
Наша ўлюбёнае «ДЭПО» прарастае каранямі ў самыя тусовачныя вуліцы Менска: цяпер смачнейшыя блінцы будуць гатаваць не толькі на Кастрычніцкай, але і на Зыбіцкай. Калі ты хочаш часцей бываць у самых гарачых кропках горада і рабіць карысць, то гэтая вакансія для цябе.
Асноўныя патрабаванні да кухара-барыста:
 дзяўчаты да 25 гадоў;
 уменне гатаваць з любоўю;
 напісанне натхняючых слоў для аматараў блінцоў.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Instagram  |  FB  |  Пошта smachna.food@gmail.com
Адміністратар. Свабодная прастора «Кто такой Джон Голт?»

Паспяшайся: на гэтую вакансію нямала жадаючых! «Кто такой Джон Голт?» – гэта 400 квадратных метраў для працы, вучобы і задавальнення: тут пастаянна праводзяцца адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы, у каворкінгах нараджаюцца новыя праекты, у бібліятэцы з’яўляюцца новыя класныя кнігі. Ад працы адміністратара тут адзін профіт: і шмат новага даведаешся, і з прасунутай моладдзю пазнаёмішся.
Асноўныя патрабаванні да адміністратара:
 узрост 18-25 гадоў;
 сустрэча гасцей, захаванне парадку і чысціні, стварэнне прыемнай атмасферы;
 графік працы 2/2 з 10 да 22 гадзін.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт | Пошта johngaltmanager@gmail.com

Вядучаму беларускаму распрацоўшчыку гульняў патрэбны рэкрутар. У абавязкі ўваходзіць пошук розных спецыялістаў, у тым ліку з Расіі, Украіны і іншых краін Усходняй Еўропы. Таксама неабходна распрацоўваць эфектыўныя метады пошуку кадраў, праводзіць гутаркі, дапамагаць свежым работнікам асімілявацца на новым месцы.
Асноўныя патрабаванні да IT Recruiter:
 вопыт работы ад 1 года;
 арыентаванне на рынку працы Беларусі і СНД;
 выдатнае веданне англійскай мовы;
 уменне праводзіць інтэрв’ю і весці перамовы;
 разуменне працэсу пошуку спецыялістаў.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Пошта hr.it@wargaming.net

Нашы прыяцелі з агенцтва GetBob хочуць папоўніць свой штат art-дырэктарам. GetBob займаецца стварэннем сайтаў, вэб-прадуктаў, прыкладанняў, анлайн-гульняў і многім-многім іншым. Мы часам падглядаем за іх працай і можам запэўніць, што крэатыўны працэс там сапраўды бурліць пастаянна.
Асноўныя патрабаванні да art-дырэктара:
 досвед працы ў web-студыях не менш 2-х гадоў;
 базавае разуменне вёрсткі;
 комплексны падыход да UX / UI;
 навучальнасць і цікавасць да сферы маркетынгавых камунікацый.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт  |  FB  |  Пошта contact@getbobagency.com
Вядучы прамога эфіру. «Радиус FM»

Гэтая вакансія будзе відавочна цікавая выпускнікам аўдыёвізу, якія сканчаюць размеркаванне, бо тут асабліва чакаюць журналістаў з вышэйшай адукацыяй. Калі ў папярэднім выпуску «Вакансій» працадаўцы шукалі сакратара на радыёстанцыю, то тут прапануюць акунуцца ў самую гушчу эфіру. Умееш гаварыць без перапынку на любыя тэмы? Аперыруеш мноствам фактаў? Маеш велізарнае кола знаёмстваў? Паспрабуй даказаць гэта.
Асноўныя патрабаванні да вядучага прамога эфіру:
 узрост ад 23 гадоў;
 абавязковы вопыт працы ў прамым радыёэфіры;
 уменне самастойна працаваць за пультам;
 наяўнасць партфоліо, запісаў эфіру;
 веданне музыкі «нулявых».
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт  |  Пошта radius-fm@mail.ru   |   FB   |  VK
Mobile apps UI Artist, Junior Software Developer, Android Developer. INVENTAIN

Inventain імкліва і паспяхова ўварваўся ў сферу распрацоўкі мабільных гульняў і таму прапануе выдатныя ўмовы для працы: і сучасны офіс у цэнтры горада, і тэхніка Apple, і зарплата зайздросная. Зараз адкрыты амаль дзясятак вакансій – мы абралі некалькі. Больш варыянтаў тут.
Асноўныя патрабаванні да Mobile apps UI Artist:
 праектаванне і адмалёўка элементаў інтэрфейсу для мабільных прыкладанняў;
 вопыт распрацоўкі мабільных інтэрфейсаў (iOS / Android);
 валоданне пакетамі 2d графікі (Adobe Photoshop, Illustrator);
 навыкі UX дызайну.
Асноўныя патрабаванні да Junior Software Developer:
 пажаданы досвед працы з C (C ++; Objective-C);
 рэалізацыя ігравога функцыяналу мабільных гульняў з выкарыстаннем розных фрэймворкаў;
 арыентаванне ў Open GL (ES).
Асноўныя патрабаванні да Android Developer:
 праектаванне і рэалізацыя мабільнага прыкладання пад аперацыйную сістэму Android;
 вопыт работы ад 2,5 гадоў;
 глыбокае разуменне OOP, design patterns;
 валоданне Java core, collections, multi-threating, IO;
 досвед працы з UNIX-based OS, Shell.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт  |  FB  |  Пошта info@inventain.com
Мадэльер-канструктар. Mark Formelle

