Дызайнер, капірайтар, проджэкт мэнеджар. PocketRocket
Дызайнерскае агенцтва PocketRocket, напэўна, больш за ўсё вядомае дзякуючы арганізацыі фестывалю Freaky Summer Party. Таксама яно займаецца айдэнтыкаю, дызайнам мабільных дадаткаў і сайтаў, фота- і відэаздымкай – карацей, робіць навакольны свет прыгажэйшым i зручнейшым. Офіс – у цэнтры Менску, каманда – маладая і баявая, праца – мара. Цяпер у PocketRocket шукаюць дызайнера і капірайтара. Калі ты бесперастанку вывяргаеш з сябе слушныя ідэі ды ўжо даказаў гэта ў digital-сферы, табе сюды. Да таго ж праз сакрэтныя каналы нам удалося даведацца, што PocketRocket шукае яшчэ і проджэкт-менеджара для самога FSP!
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
упэўненае валоданне Adobe Photoshop, Illustrator, Indesign;
досвед працы ад 5 гадоў;
нездаровы перфекцыянізм.
Асноўныя патрабаванні да капірайтара:
распрацоўка інавацыйных механік, сцэнароў, слоганаў;
разуменне трэндаў і магчымасцяў рынку;
досвед працы з digital, івэнтамі.
Асноўныя патрабаванні да проджэкт-менеджара:
уяўленне таго, што такое Freaky Summer Party;
досвед рэалізацыі масавых мерапрыемстваў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта denis@pocketrocket.by
Наш нацыянальны гонар – Viber – шукае лідара каманды праекту для працы з плацяжамі, звязанымі з мабільнымі кліентамі. Неабходна браць удзел у стварэнні сістэмы, пакрываць код тэкстамі, весці тэхнічную дакументацыю і, вядома, умець спрытна кіраваць бандаю праграмістаў. Дарэчы, праграмістаў розных спецыялізацыяў Viber таксама шукае.
Асноўныя патрабаванні да team leader:
экспертнае веданне OOP і design patterns;
досвед працы з PHP 5.5+;
экспертнае веданне MySQL;
досвед працы з RESTful API;
здаровы сэнс.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта support@viber.com
Вэб-рэдактар. Рэгіянальная газета
Незалежная газета, якая асвятляе падзеі Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні, Ашмянаў, Валожыну, Мядзелю і Астраўца, шукае шматзадачнага работніка да сябе ў штат. Калі ты сябруеш з графікаю, а таксама падумваеш кінуць усё і з’ехаць у Маладзечна, табе сюды. Наш рэпорт пра «Рэгіянальную газету» чытай тут.
Асноўныя патрабаванні да вэб-рэдактара:
свабоднае валоданне беларускаю мовай;
уменне пісаць журналісцкія матэрыялы;
уменне фатаграфаваць, здымаць і мантаваць відэа;
валоданне Adobe Photoshop ці іншымі праграмамі для апрацоўкі фота і стварэння калажаў, плакатаў.
Лакацыя: Маладзечна.
Кантакты: Сайт | Пошта regionnews@rh.by
SVOBODY.4 – бар, які імкліва згуртаваў аматараў віна і добрай музыкі. Тут круцяць вініл, прапаноўваюць дзясяткі гатункаў вінаў з розных краінаў, праводзяць модныя дзвіжухі. Быць тут – суцэльнае эстэтычнае задавальненне. Цяпер бар шукае аднадумцаў, абазнаных у віннай культуры і ахвотных дзяліцца гэтымі дабратворнымі ведамі з гасцямі бару. Таксама нам паведамілі, што шукаюць яшчэ і афіцыянта ў сваю кампанію. Любоў да віна абавязковая, а досвед працы – не.
Асноўныя патрабаванні да бармена:
узрост ад 21 года;
веданне англійскай мовы;
цікавасць да віна ды імкненне вучыцца і развівацца.
Асноўныя патрабаванні да афіцыянта:
узрост ад 21 года;
выхаванасць, ветлівасць;
веданне англійскай мовы;
хуткія ногі ды акуратныя рукі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта bar@svobody4.com | FB
Сакратар. Радыёстанцыя «Unistar»
Радыёстанцыя, чыёй трансляцыі ты воляй-няволяй у думках падпяваеш, тэрмінова шукае сакратара. Пішуць, што досвед гэткай працы пажаданы (але, верагодна, не абавязковы). Так што калі ў цябе ёсць пякучае імкненне пранікнуць у свет музычнага эфіру, то вось табе шанец.
Асноўныя патрабаванні да сакратара:
вядзенне справаводства;
английска-рускія і руска-англійскія пераклады дакументаў;
забеспячэнне працы офісу.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пошта jurist@unistar.by | Сайт
Senior Java Developer. EffectiveSoft
Праца для сапраўдных профі! Праграмерская фірма EffectiveSoft актыўна супрацоўнічае з замежнымі заказчыкамі ды цяпер прапаноўвае вакансію з працяглаю камандзіроўкай (ці некалькімі рэгулярнымі) у Швецыю або Фінляндыю, а таксама магчымай рэлакацыяй і працаўладкаваннем у адной з гэтых краінаў. Заказчыкам выступае кампанія-распрацоўнік фрэймворку Vaadin, ад праграміста патрабуецца праца з яе праектамі ды выкарыстаннем гэтага фрэймворку.
