Вакансіі: vol. 23
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 08.01.2020
- 5166
У новы год – з новым запісам у працоўнай кніжцы. Знайшлі некалькі актуальных вакансій для SMM-шчыкаў ды іншых майстроў крэатыву і камунікацый. Геаграфія тут усюды Менск, але мы не менскацэнтрычныя, і, калі твая кампанія ніяк не знойдзе профі ў іншым горадзе, не саромейся кінуць лінк на вакансію – дапаможам.
Community Manager. Social Weekend
Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend шукае «душэўнага і працавітага чалавека», які будзе віртуозна ўзаемадзейнічаць з супольнасцю. Супольнасць гэтая ўключае ў сябе новых удзельнікаў і выпускнікоў SW, партнёраў, ментараў, мецэнатаў, экспертаў, валанцёраў, «каментатараў і добразычліўцаў».
Галоўнае:
full-time;
гнуткі графік;
офіс у Менску.
Асноўныя абавязкі:
камунікаваць з аўтарамі ідэй па падачы заявак на конкурс;
суправаджаць галасаванне, трэк навучання і ўсе івэнты ў частцы таго, што тычыцца аўтараў, каманд, экспертаў, журы;
ментарыць праекты;
мадэраваць чат удзельнікаў, email-рассылку, асабіску ва ўсіх сацсетках;
каардынаваць працу каманды новага сезона SW;
вяшчаць пра SW з кожнага праса.
Кантакты: дасылай CV + абзац пра свае матывы на napishi.sw@gmail.com ці наўпрост у асабіску кіраўніка SW Аляксандра Скрабоўскага.
SMM / Community Manager. OneSoil
OneSoil будуе самую вялікую супольнасць фермераў у свеце і дапамагае выкарыстоўваць зямлю больш эфектыўна дзякуючы тэхналогіям. Ты можаш прыкласці руку да гэтай вялікай справы ў якасці SMM-спецыяліста. Калі, вядома, не дрэйфіш працаваць з прадуктам, у якога ўжо больш за 100K карыстальнікаў па ўсім свеце.
Галоўнае:
натхняльны праект, годны заробак;
праца ў офісе на вул. Кірава;
опцыя «пракаціцца на камбайне» (але гэта не дакладна).
Асноўныя патрабаванні:
камерцыйны досвед працы з сацсеткамі, вопыт у email-маркетынгу, разуменне Figma ці жаданне разабрацца;
апантанасць сацсеткамі і гатоўнасць эксперыментаваць з фарматамі;
высокая нагледжанасць, годнае пачуццё гумару, добры густ;
суперскае валоданне рускай і англійскай мовамі.
Асноўныя абавязкі:
кіраваць акаўнтамі OneSoil у сацыяльных сетках;
павышаць ERR (Engagement Rate by Reach);
правяраць новыя фарматы: апытанні, конкурсы, туторыялы, мемасы, тэсты;
камунікаваць з карыстальнікамі ў супольнасцях у сацсетках;
пісаць і вярстаць рассылкі;
рабіць справаздачы па інфе з Google Analytics, Yandex Metrika, SMM- і email-аналітыкі.
Кантакты: невялічкі аповед пра сябе і праекты дасылай на people@onesoil.ai (у тэме пазнач: Community manager).
Міжнародны партал пра забаўкі і гарадское жыццё адкрыў вакансію СММ-шчыка(-цы). Шукаюць найперш актыўнага(-ую) карыстальніка(-цу) сацсетак, які(-ая) не можа ўявіць сабе дзень, праведзены без маніторынгу навін на FB і фотачак у інсце.
Галоўнае:
вопыт ад года;
поўная занятасць, поўны працоўны дзень;
магчымасць вучыцца і развівацца ў галіне інтэрнэт-маркетынгу;
дызайнерскі офіс на ст. м. Парк Чалюскінцаў з карпаратыўнай кавярняй.
Асноўныя патрабаванні:
вопыт вядзення акаўнтаў кампаній у сацыяльных сетках, у тым ліку бюджэтаванне, планаванне і аналіз эфектыўнасці (калі вёў/вяла акаўнты СМІ – увогуле супер);
вопыт вядзення рэкламных кампаній;
навыкі капірайтынгу;
упэўненае валоданне Яндэкс.Метрыкай і Google Analytics;
гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці з павагай да дэдлайнаў;
веданне сістэм таргетаванай рэкламы Facebook, Instagram, ВК.
Асноўныя абавязкі:
складанне стратэгіі прасоўвання брэнда ў сацыяльных сетках;
вядзенне брэнд-супольнасцяў у сацыяльных сетках;
стварэнне кантэнт-плана, генерацыя і размяшчэнне кантэнту для павышэння ўцягнутасці карыстальнікаў;
праца з асноўнымі метрыкамі;
запуск і вядзенне таргетаванай рэкламы.
Кантакты: адклікайся на вакансію на jobs.tut.by.
Рэкламшчык(-ца). Купалаўскі тэатр
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыў дзве вакансіі – па кірунках падзейны маркетынг і рэклама. Пішуць, што спецыялізацыя досыць умоўная, часцей давядзецца функцыянаваць як вінцік праектнай штурмавой каманды. Таксама пішуць, што совам ды інтравертам праца тут не спадабаецца, бо трэба будзе рана заступаць і часта камунікаваць з незнаёмцамі(-камі).
