Традыцыйная рубрыка эпізадычных панядзелкаў, якая нясе вецер пераменаў і свежасць новага досведу. Папярэднія серыі працоўнага серыяла тут – one, two, three. Пачэкай – мо там усё яшчэ шукаюць цябе? А мы едзем далей.
Маладыя прафесіяналы. Сакратарыят ААН

Сакратарыят ААН штогод праводзіць набор талковых спецыялістаў ва ўзросце да 32 гадоў для ўдзелу ў праграме маладых прафесіяналаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Спіс краін, грамадзяне якіх могуць удзельнічаць, мяняецца штогод, і ў 2016-м аплікантамі могуць выступаць грамадзяне Беларусі. Цяпер шукаюць бакалаўраў для работы ў сферы эканомікі і ўстойлівага развіцця, а таксама ў галіне інфармацыі і тэлекамунікацыйных тэхналогій. Дэдлайн падачы CV – 19 ліпеня. Ляці на свет!
Асноўныя патрабаванні да маладых прафесіяналаў:
 вышэйшая адукацыя;
 спецыяльнасць у дыпломе павінна адпавядаць іспыту, які збіраецца праходзіць кандыдат;
 свабоднае валоданне ангельскай або французскай мовай;
 узрост да 32 гадоў.
 Лакацыя: Адыс-Абеба / Бангкок / Жэнева / Найробі / Нью-Ёрк / Санцьяга / Вена / Бейрут / Іншая.
 Кантакты: Сайт
Маладыя прафесіяналы. Сусветны банк

Сусветны банк таксама шукае маладых і бадзёрых, таленавітых і адукаваных спецыялістаў у галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынерынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і г.д. Дэдлайн падачы CV – 27 ліпеня.
Асноўныя патрабаванні да маладых прафесіяналаў:
 грамадзянства краіны-сябра Сусветнага банка (Беларусь уваходзіць у ліст);
 узрост да 32 гадоў;
 доктарская або магістарская ступень, працоўны досвед (мінімум 3 гады);
 вольнае валоданне ангельскай мовай;
 пажадана валоданне адной з працоўных моваў Сусветнага банка: рускай, арабскай, кітайскай, французскай, партугальскай ці іспанскай;
 спецыялізацыя ў галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынерынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў, камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў.
 Лакацыя: Сусвет.
 Кантакты: Сайт | FB | Twitter | LinkedIn
Сацыяльны работнік. Клуб дзелавых жанчын

Грамадскае аб'яднанне «Клуб дзелавых жанчын» у Берасці прапануе вакансію сацыяльнага работніка. Спецыяліст мусіць аказваць сацыяльнае суправаджэнне жанчынам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Трэба працаваць па 20 гадзін на тыдзень з ліпеня па снежань 2016 года. Дэдлайн па прыёме рэзюмэ – 15 ліпеня. Ад сябе дадамо, што вельмі ганарымся наяўнасцю такой НДА.
Асноўныя патрабаванні да сацыяльнага работніка:
 вышэйшая адукацыя ў галіне педагогікі, псіхалогіі, грамадскіх навук;
 досвед працы ў сацыяльнай сферы ці НДА на працягу 3-х год;
 веданне беларускага заканадаўства ў пытаннях аказання дапамогі дзяржструктурамі;
 досвед працы з жанчынамі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (беспрацоўе, пацярпелыя ад дамашняга ці сэксуальнага гвалту, інш.).
 Лакацыя: Берасце.
 Кантакты: Сайт | FB | Пошта bpwbrest@mail.ru
Намеснік галоўнага інжынера, бармэн-касір, аператар АГЗС. А-100

«А-100» – самая буйная беларуская прыватная сетка АЗС. Супрацоўнікі праходзяць навучанне ў Бізнэс-школе ІПМ, Бізнэс-школе IBA, наведваюць канферэнцыі. Таксама ладзяцца семінары і ў самой кампаніі: па стандартах абслугоўвання, тэхнічным аснашчэнні аўтазаправачнай станцыі ды іншыя.
Асноўныя патрабаванні да намесніка галоўнага інжынера:
 нагляд за эксплуатацыяй сасудаў, якія працуюць пад ціскам;
 метралагічнае забеспячэнне (паверка сродкаў вымярэння механічным спосабам);
 адказнасць за прамысловую бяспеку.
Асноўныя патрабаванні да бармэна-касіра:
 падрыхтоўка гарачых і халодных напояў;
 абслугоўванне гасцей у адпаведнасці са стандартамі Кампаніі;
 добразычлівасць.
Асноўныя патрабаванні да аператара АГЗС:
 сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя; вопыт работы па прафесіі «Аператар АГЗС 5р.»; наяўнасць пасведчання аб праходжанні курсаў у «УЦ БелТЮФ» па прафесіі «Аператар АГЗС 5 р.»;
 тэхнічная пісьменнасць, прыстойнасць, адказнасць, уважлівасць, камунікабельнасць.
 Лакацыя: Менск.
Спецыяліст па продажы, менеджар-стажор. British American Tobacco

