Вакансіі: vol. 20

Сабралі 12 разнамасных вакансій: тут табе і класіка офіснага планктанізму, і багемныя паўстаўкі з гнуткім графікам. Заработная плата – ад 200 да 1200 BYN.

 

Малодшы(-ая) дызайнер(-ка). 34

 

 

Суперультрамедыяхолдынгу 34 патрэбны кемлівы падаван-стажор, які шарыць у ФШ. Усяму навучым, пакажам, падкажам.

Галоўнае:

Адшукайся!

 

Асноўныя патрабаванні:

Мець ідэальны густ.

Быць уважлівым коцікам або коткай.

Умець карыстацца фаташопам (калі шарыш у HTML/CSS – гэта зусім збс).

 

Асноўныя абавязкі:

Ахоўваць візуальную дасканаласць 34travel.me.

Вярстаць навіны і артыкулы.

Падбіраць фатаграфіі і ілюстрацыі.

Часам маляваць інфаграфіку і ўсякія візуалы для сацыяльных сетак або мерапрыемстваў.

 

Лакацыя: Менск, але можна на ўдалёнцы.

Кантакты: партфоліа і пару словаў пра сябе – на sashamurashka@gmail.com.

 

 

 

Піяршчык(-ца)-маркетолаг(-іня). «Фаланстэр»

 

 

Каманда праекта «Мапа заўтрашняга дня» шукае піяршчыка-маркетолага, які будзе кіраваць складаннем камунікацыйнай і маркетынгавай стратэгіямі IT-прадукта. Вынікам сумеснай працы стане інтэрактыўная мапа, на якой карыстальнікі змогуць пакідаць інфу пра грамадскія ініцыятывы па ўсёй Беларусі.

Галоўнае:

Айці!

Рэзюмэ чакаюць да 31 жніўня.

Важна быць гатовым(-ай) супрацоўнічаць цягам усяго праекта.

 

Асноўныя патрабаванні:

Веданне метадаў распрацоўкі камунікатыўнай і маркетынгавай стратэгіі.

Вопыт вядзення PR-кампаніі.

Досвед валанцёрства.

Матываванасць працаваць у валанцёрскім праекце.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Дасылай матывацыйны ліст з пазнакай «Мапы заўтрашняга дня» на пошту falanster.by@gmail.com.

 

 

 

Бармэн(-ка)-афіцыянт(-ка). Культ. цэнтр «Корпус»

 

 

«Корпус» любіць цябе і шукае чалавека, «гатовага ўвайсці ў мутныя воды кафэ-бара "Дзве жабы"». Будзеш працаваць з прыемнымі людзьмі, якія прыходзяць па глыток культуры/вінішка. І рабіць іх крышачку больш шчаслівымі.

Галоўнае:

 Гнуткі графік.

 Праца ў цэнтры горада: праспект Машэрава, 9, к. 8.

 Вакансія адкрытая да 23 жніўня.

 

Асноўныя патрабаванні:

 Наяўнасць санітарнай кніжкі.

 Любы вопыт працы ў сферы харчавання.

 Уменне варыць не толькі эспрэса, але і флэт-уайт.

 Веданне размоўнай англійскай мовы.

 Агульныя веды, што ўяўляе сабою культ. цэнтр «Корпус».

 Жаданне спасцігаць новае.
 


Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Пішы на мыла cultkorpus@gmail.com з тэмай «Хачу быць жабай».

 

 

Памочнік(-ца) кіраўніка. «ВелоГродно»

 

 

Ідэальная праца для джэдая, які марыць перасадзіць усіх-усіх на двухколавы транспарт у імя дабра і здаровага сэнсу. Грамадскае аб'яднанне раварыстаў «ВелоГродно» шукае новага супрацоўніка з вопытам вядзення дзейнасці ў некамерцыйнай арганізацыі.

Галоўнае:

0,5 стаўкі.

Гнуткі графік.

Заработная плата – 200 BYN.

Вакансія адкрытая да 6 верасня (або 30 жніўня) 2019 года.

Асноўныя патрабаванні:

Вопыт вядзення дзейнасці ў некамерцыйнай арганізацыі.

Адказнасць, уважлівасць, скрупулёзнасць.

