Мы працягваем плёскацца ў моры працы і даставаць з ягоных глыбіняў цікавыя вакансіі. Давай да нас, тут ёсць за што зачапіцца.
Digital-агенцтва Getbob ужо пяць гадоў паспяхова рэалізуе разнастайныя web-праекты. Зрэшты, нядаўна майстры лічбы выйшлі з прасторы сеткі і стварылі арт-аб’ект #кожныпіксельрашае на Кастрычніцкай. Спадзяемся, ты таксама прыняў(-ла) удзел. Зараз Getbob шукае SMM-голіка, які(-ая) будзе ўдзельнічаць у стварэнні цікавых праектаў знакамітых брэндаў, а не толькі весці сацыяльныя сеткі. Пажаданы вопыт, але важней гатоўнасць вучыцца і развівацца. Абяцаюць прыстойную зарплату і шмат лайкаў.
Што будзе рабіць SMM-менеджар:
удзельнічаць у распрацоўцы суполкі або праекту;
распрацоўваць ідэі кантэнту і афармлення суполак;
прасоўваць праекты ў сацыяльных сетках;
весці перамовы з кліентам, фармаваць бюджэт;
аналізаваць эфектыўнасць праекту, складаць справаздачы;
адсочваць трэнды ў сферы Social Media.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта contact@getbobagency.com
Дызайнеры і архітэктары з Studio 11 ствараюць сучасныя інтэр’еры як для кватэр, так і для офісаў. Зараз агенцтва шукае энергічнага кантэнт-менеджара ў сваю банду, які будзе ўмела напаўняць прыгажосцю і сэнсам web-жыццё студыі. Можна працаваць выдалена ці ў офісе.
Асноўныя патрабаванні да кантэнт-менеджара:
валоданне англійскай мовай;
выкананне функцый капірайтара;
вядзенне некалькіх праектаў;
веданне спецыфікі галіны;
вельмі прыгожы Instagram і стыль Эрнэста Хэмінгуэя.
Лакацыя: Менск, выдаленая праца.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта info@studio11.by | Тэлефон +375 29 1801030
Выкладчык каліграфіі. УП Каліграфія
Школа каліграфіі пашыраецца і таму запрашае ў свой штат яшчэ аднаго выкладчыка. Тут ёсць розныя напрамкі: выпраўленне почырку ў дзяцей і дарослых, каліграфія брашпэнамі і пэндзлямі, асновы каліграфіі. Стваральнікі школы перакананыя, што мастацтвам прыгожага пісьма мусяць валодаць усе культурныя людзі.
Асноўныя патрабаванні да выкладчыка каліграфіі:
выкладанне асноў каліграфіі дарослым;
профільная мастацкая або дызайнерская адукацыя.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | VK | Тэлефон +375 29 6333029
Пячнік. «Первая печная компания»
Самая аўтэнтычная і самая гарачая прапанова пятай рубрыкі «Вакансій»: пячнік. Майстар па мураванні і рамонце печаў, камінаў і барбекю. Чалавек, чыя няпростая праца прыносіць цяпло і ўтульнасць у дамы. Ці ёсць тут такі?
Асноўныя патрабаванні да печніка:
спецыялізаваная профільная адукацыя;
досвед працы;
мураванне і рамонт печаў, камінаў, барбекю любых тыпаў і канструкцый.
Лакацыя: Беларусь.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта 1pechnaya@gmail.com
Вось табе магчымасць падарожнічаць і атрымліваць за гэта грошы. Гнуткі графік, добра знаёмы Ecolines, стабільная зарплата. Патрабуецца абслугоўваць пасажыраў падчас рэйса і ствараць атмасферу гасціннасці і камфорту ў салоне аўтобуса – увогуле рабіць так, як бы ты хацеў(-ла), каб да цябе самому(-ой) ставіліся падчас трыпу.
Асноўныя патрабаванні да сцюардэсы/сцюарда:
адукацыя не ніжэй сярэдняй;
стрэсаўстойлівасць;
наяўнасць шэнгенскай візы, досвед працы з турыстычнымі групамі або ў сферы абслугоўвання;
валоданне замежнымі мовамі разглядаецца як перавага;
стан здароўя, які дае магчымасць выконваць функцыі сцюардэсы/сцюарда аўтобуса на міжнародных маршрутах.
Лакацыя: Еўропа.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта admin@ecolines.by
Інструктар трэнажорнай залы. «Манастырскі»
«Манастырскі» – адзін з самых нетрывіяльных гатэляў у Менску, схаваны ў самым цэнтры горада. Ён акружаны як цішынёй і спакоем, так і буянствам суседняй Зыбіцкай. Раней на месцы гасцініцы быў мужчынскі манастыр бернардынцаў, цяпер жа келлі пераробленыя ў сучасныя нумары. Аднак ходзяць легенды, што тут можна ўбачыць прывідаў. Калі цябе цікавіць не толькі жыццё з доляй містыкі, але і ЗОЖ, табе сюды. Адкрыта вакансія інструктара трэнажорнай залы ў фітнэс-цэнтры гатэля.
