Мы шчыра жадаем табе шчасця, здароўя і грошай пабольш. Для выканання першага пажадання мы робім 34mag, з другім нам дапамагаюць брацюні з 34travel, а для трэцяга мы стварылі рубрыку «Вакансіі», каб ты не заседжваў(ла)ся ў гультаях. Першы выпуск тут, другі тут. Працягваем!
Адміністрацыйны асістэнт праектаў. «Экопартнерство»
Грамадскае аб’яднанне «Экопартнерство» займаецца калабарацыяй работы дзяржаўных і недзяржаўных структур і садзейнічае вырашэнню экалагічных праблем. Экаактывісты ладзяць мноства семінараў, навучальных праграм, канферэнцый і конкурсаў. Тут, дарэчы, можаш паглядзець справаздачу за 2015 год.
Асноўныя патрабаванні да адміністрацыйнага асістэнта праектаў:
вышэйшая адукацыя ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, эканомікі, бізнэс-адміністравання, замежных моў або іншых сумежных сацыяльных навук;
вопыт працы ад 2 гадоў;
добрыя арганізацыйныя навыкі, здольнасць уважліва працаваць з дакументамі;
магчымасць выезду ў камандзіроўкі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта office@ecopartnerstvo.by
Ведаеш ці не, але relax.by – адзін з праектаў магутнага рэкламнага агенцтва Artox. Акрамя гэтага сайта, кампанія стварыла dom.by і 103.by – нядрэнны размах, праўда? І вось цяпер ёсць chill-вакансія для relax: выдаленая праца капірайтарам. Пажадана знаходзіцца ў Менску, працаваць 6-8 гадзін у дзень: пісаць унікальныя тэксты, аптымізаваць тэксты пад стандарты seo, рабіць рэрайт тэкстаў на персанальныя старонкі кліентаў.
Асноўныя патрабаванні да журналіста-капірайтара:
досвед працы журналістам/капірайтарам/рэрайтарам ад аднаго года;
вопыт напісання рэкламных тэкстаў;
самастойнасць, скрупулёзнасць, уважлівасць.
Лакацыя: Менск, выдаленая праца.
Кантакты: Сайт | Пошта info@artox.com | FB | VK
Adukacyja.info – гэта такі бяздонны куфар з магчымасцямі. На гэтым сайце можна і стажыроўку сабе знайсці, і ў трэнінгу паўдзельнічаць, і стыпендыю выйграць. Каб стаць адным з гэтых чараўнікоў, якія дапамагаюць крута змяніць жыццё, дастаткова напісаць у рэдакцыю. Цяпер шукаюць аўтараў для розных рубрык – і ўсе захапляльныя.
Асноўныя патрабаванні да журналіста:
вядзенне справаводства;
любоў да напісання тэкстаў;
уменне знаходзіць нечаканыя тэмы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пошта adukacyja@gmail.com (спытаць Любоў) | Сайт | FB | Twitter | Сайт
Рэдактар аддзела, рэкламны рэдактар. Tut.by
Тут вядуцца пошукі двух спецыялістаў: дасведчанага і крэатыўнага рэдактара-журналіста для працы над аўтамабільным аддзелам партала і мацёрага рэкламшчыка. Усюды патрабуецца досвед працы ад двух гадоў. Наўзамен – афіцыйнае працаўладкаванне, сацпакет, панарамны від на горад. І, вядома, трохі пафасу і гонару ад усведамлення сваёй значнасці.
Асноўныя патрабаванні да рэдактара аддзела:
досвед працы рэдактарам ад двух гадоў (cфера не мае значэння);
добрая пісьмовая і вусная мовы;
базавыя веды і цікавасць да аўтамабіляў і жыцця аўтааматараў;
любоў да прыгожых тэкстаў і разуменне чытацкіх упадабанняў.
Асноўныя патрабаванні да рэкламнага рэдактара:
істотны вопыт журналісцкай працы;
неаднаразовы вопыт хуткай генерацыі ідэй і іх увасаблення;
досвед працы ў камерцыйнай структуры або рэкламным агенцтве і навыкі разумення бізнэс-задач і перспектыў;
вопыт праектнага менеджменту;
любоў да прыгожых тэкстаў і разуменне чытацкіх упадабанняў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта nn@tutby.com
FrontEnd-распрацоўшчык, бізнэс-аналітык, тэставальнік. Onliner.by
Па спасылцы выразна і па справе напісана, чаму айцішнікам будзе крута працаваць у Onliner. Вось пара прыкладаў: «Мы робім толькі адзін праект – сайт Onliner.by. Ніякіх заакіянскіх кліентаў. Ніякіх вар’яцкіх проджэкт-менеджараў з боку заказчыкаў і працы па гадзінным поясе Каліфорніі». Яшчэ адна замануха: «Кіраўніцтва, якое не мае дачынення да IT, не ўмешваецца ў паўсядзённую працу аддзела». І яшчэ адзін плюс: «Праца IT-аддзела адбываецца ў рамках загадзя зацверджанай стратэгіі. Ніякіх “а-а- а, тэрмінова, неадкладна, гэта трэба было яшчэ ўчора”, ніякіх сутаргавых кіданняў, ніякіх зменаў патрабаванняў за тыдзень да здачы праекту». Ну хіба не прывабна?
Асноўныя патрабаванні да FrontEnd-распрацоўшчыка:
выдатнае веданне JavaScript ES5, HTML5, CSS3;
досвед працы з адным з JS MV* фрэймворкаў (Backbone, Knockout, Angular, Ember);
досвед працы з мабільнымі браўзерамі;
Git.