Жаданне навучацца.

Асноўныя абавязкі:

Каардынаваць дзейнасці ў рамках існуючых напрамкаў.

Працаваць з сацсеткамі, сайтам арганізацыі.

Рыхтаваць аналітычныя, інфармацыйныя, даведачныя матэрыялы.

Забяспечваць кантроль за захаванасцю матэрыяльных каштоўнасцяў.

Весці дакументазварот.

Ажыццяўляць сувязь з арганізацыямі, дзяржаўнымі органамі, грамадскасцю, СМІ.

Збіраць прапановы, заявы, скаргі, якія прыйшлі ў арганізацыю, і кантраляваць іх своечасовы разгляд.
 
Лакацыя: Горадня.

  Кантакты: velogrodnoby@gmail.com | +375 33 600 02 30.

 

 

Журналіст(-ка)-кампейнер(-ка). Прэс-клуб Беларусь

 

 

Калі табе блізкія каштоўнасці беларускага Прэс-клуба, улівайся ў каманду: можна заявіцца на вакансію журналіста (або рэдактара-аналітыка, пра гэта чытай тут), добра прапампавацца ў медыйных скілах і займець прыгожы запіс у CV.

Галоўнае:

Поўная занятасць.

Гнуткі графік.

Пачатак працы – верасень 2019-га.

Заробак па выніках сумоўя.

Праца ў цэнтры Менска (метро «Плошча Якуба Коласа»).

 

Асноўныя патрабаванні:

Уменне працаваць у камандзе, пісьменнасць, любоў да крытычнага мыслення;

Досвед працы ў медыя вітаецца.

 

Асноўныя абавязкі:

Шукаць і распрацоўваць тэмы.

Ствараць кантэнт, прычым не толькі тэксты, тэсты і інтэрактыў.

Размяшчаць кантэнт у сацсетках.

 

Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Кідай на мыла office@press-club.by матывацыйны ліст, рэзюмэ, а таксама кантакты асобы, якая можа цябе адрэкамендаваць.

 

 

Менеджар(-ка) па рэкламе. «Наша Ніва»

 

 

Інфармацыйны партал знаходзіцца ў пошуках чалавека, які бадзёра гандлюе спецпраектамі і ўмее весці камунікацыю з прадстаўнікамі буйной карпаратыўнай фаўны.

Галоўнае:

Высокі заробак (аклад + працэнт).

Офіс у цэнтры Менска каля метро.

Магчымасць самарэалізацыі.

Сяброўскі калектыў.

 

Асноўныя патрабаванні:

Камунікабельнасць, ініцыятыўнасць, уменне знаходзіць кампрамісы.

Уяўленне пра тое, што вылучае «Нашу Ніву» на беларускім медыя рынку, і падзяленне яе каштоўнасцей.

Перш чым кідаць рэзюмэ, спашукальнікам прапануюць глянуць медыя-кіт.

 

Асноўныя абавязкі:

Сустракацца, размаўляць і дамаўляцца з сур’езнымі кліентамі.

Прадаваць рэкламу самых розных медыйных фарматаў.

Развіваць новыя формы манетызацыі.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Дасылай на nn@nn.by ліст с пазнакай «Менеджар спецпраектаў». Распішы ўсё пра сваю адукацыю, працоўны досвед, навыкі і ўменні, матывацыю працаваць у «НН». Прычапі спасылку на профіль у сацсетцы, якой карыстаешся найбольш актыўна.

 

 

Настаўнік(-ца) пачатковай школы. «Горад Сонца»

 

 

Прыватная школа шукае беларускамоўнага настаўніка, які закаханы ў родную краіну ды культуру і прагне шэрыць гэтую любоў з дзецьмі. Тут чакаюць маладых людзей з палаючым сэрцам, натхнёных сваёй працай і гатовых распрацоўваць новыя падыходы выкладання.

Галоўнае:

Працоўны дзень з 8:30 да 15:00.

Заробак ад 1000 BYN.

Афіцыйнае афармленне з сацпакетам.

Невялікія класы (да 15 вучняў).

Пяціразовае харчаванне па ЗЛЖ за кошт кампаніі.