Асноўныя патрабаванні да інструктара трэнажорнай залы:
энтузіязм і жаданне працаваць;
наяўнасць вопыту.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта fitness@vtroitskaya.by
Напярэдадні парламенцкіх выбараў 11 верасня АБСЕ адкрывае мноства вакансій для паўнавартаснага функцыянавання місіі назірання. Медыяаналітыкі, статысты, праграмісты, перакладчыкі, кіроўцы і г.д. – усяго 64 пазіцыі. Неабходна адправіць CV на англійскай і матывацыйны ліст. Праца зойме ад 6 да 8 тыдняў, абяцаюць добрую аплату.
Дэдлайны падачы CV:
27 ліпеня – для адміністрацыйных пазіцый;
30 ліпеня – для IT-спецыяльнасцяў;
5 жніўня – для рэгіянальных вакансій.
Лакацыя: Менск (акрамя кіроўцаў).
Кантакты: Сайт | FB | Пошта hr-belarus@odihr.pl
Медыязавадатары з Press Club шукаюць памочнікаў у правядзенні лекцый, дыскусій і майстар-класаў, звязаных з журналістыкай. Стажыроўка часовая (жнівень-верасень) і неаплачвальная (затое магчымае далейшае працаўладкаванне). Бонусаў шмат: крэатыўная каманда, офіс у цэнтры, удзел у стварэнні новых праектаў. Занятасць – 10 гадзін у тыдзень.
Асноўныя патрабаванні да стажора:
вольнае валоданне англійскай, беларускай, рускай мовамі (пісьмова і вусна);
зацікаўленасць журналістыкай як прафесіяй;
імкненне ведаць пра медыятрэнды;
уменне пісаць артыкулы і працаваць у сацсетках.
Лакацыя: Менск.
Кансультант па працы з прыватнымі кліентамі. «Приорбанк»
«Приорбанк» – адзіны ў Беларусі банк з заходнееўрапейскім капіталам. Патэнцыйных кліентаў трэба пераканаць у тым, што гэты фактар гарантуе фінансавую ўстойлівасць. Для такой працы цяпер шукаюць добразычлівага і адказнага чалавека. Гнуткі графік, навучанне, перспектыва кар’ернага росту – all inclusive.
Што трэба рабіць кансультанту:
прадастаўляць кліентам інфармацыю пра паслугі;
кансультаваць і дапамагаць запаўняць кліентам дакументы для атрымання паслуг банка.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта job@priorbank.by
Мастак-афармляльнік. Менскі заапарк
Такія вакансіі адкрытыя, каб у цябе была магчымасць змяніць свет да лепшага. Ці хаця б зрабіць яго прыгажэй. Калі цябе засмучае візуальны складнік менскага заапарка і ты ведаеш, як гэта можна выправіць, – гоў у Чыжоўку.
Асноўныя патрабаванні да мастака-афармляльніка:
вышэйшая спецыяльная адукацыя;
гатоўнасць працаваць на поўную занятасць за 400 рублёў у месяц.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта MinskZOO@tut.by
Купажыст 5 разраду. ОАО «Минск Кристалл»
Ужо адчуваеш пах дражджэй ад словаў «Минск Кристалл», так? І на Кастрычніцкую адразу пацягнула? Калі ў цябе ёсць спецыяльная адукацыя, наяўнасць вопыту і жаданне знайсці новую працу, то чаму б не ўладкавацца на адно з самых вядомых беларускіх прадпрыемстваў? Распавядзеш потым, што там за шкоднасць даюць.
Што трэба рабіць купажысту 5 разраду:
падрыхтоўваць купаж для лікёрагарэлачных вырабаў;
складаць купаж у адпаведнасці з рэцэптурай;
правяраць спраўнасць абсталявання і кантрольна-вымяральных прыбораў;
ліквідаваць няспраўнасці ў працы абсталявання.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта kadr@kristal.by | Тэлефон +375 17 2260952; +375 17 3278908
Фан
«Сноб» шукае рэдактара навінавай стужкі. Думай як сноб, прайдзі тэст, атрымай адрас пошты, на якую трэба адправіць CV. Нават калі не збіраешся станавіцца рэдактарам, проста адкажы на пытанні і параўнай сваё бачанне падзей з меркаваннем мацёрых профі.
Даволі цікавы часопіс аб тым, якімі спосабамі можна рабіць грошы ў Беларусі. Аўтары эксперыментуюць над сабой і чытачамі, дзеляцца лайфхакамі і досведам. Highly recommended.
9 класных месцаў, 12 адборных вакансій – у трэцім выпуску самай сацыяльна-арыентаванай рубрыкі 34mag.
З набліжэннем восені вяртаем да жыцця нашу самую сацыяльную рубрыку. Трымай сем гарачых вакансій і тры спосабы пракачаць скілы.
Сталяр, кіроўца Uber, аўтар-падарожнік, фотарэдактар Vogue – дзікі мікс незвычайных прац у сёмым выпуску «Вакансій».
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.