Вакансіі: vol. 21
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 20.09.2019
- 6194
Зноў падбіваем цябе ўладкавацца на цікавую працу. Адабралі дзявятку цікавых вакансій у Менску, Гомелі і Магілёве. Па некаторых дэдлайны ўжо гараць. Кідай сваё залатое CV на пошты.
Спецыяліст(-ка) па SMM. Прэс-клуб
Кампанія па медыяпісьменнасці Media IQ шукае ў рэдакцыю чалавека, які разумее спецыфіку працы медыя, ведае ўсё-ўсё пра сацсеткі, шануе крытычнае мысленне і хоча прасоўваць каштоўнасць разумнага спажывання інфы сярод самых розных людзей.
Галоўнае:
Працы шмат, галоўнае любіць сацсеткі і эксперыменты з фарматамі.
Поўны працоўны дзень.
Гнуткі графік.
KPI і памер аплаты абмяркоўваюцца індывідуальна на сумоўі.
Магчымасці навучання і ўсебаковага развіцця.
Асноўныя патрабаванні:
Вопыт працы ў SMM.
Разуменне асаблівасцей кожнай сацыяльнай сеткі.
Веданне асноў таргетаванай рэкламы.
Здольнасць прыгожа збіраць літары ў словы, а словы ў сказы.
Мець пачуццё стылю і базавыя навыкі працы ў графічных праграмах.
Важная перавага – вопыт працы ў СМІ.
Асноўныя абавязкі:
Весці і развіваць групы ў «ВКонтакте», Facebook, прасоўваць YouTube-канал, запусціць акаўнт у Instagram.
Складаць кантэнт-план для сацыяльных сетак.
Ствараць інтэрактыўны кантэнт, перапакоўваць гатовы кантэнт для розных пляцовак і аўдыторый.
Запускаць таргетаваную рэкламу ў сацсетках і аналізаваць яе эфектыўнасць.
Прыдумаць стайл-гайд для рэдакцыйных пастоў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: матывацыйны ліст, рэзюмэ і прыклады працы чакаюць на office@press-club.by.
Мегапартал шукае ў каманду аўтараў з Гомеля і Магілёва, якія валодаюць навыкамі фота- і відэаздымкі. У першую чаргу чакаюць водгукаў ад людзей, якія не ныюць, седзячы на канапе, што жывуць у самым нудным месцы на свеце, а шукаюць цікавае ў людзях і горадзе.
Галоўнае:
Патрабуюць досвед працы 3–6 гадоў.
Поўная занятасць, поўны працоўны дзень.
Аплата па выніках сумоўя.
Праца поруч з рэальнымі профі сваёй справы.
Курсы/семінары/трэнінгі і літаратура па спецыяльнасці – за кошт кампаніі.
Асноўныя патрабаванні:
Уменне знаходзіць інфармацыю і цікава падаваць яе для шырокага кола чытачоў.
Здольнасць хутка, разнапланава і якасна думаць.
Умець фатаграфаваць і здымаць відэа.
Мець базавыя паняцці пра HTML-вёрстку і SEO.
Асноўныя абавязкі:
Пісаць рэпартажы на тэмы, якія задае галоўны рэдактар рэсурсу.
Самому(-ой) знаходзіць і прапаноўваць цікавыя тэмы.
Лакацыя: Гомель, Магілёў.
Кантакты: адгукайся на вакансію ў Гомелі тут, Магілёве – тут.
Спецыяліст(-ка) па продажах. TAM.by
Вялікі каталог кампаній і паслуг шукае ў каманду чалавека, які будзе «паляваць» на лепшых кліентаў для развіцця іх бізнесу. Вакансія прывабная тым, што тут адсутнічае зарплатная столь.
Галоўнае:
Можна без досведу.
Поўная занятасць, поўны працоўны дзень.
Афіцыйнае афармленне па ПК РБ з усімі плюшкамі.
З/п – ад 700 да 3000 BYN.
За выкананне месячных вынікаў абяцаюць розныя заахвочванні, напрыклад квіткі на канцэрты.
Асноўныя патрабаванні:
Імкненне прапампоўвацца ў продажах і прадуктах.
Адсутнасць боязі перад халоднымі званкамі і сустрэчамі з кліентамі.
Павага да чужога меркавання ў камплекце з уменнем адстойваць свой пункт гледжання.
Асноўныя абавязкі:
Распрацоўваць базу кліентаў (халодныя званкі + уваходныя заяўкі).
Праводзіць сустрэчы з кліентамі.
Заключаць здзелкі.
Працаваць з унутранай СRM-сістэмай і весці персанальную справаздачнасць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: дасылай рэзюмэ на пошту maria.sinkevich@tutby.com.