Бясплатныя заняткі ёгай.

Павышэнне кваліфікацыі.

 

Асноўныя патрабаванні:

Вышэйшая або сярэдняя спецыяльная педагагічная/псіхалагічная адукацыя.

Гуманнасць, творчае мысленне.

Камунікабельнасць, уменне працаваць у камандзе, дзяліцца вопытам.

Вопыт працы – ад двух гадоў.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: +375 29 658 51 67 | hr.gorodsolnca@gmail.com. Пры адпраўцы рэзюмэ трэба адказаць на тры пытанні: «Твае жыццёвыя прынцыпы і каштоўнасці?», «Што больш за ўсё натхняе цябе ў прафесіі настаўніка?», «Што кіравала табою ў выбары прафесіі?».

 

 

Бортправаднік(-ца). Belavia

 

 

Вось табе рамантычная праца на вышыні 11 тысяч метраў. Будзеш распавядаць людзям, як надзімаць выратавальныя камізэлькі і карыстацца кіслароднымі маскамі, а яшчэ асуджаць тых, хто не прышпіліўся, як і разносіць абеды ды развітвацца на выхадзе, быццам з добрымі знаёмымі, усміхаючыся ва ўсе трыццаць два.

Галоўнае:

У неба бяруць толькі пасля праходжання ўрачэбнай лётна-экспертнай камісіі (УЛЭК).

Анкеты прымаюць да 26 жніўня.

 

Асноўныя патрабаванні:

Узрост: ад 18 гадоў.

Адукацыя не ніжэй за сярэднюю поўную.

Веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй за Pre-Intermediate.

Веданне іншых замежных моў вітаецца.

Наяўнасць дакумента воінскага ўліку (для ваеннаабавязаных асоб).

Адсутнасць шкодных звычак, татуіровак на адкрытых частках цела.

Добразычлівасць, дысцыплінаванасць.
 

Асноўныя абавязкі:

Забеспячэнне бяспекі пасажыраў у палёце.

Абслугоўванне пасажыраў.

Стварэнне атмасферы гасціннасці і камфорту на борце паветранага судна.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Пасля атрымання сертыфіката УЛЭК трэба даслаць анкету на адрас stewards@belavia.by. Паспяховых кандыдатаў запросяць на конкурсны адбор. Тэлефон для даведак: 279-11-89.

 

 

Менеджар(-ка) «Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы»

 

 

Пушчы патрэбны сур’ёзны чалавек на сур’ёзную зарплату. Зробіш вялікі ўнёсак у сумесны праект нацпарка, «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і Франкфурцкага заалагічнага таварыства. Верым: дзякуючы табе пушча стане яшчэ больш запаведнай і квітнеючай.

Галоўнае:

0,75 стаўкі.

Заработная плата – ад 1200 BYN.

Рэзюмэ прымаюць да 23 жніўня.

Кантракт распачынаецца 2 верасня.

Давядзецца катацца ў камандзіроўкі на пушчу.

 

Асноўныя патрабаванні:

Вышэйшая біялагічная адукацыя (калі яна пра экалогію або кіраванне прыроднымі рэсурсамі, то зусім добра).

Паспяховы вопыт кіравання праектамі замежнай бязвыплатнай або міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Свабодная пісьмовая і размоўная англійская мова, руская мова (веданне беларускай мовы – перавага).

Вопыт працы ў некамерцыйных арганізацыях вітаецца.
 

Асноўныя абавязкі:

Ажыццяўляць агульнае кіраванне праектамі.

Удзельнічаць у планаванні праектных мерапрыемстваў.

Распрацоўваць тэхнічныя заданні для экспертаў і кансультантаў.

Ажыццяўляць каардынацыю працы партнёраў праекта і субпадрадчыкаў.

Кантраляваць выкананне праектных мерапрыемстваў.

Кантраляваць расходы ў межах зацверджаных бюджэтных ліній.

Рыхтаваць інфармацыйныя матэрыялы з мэтай папулярызацыі праекта.

Рыхтаваць справаздачы па праекце.

Лакацыя: Менск + камандзіроўкі ў Белавежскую пушчу.