Ведаем, што сярод вас ёсць швейных спраў майстры. Калі з рамесніцтвам зараз няпроста, то паспрабуй падацца ў буйную карпарацыю і зрабіць сабе гучны запіс у працоўнай кніжцы. Праўда, зараз шукаюць мадэльера мужчынскага асартыменту – так што ты не будзеш бачыць вакол сябе раскіданую жаночую бялізну, нават калі гэта і першая асацыяцыя з Mark Formelle. Працоўнае месца знаходзіцца ў Заслаўлі.
Асноўныя патрабаванні да мадэльера-канструктара:
 веданне асноў канструявання мужчынскага адзення (верхні і бялізнавы трыкатаж);
 навыкі працы ў праграме САПР Gerber;
 пабудова канструкцый вырабаў, градацыя на размерным шэрагу, прымерка вырабаў на постаці, унясенне карэкціровак у канструкцыю, складанне канструктарскай дакументацыі.
 Лакацыя: Заслаўль.
 Кантакты: Пошта rabota@markformelle.by  |  Сайт  |  FB

Як бачыш, мы зноў прапануем табе паглядзець ў адваротны бок люстэрка – і на гэты раз убачыць сябе з боку прадаўца паслуг, а не пакупніка тавараў на Kufar. Мяркуючы па расказах вартых даверу крыніцаў, тут сапраўды рэальна ўсё тое, чым звычайна імкнуцца прыцягнуць новых работнікаў: малады і дружны калектыў, офіс у цэнтры горада, плюшкі і бонусы. Магчымыя камандзіроўкі ў Барселону, Стакгольм ці Осла.
Асноўныя патрабаванні да мэнэджэра па продажах:
 вопыт актыўных продажаў не менш як 1 год;
 скончаная вышэйшая адукацыя;
 актыўны пошук кліентаў («халодныя» званкі, сустрэчы, дзелавая перапіска);
 напісанне камерцыйных прапаноў;
 выкананне штомесячнага плана продажаў па прадуктах і паслугах кампаніі.
 Лакацыя: Менск.
Дызайнер, мэнэджэр па працы з кліентамі, маркетолаг.
IMAGURU

Стартап-хаб Imaguru – кропка зборкі перадавых розумаў горада. Тут збіраюцца прафесіяналы і прадпрымальнікі-пачаткоўцы, каб ствараць і развіваць свае праекты і малыя бізнэсы. Акрамя гэтага, у Imaguru праводзіцца мноства сацыяльных мерапрыемстваў: фрымаркеты, Social Weekend. Калі па нейкай прычыне табе здаецца, што ў менскім бізнэс-асяроддзі нічога не адбываецца, то прыходзь сюды і адчыняй для сябе новы свет. Калі бізнэс-вотчынга стане мала, паспрабуй уладкавацца сюды на працу.
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
 распрацоўка дызайн-канцэпцый & KeyVisual;
 праца з айдэнтыкай і брэндынгам мерапрыемстваў;
 падрыхтоўка матэрыялаў для сацыяльных сетак, simple web;
 упэўнены Adobe Photoshop, Illustrator, Indesign;
 густ і перфекцыянізм.
Асноўныя патрабаванні да мэнэджэра па працы з кліентамі:
 наяўнасць вышэйшай адукацыі і вопыту працы ў продажах паслуг;
 пошук і прыцягненне новых кліентаў;
 вядзенне існуючай базы кліентаў і апрацоўка ўваходных званкоў;
 дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў;
 каардынацыя работы тэхнічнай каманды, якая абслугоўвае мерапрыемствы;
 вядзенне якаснага аналізу мэтавай аўдыторыі;
 афармленне дагавораў, рахункаў і актаў, кантроль паступлення плацяжоў ад кліентаў.
Асноўныя патрабаванні да маркетолага:
 вопыт прасоўвання праектаў у інтэрнэце;
 распрацоўка прапаноў па прасоўванні прадукту і іх актуалізацыя;
 вядзенне плана маркетынгавых і рэкламных кампаній, іх рэалізацыя і аналіз эфектыўнасці;
 уменне працаваць з сістэмамі аналітыкі (Google Analytics, Яндекс.Метрика);
 абнаўленне сайта, старонак у сацсетках, падрыхтоўка артыкулаў для знешніх рэсурсаў і інш.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт  |  Пошта info@imaguru.co  |  FB

Рэкламныя магі з агенцтва Vondel/Hepta тэрмінова шукаюць дызайнера. Прапануюць шмат працы і цяжкіх праектаў. У дадатак, апроч зарплаты, цябе чакае моцная каманда, трохпавярховы офіс у Верхнім горадзе са славутым дахам Vondelroof, дзе рэкламшчыкі па вечарах ладзяць як адукацыйныя лекцыі, так і знаныя паціхарды. «Гатовыя прыняць у свае моцныя абдымкі на поўны працоўны дзень з усімі шкоднымі звычкамі і выя*намі, абы чалавек быў добры і таленавіты», – кажуць яны.
Перавага аддаецца дызайнеру, які можа пахваліцца наступным:
 упэўненае карыстанне праграмамі Adobe;
 веданне кампазіцыі, вёрсткі, тыпаграфікі, колеразнаўства і ўменне ўжываць іх на практыцы;
 добры густ, што б гэта ні значыла;
 мастацкая адукацыя (пажадана);
 уменне генераваць і рэалізоўваць ідэі;
 праца ў камандзе.
 Лакацыя: Менск.
 Кантакты: Сайт  |  Пошта design@vondel.by  |  FB
8 працадаўцаў, 13 вакансій і нават сакрэтны бонус – усё самае лепшае для вас, дарагія кар'ерысты і беспрацоўныя чытачы.
З набліжэннем восені вяртаем да жыцця нашу самую сацыяльную рубрыку. Трымай сем гарачых вакансій і тры спосабы пракачаць скілы.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
Унутранае і знешняе падарожжа.