British American Tobacco – зайздроснае месца для працы: тут табе і пастаяннае навучанне, і рэгулярныя камандзіроўкі, і сацыяльная адказнасць, і міжнародны калектыў. Калі ты не сумняешся ў сваёй кампетэнтнасці і няроўна дыхаеш да атмасферы серыяла Mad men, мацуйся.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па продажы:
 вышэйшая адукацыя;
 веданне ангельскай мовы на ўзроўні Elementary і вышэй;
 наяўнасць пасведчання кіроўцы катэгорыі «В» (стаж ад 2-х гадоў);
 рэалізацыя індывідуальных аператыўных планаў продажаў і мэтаў гандлёвага маркетынгу;
 досвед працы ў FMCG кампаніі.
Лакацыя: Мар’іна Горка / Ліда / Барысаў / Смаргонь.
Асноўныя патрабаванні да менеджара-стажора:
 навучанне на апошнім курсе ўніверсітэта або наяўнасць вышэйшай адукацыі;
 свабоднае валоданне ангельскай і рускай мовамі;
 упэўненае карыстанне камп’ютарам;
 магчымасць ездзіць у камандзіроўкі.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт
Распрацоўшчык ПА для мабільных платформаў, .Net developer, вэб-распрацоўшчык. IBA Gomel

IBA-Гомель – гэта кампанія з больш чым 200 спецыялістамі, якая прадстаўляе беларускую індустрыю праграмнага забеспячэння на сусветным рынку. IBA-Гомель уваходзіць у склад альянсу IBA Group. У кампаніі стажыруюцца і праходзяць практыку студэнты мясцовых ВНУ, якія ў далейшым становяцца паўнавартаснымі супрацоўнікамі. Зараз адкрыта мноства вакансій – поўны спіс тут.
Асноўныя патрабаванні да распрацоўшчыка ПА для мабільных платформаў (Android / iOS / Windows mobile):
 вышэйшая або няскончаная вышэйшая адукацыя;
 вопыт работы ад 1 года;
 узровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за Intermediate;
 вопыт распрацоўкі пад платформу Android / iOS / Windows phone (удзел у рэальных праектах);
 вопыт распрацоўкі на Java / Objective-C / Swift / C #;
 веданне HTML5, CSS3, JavaScript.
Асноўныя патрабаванні да .Net developer:
 вышэйшая адукацыя;
 вопыт работы ад 1 года;
 узровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за Intermediate;
 практычнае веданне .NET, C #, Visual Basic, ASP.NET MVC, MS SQL Server, Entity Framework, LINQ, CSS, JavaScript, HTML 4/5.
Асноўныя патрабаванні да вэб-распрацоўшчыка:
 вышэйшая адукацыя;
 вопыт работы ад 1 года;
 узровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за Intermediate;
 веданне HTML 5, JavaScript, PHP, CSS 3 і CSS-прэпрацэсара (LESS, SASS);
 веданне папулярных CSS фрэймворкаў для стварэння web-прыладаў (Bootstrap, Foundation);
 веданне аднаго або некалькіх сучасных JavaScript фрэймворкаў для front-end распрацоўкі (JQuery, Angular JS, React JS і г.д.).
 Лакацыя: Гомель.
 Кантакты: Сайт  |  Пошта resume@gomel.iba.by
Спецыяліст па працы з кліентамі. velcom

Няма сэнсу тлумачыць, хто такі velcom і колькі радасці ён прыносіць людзям. Зараз мабільны аператар гатовы прыняць да сябе некалькіх спецыялістаў на пастаянную працу і студэнтаў на летнюю практыку.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па працы з кліентамі:
 вышэйшая адукацыя;
 вітаецца валоданне ангельскай / нямецкай мовай;
 падключэнне новых абанентаў, заключэнне дамоваў;
 продаж тэлефонных апаратаў і абсталявання;
 кансультацыі і абслугоўванне кліентаў.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Twitter  |  Пошта CV@velcom.by
Event coordinator. Minsk Marriott Hotel

Буйная міжнародная сетка гатэляў прыадчыняе дзверы ў вялікі свет для спецыяліста па арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў. Праца таксама ўключае ў сябе супрацоўніцтва з іншымі дэпартаментамі, так што руціны не прадбачыцца.
Асноўныя патрабаванні да event coordinator:
 беглая ангельская і руская (веданне іншых моваў вельмі вітаецца);
 вопыт працы ад 1 да 3 гадоў у сферы рэстараннай справы;
 цудоўныя арганізатарскія і камунікатыўныя здольнасці.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт
Нішцяк
Бонус для самых руплівых чытачоў! У чацвёртым выпуску «Вакансій» мы раскажам табе пра мерапрыемства, дзе ты зможаш не толькі навучыцца чамусьці новаму і пашырыць прафесійны кругагляд, але і наладзіць кантакты з магчымымі працадаўцамі.

Бясплатны адукацыйны фэст, дзе замест дыджэяў – геніі праграмавання, замест танцпляца – клавіятура і экраны манітораў, замест алкагольнага чаду – мазгавыя штурмы. Удзельнікі змогуць пратэставаць свае камп’ютарныя навыкі любых лэвелаў і стварыць свае першыя IT-прадукты.
 Дата: 20 жніўня 2016 г.
 Лакацыя: Менск.
Гандляваць рэкламай, мантаваць відэа або працаваць з модным адзеннем?
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
Унутранае і знешняе падарожжа.