Асноўныя патрабаванні да Senior Java Devepoler:
упэўненае валоданне web-тэхналогіямі ды Java;
досвед працы з Vaadin Framework;
веданне англійскай мовы.
Лакацыя: першапачаткова – Менск, затым Швецыя або Фінляндыя.
Кантакты: Сайт | Пошта ekaterina.zimich@effective-soft.com
Кавярня з вегетарыянскім і класічным меню «Бітлджус» шукае хостэс на лета і нават разглядае кандыдатуры студэнтаў. Звярні ўвагу на гэтую вакансію, калі хочаш папрацаваць у прыемнай установе, схаванай у яблыневым садзе ў адным з ціхіх менскіх дваркоў. Кожную пятніцу тут танчаць ліндзі-хоп, часам праводзяцца джазавыя вечары, перыядычна зазіраюць знакамітасці. А яшчэ ўнутры ёсць музычны аўтамат!
Асноўныя патрабаванні да хостэс:
інтэлігентнасць, выхаванасць, адэкватнасць, камунікабельнасць;
досвед працы ў рэстаранным бізнэсе.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пошта beetlejuice.art@gmail.com | VK | FB
Travel-адмысловец. EPAM Systems
Вось яна, праца мары – падарожнічаць і дапамагаць рабіць гэта іншым, хоць і ў межах рабочага працэсу. Ты і сам ведаеш, што такое EPAM, а цяпер табе будзе вядома і тое, што кампанія шукае travel-адмыслоўца. Ён мусіць арганізоўваць камандзіроўкі для працаўнікоў фірмы: афармляць візы, купляць квіткі, букаць гатэлі, вырашаць спадарожныя пытанні. Пры гэтым у яго самога будуць пастаянныя падарожжы ў іншыя краіны паводле працоўных справаў. Гучыць казачна, таму і патрабаванні адпаведныя.
Асноўныя патрабаванні да travel-адмыслоўца:
выдатнае валоданне вуснаю і пісьмоваю англійскай (прасунуты ўзровень);
вышэйшая адукацыя;
досвед жыцця ў ЗША, Канадзе або краінах Еўразвязу;
досвед арганізацыі працоўных візаў у ЗША, Канаду і Еўразвяз;
добрае валоданне MS Office і ўменне хутка навучацца новым камп’ютарным праграмам;
досвед падарожжаў.
Лакацыя: Менск ды іншыя гарады і краіны.
Кантакты: Пошта Violetta_Avseenko@epam.com | Сайт
Мы ўвесь час шукаем сваіх аднадумцаў – дзёрзкіх і актыўных, лёгкіх на пад’ём, з агнём у вачах і сэрцах. У нашай мультымедыйнай камандзе патрэбныя ўніверсальныя людзі, якія ўмеюць і лонгрыд напісаць, і фотарэпорт прывезці, і відос зняць. Мы любім тых, хто адкрыты для новых досведаў і не баіцца браць на сябе адказнасць. Працы шмат, кнот запалім.
Асноўныя патрабаванні да журналіста:
уменне працаваць са словамі ды візуалам;
смеласць, нахабства, бясстрашнасць;
наяўнасць цікавых знаёмстваў і таемных ведаў.
Лакацыя: зямны шар.
Кантакты: Сайт | Пошта 34editors@gmail.com | FB
Фларыст, маркшэйдар у метро, абсмажчык кавы і яшчэ 14 працоўных пазіцый у дванаццатым выпуску «Вакансій».
15 адборных пазіцый – ад сталяра ў каворкінгу да галоўнага рэдактара беларускага The Village.
Кухар-барыста, IT-рэкрутар, радыёвядучы, мадэльер-канструктар і яшчэ шэсць пазіцый у свежым выпуску «Вакансій».
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (6)
34 маг,журналісткі пішуць вам палымяныя лісты і чакаюць адказу,а вы не даеце ніякага.
можа,прыйшоў час разбіць сэрцы цвёрдым "не,дзякуй" ці наадварот - абнадзеіць іх згодай?
Калі ласка, прадубліруйце ваш ліст на 34editors@gmail.com
Сам так думал, пока не столкнулся с той же проблемой, но с точки зрения работодателя (у нас достаточно успешный стартап). Половина такого бреда, что даже не знал, как ответить, и не отвечал ничего.
Если вам не ответили - знайте - 99% вы ОЧЕВИДНО не подходите. 1% - ваше письмо затерялось в спаме.
Ага, ребят, с февраля отвечаете) Скорость однако))
Лерика, не порядок! Вашего хорошего письма у нас нет, заполните нам форму плиз тут — http://www.pocketrocket.by/vacancy/
PocketRocket, ребятки, вы чего на письма не отвечаете?( Ищете уже не первый месяц, а могли бы при хорошем копирайтера уже быть.