Асістэнт(-ка) інтэрнэт-медыяпланера. Vondel
Вакансія для тых, хто хоча працаваць і развівацца ў сферы інтэрнэт-рэкламы, хто ўмее працаваць з лічбамі і дакументамі, уважлівы(-ая) да дэталяў, лёгка знаходзіць любую інфармацыю і ўмее яе аналізаваць.
Галоўнае:
Можна без досведу.
З/п па выніках сумоўя.
Офіс у цэнтры горада (у раёне м. Якуба Коласа).
Асноўныя патрабаванні:
Вышэйшая адукацыя.
Цікавасць да сферы інтэрнэт-рэкламы.
Выдатнае валоданне праграмамі Microsoft Office (Excel, Power Point, Word і інш.).
Веданне англійскай мовы.
Асноўныя абавязкі:
Маніторыць актыўнасць рэкламадаўцаў у інтэрнэце і фармаваць справаздачы.
Збіраць статыстыку для постбай-справаздачнасці па рэкламных кампаніях.
Камунікаваць і весці дакументазварот з сэйлз-хаўзамі і пляцоўкамі.
Размяшчаць медыйную рэкламу і кантраляваць яе выхад.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: кідай рэзюмэ на пошту elena.konnova@vondelmedia.com.
Менеджар(-ка) праектаў па развіцці СМІ. IBB Менск
Да 22 верасня ўключна адукацыйны цэнтр шукае чалавека, які шарыць у праектным менеджменце, фандрайзінгу, менеджменце мерапрыемстваў і экспертызе. Чакаецца, што новы(-ая) супрацоўнік(-ца) прыме на сябе каардынуючую і экспертную ролю ў галіне развіцця і кіравання нацыянальнымі і міжнароднымі адукацыйнымі праектамі для прадстаўнікоў СМІ.
Галоўнае:
Поўная занятасць з заключэннем працоўнага кантракту на 1 год (з магчымасцю падаўжэння).
Выпрабавальны тэрмін аплачваецца.
Памер узнагароджання абмяркоўваецца.
Сацыяльны пакет будзе.
Бясплатныя курсы нямецкай мовы прыкладаюцца.
Асноўныя патрабаванні:
Здольнасць прапаноўваць інавацыйныя рашэнні ў адказ на крытычныя выклікі.
Веды і экспертыза ў галіне журналістыкі, СМІ і праектнага менеджменту.
Здольнасць працаваць самастойна, вопыт выбудоўвання эфектыўнай камунікацыі ў камандзе.
Вопыт правядзення даследаванняў.
Высокі ўзровень пісьмовага і вуснага валодання рускай, беларускай і англійскай мовамі, валоданне нямецкай мовай будзе з'яўляцца перавагай пры адборы.
Асноўныя абавязкі:
Кіраваць праектамі, планаваць, развіваць, бюджэтаваць, кантраляваць, весці справаздачнасць.
Камунікаваць з камандай аддзела адукацыйных праграм у рамках праектаў.
Сістэмна вывучаць попыт журналістаў на адукацыйныя паслугі, вывучаць трэнды ў сферы адукацыйнай працы з журналістамі.
Шукаць новыя сферы для патэнцыйнай праектнай працы IBB Minsk, удзельнічаць у напісанні заявак.
Кіраваць фінансавымі аперацыямі, афармляць кантракты, рыхтаваць фінансавую справаздачнасць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Рэзюмэ, матывацыйны лісты са спасылкамі на праекты, якія ты вёў(вяла) у мінулым, прымаюцца на пошту dobrovolski@ibb.by з паметкай «Project Manager / Media Development».
Інстаграм-журналіст(-ка). ABW.by
Адзін з вядучых аўтамабільных парталаў краіны шукае «свежую кроў», каб упрыснуць яе ў папулярную сацыяльную сетку.
Галоўнае:
Працоўны дзень нармаваны – з 9:00 да 18:00.
Памер заработнай платы агаворваецца па выніках сумоўя.
Прапануюць штогадовыя карпаратыўныя выезды за мяжу.
Асноўныя патрабаванні:
Валоданне Photoshop, Illustrator, Premier Pro, After Effects.
Веданне прынцыпаў SMM-прасоўвання.
Перавагай будуць: наяўнасць асабістага ноўтбука для працы, веды ў аўтамабільнай тэматыцы, уменне наладжваць таргетаваную рэкламу праз рэкламны кабінет Facebook, наяўнасць кейсаў прасоўвання Instagram-акаўнтаў, валоданне Adobe Animate, гатоўнасць працаваць у кадры.
Асноўныя абавязкі:
Працаваць з Instagram-стужкай, сторыз і IGTV.
Рабіць фота-, відэаздымку, апрацоўваць і манціраваць знятае.