Асноўныя патрабаванні да бізнэс-аналітыка:
вопыт у бізнэс-аналізе не менш 3 гадоў;
вопыт у вэб-распрацоўцы;
веданне і вопыт работы па Agile-метадалогіі.
Асноўныя патрабаванні да тэставальніка:
вопыт у тэставанні WEB-дадаткаў ад 2 гадоў;
вопыт распрацоўкі тэставай дакументацыі, напісанне тэст-кейсаў, чэк-лістоў;
веданне і разуменне тэорыі гнуткіх метадалогій распрацоўкі ПЗ;
валоданне Git і MySQL на базавым узроўні;
вопыт тэставання API-сэрвісаў;
веданне аб’ектна-арыентаванай мовы праграмавання (пераважна PHP, Java).
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта info@onliner.by
Project Manager. Sam Solutions
Sam Solutions – кампанія, якая стала першым месцам працы для многіх праграмістаў. Тут выдатна развітая сацыялка: ёсць магчымасць вывучаць замежныя мовы, хадзіць у трэнажорную залу, атрымліваць бясплатную медыцынскую страхоўку для сябе і льготную – для чальцоў сваёй сям’і. Цяпер шукаюць дасведчанага проджэкт-менеджара з тэхнічнай адукацыяй і такім жа складам розуму. Яго/яе чакаюць камандзіроўкі, прафесійнае навучанне, гнуткі працоўны графік і бадзёры калектыў.
Асноўныя патрабаванні да Project Manager:
пацверджаны камерцыйны вопыт працы аналітыкам у IT сферы ад 2-х гадоў;
вышэйшая адукацыя;
веданне метадалогіі распрацоўкі праграмных прадуктаў і розных спосабаў апісання патрабаванняў (Use Cases, UML дыяграмы, User Stories і г.д.);
англійская мова на ўзроўні не менш як Intermediate;
абавязкова веданне прадметнай вобласці (e-commerce B2B, B2C).
Лакацыя: Менск.
Guest Service Agent. Hampton by Hilton
Сусветна вядомая сетка гатэляў Hampton by Hilton шукае Guest Service Agent, як напісана ў вакансіі. Відавочна, што без ведання англійскай мовы ўладкавацца не атрымаецца, якімі б іншымі якасцямі ты ні валодаў(ла). Таксама абавязковыя пісьменнае маўленне, ветлівасць, тактоўнасць і ўменне браць на сябе адказнасць. Новы гатэль знаходзіцца зусім побач з вакзалам – на вуліцы Талстога.
Асноўныя патрабаванні да Guest Service Agent і яго/яе абавязкі:
вышэйшая адукацыя;
досвед працы ў гасцінічным бізнэсе ад 2-х гадоў;
праца з праграмай Opera і Micros;
прыём, рэгістрацыя і размяшчэнне гасцей;
дапамога аддзелу рэстараннага абслугоўвання.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Тэлефон +375 (17) 215-40-00
Інтэрн будзе займацца наладжваннем камунікацый брытанскай амбасады, падрыхтоўкай кантэнту для анлайн-кампаній, пошукам неабходнай інфармацыі, перакладамі, выкананнем адміністрацыйных функцый. Праца аплачвальная, але часовая – з 1 жніўня па 30 верасня.
Дэдлайн падачы CV – 10 ліпеня.
Асноўныя патрабаванні да інтэрна:
выдатнае валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай, рускай, беларускай мовамі;
высокі ўзровень валодання камп’ютарнымі тэхналогіямі і SMM (Excel, Word, Facebook, графічныя праграмы);
актыўнасць, дынамічнасць, адказнасць, матывацыя, здольнасць працаваць у камандзе і самастойна;
перавагай з’яўляецца досвед працы ў сферы медыя або PR.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: FB | Пошта ukin.belarus@fconet.fco.gov.uk
І напрыканцы – сталёвая разыначка на салодкім торце модных вакансій. Ren Service, які прадстаўляе беларусам работу па ўсіх будаўнічых спецыяльнасцях у іншых краінах, шукае зваршчыка ў Літву. Кваліфікаваны рабацяга будзе заняты ў сферы суднабудавання ў Клайпедзе і мець афіцыйнае працаўладкаванне па працоўным кодэксе Літоўскай Рэспублікі. Пераезд, пражыванне ў кватэры ці інтэрнаце, пасцельная бялізна, інтэрнэт, мабільная сувязь, спецвопратка, інструменты – за кошт працадаўцы. Абяцаюць высокую зарплату ў еўра.
Асноўныя патрабаванні да зваршчыка:
досвед працы на прадпрыемствах суднабудавання;
навыкі зваркі паводле адной з пералічаных зварачных працэдур: MAG 135 (дугавая зварка ў актыўным газе электродам) або MAG 136 (дугавая зварка ў актыўным газе парашковым дротам);
графік працы з панядзелка па суботу 7:00 да 18:00.
Лакацыя: Клайпеда.
Кантакты: Тэлефон +37529307-66- 36
Фларыст, маркшэйдар у метро, абсмажчык кавы і яшчэ 14 працоўных пазіцый у дванаццатым выпуску «Вакансій».
15 адборных пазіцый – ад сталяра ў каворкінгу да галоўнага рэдактара беларускага The Village.
Вакансіі з рознай ступенню сацыяльнай карыснасці і вельмі шырокім відэльцам заробкаў.
Кальяншчык, піяршчык, дызайнер, барыста і яшчэ сем варыянтаў працы – у трынаццатым выпуску «Вакансій».
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
дзякуй за рубрыку