Галоўнае:
графік: з 9:00 да 18:00, пн-пт;
заробак – па выніках сумоўя;
працаваць будзеш у будынку тэатра – на Энгельса, 7.
Асноўныя патрабаванні:
трымаць пад кантролем вялікую колькасць працэсаў па некалькіх напрамках;
дзейнічаць не паводле скрыптоў, прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць;
умець чыста і своечасова працаваць з докамі;
поўнасцю ўключыцца ў растучыя задачы (сумяшчаць з чымсьці не атрымаецца).
Асноўныя абавязкі:
маркетолага(-агіні): праектаванне і арганізацыя крэатыўных падзей; пошук падрадчыкаў, заключэнне дамоў, арганізацыя ўзаемадзеяння – ад канцэпцыі да апошняга падпісанага акта;
падрыхтоўка і суправаджэнне мерапрыемстваў;
рэкламшчыка(-цы): распрацоўка рэкламных кампаній, стварэнне рэкламных матэрыялаў, праца з аўтарамі, дызайнерамі, фатографамі і відэографамі, з друкарнямі і падрадчыкамі;
праца з мерчам тэатра.
Кантакты: кідай рэзюмэ паведамленнем на вайбер або тэлеграм +375 29 701 33 43 (не тэлефануй!). Дэдлайн – 17 студзеня.
Каардынатар(-ка) праектаў. Caritas
Дабрачынныя арганізацыі Caritas працуюць у 160 краінах свету ўжо больш за 100 гадоў. Нарэшце ў цябе з'явіўся шанец далучыцца да беларускага філіяла – у якасці каардынатара(-кі) праектаў. Калі табе неабыякавыя праблемы іншых людзей і ты можаш з заплюшчанымі вачыма наваяць сімпатычную грант-заяўку на інглішы, цалкам верагодна, што гэта тваё новае працоўнае месца.
Галоўнае:
графік: с 9:00 да 17:00, пн-пт;
поўная занятасць;
поўны сацыяльны пакет;
магчымасць удзелу ў івэнтах арганізацыі.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя і агульная пісьменнасць;
вопыт працы з сацыяльнымі праектамі (пажаданы);
англійская мова не ніжэй за intermediate, веданне нямецкай ці французскай – гэта плюс;
вопыт распрацоўкі трэнінгаў, навучальных матэрыялаў і правядзення семінараў пажаданы;
вопыт правядзення перамоў, складання прэзентацый;
жаданне працаваць на карысць тых, хто мае патрэбу, разуменне іх праблем.
Асноўныя абавязкі:
пісаць праектныя заяўкі на гранты;
рэалізаваць праекты, якія атрымалі фінансавую падтрымку, згодна з патрабаваннямі і ўмовам гранта;
удзельнічаць у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў;
весці справаздачную дакументацыю;
камунікаваць з замежнымі партнёрамі;
прэзентаваць арганізацыю на міжнародных мерапрыемствах.
Кантакты: дасылай рэзюмэ на caritasby@gmail.com і чакай запрашэння на сумоўе.
3D Character Artist. Wargaming
Класічная падрубрыка «пайсці ў айці»: у 2020-м кампанія Wargaming шукае 3D Character Artist для ўдзелу ў праекце World of Tanks. Спецыялістаў(-ак), якім аддаюць перавагу, апісваюць як «крэатыўных, смелых, таленавітых, упэўненых у сабе». Хто гэта, калі не ты?
Галоўнае:
гэта Wargaming.
Асноўныя патрабаванні:
вопыт працы ў індустрыі ад трох гадоў;
партфоліа;
упэўненае валоданне Zbrush, Mari (альбо аналагам);
будзе карыснай акадэмічная мастацкая адукацыя, вопыт працы з адсканаваным матэрыялам, валоданне Marvelous Designer, вопыт hard surface мадэлінгу.
Асноўныя абавязкі:
ствараць высока- і нізкапаліганальных персанажаў;
узаемадзейнічаць з аддзелам аніматараў.
Кантакты: адклікайся на вакансію на jobs.tut.by.
Прадавец(-ачка) гукавога абсталявання. Piano.by
Вакансія для верных чытачоў і чытачак «Першаку». Салон-крама з 12-гадовай гісторыяй шукае ў каманду спецыяліста(-ку) па гукавым абсталяванні і музычных інструментах. Навабранец мае вырасці ў кіраўніка аддзела продажаў.
Галоўнае:
вопыт ад года;
поўная занятасць, поўны працоўны дзень.
Асноўныя патрабаванні:
веданне гукавога абсталявання, музычных інструментаў;
любоў да музыкі;
уменне прадаваць, чуць і слухаць кліента;
энергічнасць і ініцыятыўнасць.
Асноўныя абавязкі:
кансультаваць кліентаў у краме, па тэлефоне (заяўкі з сайта) і прадаваць, прадаваць, прадаваць.
Кантакты: адклікайся на вакансію на jobs.tut.by.
Калі хочаш запабліць тлустую вакансію на старонках 34mag, пішы на 34editors@gmail.com. Можа, запосцім.