Распрацоўваць і ўзгадняць сцэнарыі здымак.
Пісаць і рэалізоўваць кантэнт-план.
Ствараць мультымедыйныя навіны і артыкулы, адаптаваць іх пад Instagram.
Камунікаваць з падпісчыкамі ў каментарах і Direct.
Весці справаздачнасць па зададзеных KPI.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: адклікайся праз форму jobs.tut.by, прычапіўшы спасылку на свой Instagram.
Рэдактар(-ка) аддзела грамадска-палітычных навін. Часопіс ARCHE
У сувязі з развіццём новага інтэрнэт-праекта часопіс ARCHE шукае чалавека на сур’ёзную пасаду рэдактара аддзела грамадска-палітычных навін.
Галоўнае:
Поўная занятасць.
Праца ў рэдакцыйным памяшканні (раён м. «Трактарны завод»).
Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам(-кай) асабіста.
Працаўладкаванне згодна з ПК РБ.
Асноўныя патрабаванні:
Досвед журналісцкай працы/навуковай дзейнасці па профільнай тэматыцы: сацыялогія, паліталогія, гісторыя.
Крэатыўнасць.
Высокая працаздольнасць.
Абавязковае валоданне пісьмовай і вуснай беларускай мовай.
Асноўныя абавязкі:
Рэдагаваць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: рэзюмэ высылаць да 25 верасня на адрас dastauka@arche.by (пры апісанні журналісцкай/навуковай працы абавязковыя спасылкі і пералік публікацый).
Адміністратыўны(-ая) асістэнт(-ка). «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Вялікая прыродаахоўная арганізацыя мае патрэбу ў спецыялісце(-цы), які(-ая) умее разрульваць кучу арганізацыйных і лагістычных пытанняў і гатовы(-ая) зрывацца ў камандзіроўкі па краіне.
Галоўнае:
Заробак ад 900 BYN па выніках сумоўя.
Тэрмін дзеяння кантракту – 12 месяцаў (з магчымасцю падаўжэння).
Заступіць на працу трэба 1 кастрычніка.
Асноўныя патрабаванні:
Вышэйшая адукацыя ў галіне эканомікі, фінансаў, адміністрацыі, кіравання або ў любой іншай сумежнай вобласці.
Не менш за два гады адпаведнага фінансавага вопыту.
Адпаведны адміністрацыйны вопыт.
Валоданне пісьмовай і вуснай англійскай не ніжэй узроўню В2, рускай і/або беларускай мовамі.
Здольнасць эфектыўна працаваць пад ціскам і ўкладвацца ў тэрміны.
Асноўныя абавязкі:
Садзейнічаць падрыхтоўцы справаздач.
Аказваць адміністрацыйную падтрымку кіраўніку праекта ў рэалізацыі ўсіх мерапрыемстваў праекта.
Удзельнічаць у распрацоўцы ТЗ і падрыхтоўцы кантрактаў з партнёрамі па праекце.
Забяспечваць фінансавы маніторынг абавязацельстваў і выдаткаў па праекце.
Праводзіць рэгулярныя інвентарызацыі.
Арганізаваць і правесці закупку паслуг і тавараў (уключаючы тэндарныя працэдуры) у рамках праекта.
Прадастаўляць неабходную адміністрацыйную падтрымку мерапрыемствам праекта, уключаючы візіты нацыянальных і міжнародных дэлегацый.
Выконваць сакратарскія абавязкі пры неабходнасці.
Лакацыя: Менск + камандзіроўкі ў праектныя рэгіёны.
Кантакты: кідай рэзюмэ і суправаджальны ліст на prisyazhniuk@ptushki.org да 23 верасня; не забудзь прычапіць кантактную інфармацыю двух чалавек, якія могуць даць табе рэкамендацыі.
Рэдактар(-ка) з абавязкамі прэс-сакратара. Рэспубліканскі цэнтр беларускай драматургіі
РТБД шукае чалавека, які ўмее кляпаць прэс-рэлізы і ведае, куды іх дасылаць. Таксама жадаюць, каб ён або яна шарылі ў SMM і вялі сацыяльныя сеткі.
Галоўнае:
Патрабаваны вопыт працы: 1-3 гады.
Поўная занятасць, поўны дзень.
Працоўны графік: 5/2, з 9:00 да 18:00.
Працаваць давядзецца па адрасе вул. Крапоткіна, 44.
Сацыяльны пакет.
Асноўныя патрабаванні:
Вышэйшая адукацыя: журналістыка або філалогія.
Асноўныя абавязкі:
Весці сацыяльныя сеткі.
Працаваць з прэсай.
Пісаць прэс-рэлізы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: адклікайся на вакансію праз форму jobs.tut.by.