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: FB | VK | Instagram | Пошта studia.vkusa.by@gmail.com
Бухгалтар рознічнага гандлю. Армянскія каньякі
І мы зноў знайшлі вакансію на нашай любімай Кастрычніцкай. Салідная арганізацыя, якая імпартуе бакалейную і алкагольную прадукцыю прэміум-класа, абяцае магчымасць прафесійнага росту і сацыяльны пакет. Гучыць смачна.
Асноўныя патрабаванні да бухгалтара рознічнага гандлю:
выдатнае веданне тэорыі бухгалтарскага ўліку ў гандлі і прафесійнае прымяненне яе на практыцы;
веданне 1С: 7.7;
вядзенне ўліку асноўных сродкаў і матэрыялаў;
вопыт працы 3-6 гадоў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Тэлефоны +375 17 327 20 27, +375 44 743 00 06 | Пошта m.kustova@ak.by
Спецыяліст(-ка) па інфармацыі і камунікацыі. Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі
Сяброўская НДА шукае чалавека, які падзяляе каштоўнасці дадзенай асветніцкай установы і ў асноўным будзе займацца вядзеннем сацыяльных сетак арганізацыі. Таксама неабходна пісаць артыкулы, праводзіць інтэрв’ю, рыхтаваць справаздачы. Занятасць частковая – 10 гадзінаў на тыдзень, праца ў першай палове дня. Дэдлайн падачы CV – 3 жніўня ўключна.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста(-кі) па інфармацыі і камунікацыі:
досвед працы ў СМІ і ў сацыяльных сетках не менш за два гады;
валоданне інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй сацыяльных сетак;
свабоднае валоданне рускай, ангельскай і беларускай мовамі, здольнасць выканаць тэставае заданне на адной з іх;
свабоднае валоданне фотакамерай, графічнымі рэдактарамі, пакетам MS Office, сэрвісамі Google, разуменне прынцыпу работы блогавых сэрвісаў (WordPress);
гатоўнасць укараняць гендарна-адчувальны падыход у сваю працу і адсочваць камунікацыю арганізацыі ў адпаведнасці з яе ўнутранымі палітыкамі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Пошта oeec.ngo@gmail.com
Бонус
Думаем, табе знаёмыя фатаграфіі, дзе дзяўчына цягне за руку хлопца і ў кадры ёсць толькі яе спіна, яго далонь i незвычайныя краявіды. Дык вось, праект #followmeto раскацістай лавай вылазіць з рамак стандартных здымкаў. У Наталлі і Мурада Османа зараз ёсць цэлая каманда асістэнтаў, свой часопіс і тэлеперадача. Яны перыядычна шукаюць памочнікаў; праўда, акурат цяпер адкрытых вакансій няма. Але самая славутая пара Instagram усё роўна дае табе шанец праявіць сябе: калі ты сапраўды вельмі крута фатаграфуеш, ілюструеш, пішаш, дасылай CV сюды – info@followmetotravel.com.
8 працадаўцаў, 13 вакансій і нават сакрэтны бонус – усё самае лепшае для вас, дарагія кар'ерысты і беспрацоўныя чытачы.
10 вакансій, адна стажыроўка і парачка прафесійных івэнтаў – сабралі для цябе красавіцкія эйчар-дыяменты.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.