Кантакты: На адрас info@ptushki.org трэба даслаць ліст з тэмай «Вакансія: менеджар для Белавежскай пушчы», дзе адным докам прычапіць рэзюмэ, матывацыйны ліст і кантакты двух чалавек, якія могуць даць рэкамендацыі.

 

 

Менеджар(-ка) па працы з кліентамі. GBS

 

 

Камунікацыйная кампанія, што займаецца міжнародным форумам «PR-пятніца», «Кубкам бізнэсу па футболе», канферэнцыяй па маркетынгу і продажах «Выбуховыя продажы», шукае манагера. Пол, узрост і адукацыя не важныя. Абы была на плячах светлая галава.

Галоўнае:

Зарплата ад 800 BYN.

Поўная занятасць.

Досвед працы ў продажах – ад аднаго года.

Офіс у цэнтры Менска.

Малады калектыў.

 

Асноўныя абавязкі:

Займацца продажамі ў сферы бізнэс-мерапрыемстваў.

Весці перамовы з топамі кампаній.

Рыхтаваць прапановы і апрацоўваць уваходныя запыты.

Удзельнічаць у арганізацыі бізнэс-мерапрыемстваў.

Весці справаздачнасць.

 

Асноўныя патрабаванні:

Досвед удзелу ў арганізацыі маштабных бізнэс-мерапрыемстваў.

Амбіцыйнасць.

Жаданне працаваць на вынік.

Уменне дамагацца свайго.

Уменне думаць стратэгічна.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Дасылай рэзюмэ і матывацыйны ліст на info@grandbs.com. Даведкі па нумары +375 29 690 00 17

 

 

Графічны(-ая) дызайнер(-ка). «Ома»

 

 

Буйная гандлёвая кампанія па продажы будаўнічых матэрыялаў і інструментаў знаходзіцца ў пошуках чалавека, які ўмее ствараць асалоду для вачэй. Прапануюць тыповы офісны фармат.

Галоўнае:

Патрабаваны досвед – 3-6 гадоў.

Графік працы: 8:30–17:00, выхадныя – субота, нядзеля.

Заработная плата: аклад + штомесячная прэмія за выкананне планаў.

 

Асноўныя патрабаванні:

Вышэйшая адукацыя.

Досвед работы ад трох гадоў.

Валоданне на высокім узроўні Photoshop, Corel Draw, Adobe illustrator, Flash (3D max – тлусты плюс).

 

Асноўныя абавязкі:

Распрацоўваць рэкламныя макеты: флаеры, буклеты, брашуры, улёткі, каталогі, вонкавая рэклама.

Ствараць макеты для рэкламы на TV.

Рыхтаваць flash-ролікі.

Маляваць этыкеткі.

Распрацоўваць інтэрнэт-банеры.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: Адклікайся на вакансію на jobs.tut.by.

 

 

Адміністратар(-ка) канцэртнай залы. Prime Hall

 

 

Калі хочаш быць крышачку датычным да поспеху мясцовых або прывазных зорак, вось табе вакансія адміністратара вялікай канцэртнай пляцоўкі. Зарплата будзе капаць на картачку два разы на месяц.

Галоўнае:

Патрабаваны вопыт працы – 3-6 гадоў.

Графік працы – 5/2 або згодна з графікам мерапрыемстваў і канцэртаў.

Афіцыйнае афармленне з першага працоўнага дня.

Матэрыяльная дапамога да адпачынку.

Зніжка 5 % на пакупкі ў «Кароне».

 

Асноўныя патрабаванні:
 
Вышэйшая профільная адукацыя.

Арганізаванасць, камунікабельнасць, высокая ступень адказнасці.

Навыкі вядзення перамоваў.

Пісьменная вусная і пісьмовая гаворка.

 

Асноўныя абавязкі:

Арганізоўваць працэс абслугоўвання наведвальнікаў і артыстаў Prime Hall.

Складаць графікі працы персаналу, весці дакументацыю.

Кантраляваць касавую дысцыпліну, парадак афармлення рахункаў і заказаў.

Кантраляваць падрыхтоўку залы перад пачаткам працы.

 

Лакацыя: Менск.

Кантакты: +375 29 602 28 94 | akirilenko@zamok.korona.by