Афіша лютага: куды пайсці ў Менску?
- 27.01.2020
- 6078
Люты насычаны падзеямі пад завязку: вельмі шмат доўгачаканых канцэртаў і лекцый-дыскусій, пасля якіх захочацца паразважаць ды капнуць глыбей. Калі 12 падзей табе мала – сачы за суб'ектыўнай афішай 34 ў тэлеграм-канале Lost in Minsk: там мы адбіраем самы тлушч на буднія і выходныя.
Калі: 1 лютага, 10:00–18:00
Дзе: Imaguru Startup HUB (вул. Фабрыцыуса, 4)
Кошт: free, трэба зарэгістравацца тут
НКА Human Constanta правядзе аднадзённую канферэнцыю аб прыватнасці персанальных дадзеных. Тут раскажуць, як абараніць дадзеныя і як этычна выкарыстоўваць не свае (напрыклад, у СМІ); абмяркуюць беларускія кейсы па інфабяспечнасці і новыя законы на гэты конт. Прымяніць новыя веды прапануюць не адыходзячы ад касы: у Imaguru будзе дзейнічаць «крыптабар», дзе ты наладзіш свае дэвайсы на бяспечнае выкарыстанне і атрымаеш экспертную кансультацыю.
Калі: 3, 10, 17, 24 лютага, 18:30
Дзе: прастора «Другі паверх» (пр-т Машэрава, 9, к. 8)
Кошт: free, патрэбная рэгістрацыя
Працягваецца цыкл лекцый «Як навучыцца разумець мову субкультур», які ладзіць адукацыйны цэнтр «Фіяльта». У лютым будуць расказваць пра вытокі скінхэд-культуры, пра нараджэнне тэхна, пра каляфутбольныя групіроўкі, пра інкарпарацыю плямён імперыяй. Бадай, гэта лепшае, што можна прыдумаць на вечары лютаўскіх панядзелкаў.
САША ФІЛІПЕНКА. «ВЯРТАННЕ Ў АСТРОГ»
Калі: 7 лютага, 19:00–22:00
Дзе: галерэя «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19)
Кошт: free
Саша Філіпенка – беларускі журналіст, які працаваў на «Дожде», і беларускі пісьменнік, які атрымаў «Русскую премию» і нават дабраўся да фіналу «Большой книги». 7 лютага ён прэзентуе ў Менску пяты раман – «Возвращение в острог». Саша не браў за аснову рэальны гістарычны дакумент, як гэта было ў выпадку з «Чырвоным крыжам», але і гэтая кніжка як быццам спісаная з жыцця: горад з турмою, сітуацыі, героі, дыялогі і нават спосабы паліцэйскіх катаванняў – усё тут рэальнае.
Калі: 8 лютага, 10:00–17:00
Дзе: прастора Ulej (вул. Леніна, 50)
Кошт: ад 55 BYN
Увага ўсім, хто працуе з «карцінкамі». Рэдакцыя 34mag & 34travel ладзіць аднадзённы інтэнсіў па візуале. Кася Сырамалот і Аляксандра Мурашка раскажуць (і пакажуць), як адбіраць фатаграфіі ды ілюстрацыі; як карыстацца візуальнай мовай; як парушаць усе правілы і аказацца ў выйгрышы; як не раздражняць і не клікбэйціць у сацыяльных сетках; ды шмат чаго яшчэ. Зразумееш, якім чынам пашаманіць над сваім візуалам для СМІ, блога ці інсты, каб ён чапляў і адбіваўся ў памяці.
«ЦI ЛЁГКА ЖАНЧЫНАМ НА РЫНКУ ПРАЦЫ»
Калі: 12 лютага, 17:00–20:00
Дзе: Press Club Belarus (вул. Веры Харужай, 3, п. 601)
Кошт: free, трэба рэгістравацца тут
«Гендарныя перспектывы» разам з «Прэс-клубам» запрашаюць абмеркаваць яшчэ адзін топік па дыскрымінацыі: на гэты раз у цэнтры ўвагі – жанчыны, якія, на погляд усярэдненага працадаўцы, толькі і думаюць пра тое, як бы збегчы ў дэкрэт, а з яго – адразу ў новы. Дэкрэтны адпачынак – гэта пагроза або магчымасць? Якія эканамічныя страты цягне за сабой дэкрэтафобія? Diversity management – гэта небалюча? Спікерамі выступяць даследчыцы, эйчары і не толькі.
Калі: 14 лютага, 19:00
Дзе: «Ок16» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: 30–35 BYN
У Менску пройдзе аж трохдзённы фестываль джазу #MinskWinterJazz, але мы акцэнтуем тваю ўвагу на першым канцэрце з гэтай серыі: па-першае, ён прыпадае на Дзень святога Валянціна (калі ты раптам адзначаеш, то вось і варык як), па-другое, разам з прывазной зоркай вечара Кліўлендам Уоткінсам тут будуць джазіць нашы любімыя Dee Tree. У іх выкананні прагучаць залатыя сусветныя хіты і ўласныя творы. Таксама ў лайнапе – «лепшы беларускі джазавы экспарт» Apple Tea і Менскі госпел хор. Поўны расклад фестывалю глядзі тут.
Калі: 15 лютага, 19:00
Дзе: Falcon Club (пр-т Пераможцаў, 20)
Кошт: 43 BYN
Магілёўскія рокеры прэзентуюць свежанькі альбом «Сомнамбула» – гісторыі інтравертаў, якія ўразілі слухачоў новым гучаннем. Гітары стала менш, але, упэўненыя, харызмы ў музыкаў з часоў апошняга канцэрта не паменшылася: Falcon парвецца. Калі ты раптам прапусціў(-ла) кліпы «Интроверт» і «Немею» – жмякай па лінках.
Калі: 20 лютага, 20:00
Дзе: Prime Hall (пр-т Пераможцаў, 65)
Кошт: танцпляц – 21 BYN, сядушкі – ад 31 BYN
Новы альбом дуэт запісваў з адным з лепшых саўндпрадзюсараў на постсавецкай прасторы: Віталь Цялезін працаваў у прыватнасці над «Gloria» «Океан Ельзи» і «Капиталом» «Ляписа Трубецкого». Пісалі плытку ў Кіеве. На прадакшан пайшло дзевяць месяцаў. Пра кожны трэк на альбоме NaviBand распавялі «Першаку»: чытай сэнсы, вучы тэксты, рыхтуйся спяваць і дэнсіць пад самы добры беларускі індзі-фолк-поп.
«ЛАУД»
Калі: 21 лютага, 23:00
Дзе: Hide (вул. Кастрычніцкая, 19)
Кошт: 20 BYN
Танцавальны хаус ад уфімскай групы «Лауд» у Беларусі чакалі яшчэ ўлетку, потым канцэрт перанеслі на снежань. Падавалася, што ўжо не лёс, але не: новы альбом ды іншыя трэкі мы ўсё ж такі паслухаем лайвам. Рыхтуйся дэнсіць да раніцы.
Калі: 23 лютага, 19:00
Дзе: Falcon Club (пр-т Пераможцаў, 20)
Кошт: ад 33,50 BYN.
Нарэшце! Сяргей Міхалок прадставіць сваю чарговую іпастась у фармаце жывога выступу. Нагадаем, што ў дыскаграфію электроннага праекта Drezden за два гады ўвайшлі две плыткі: «Drezden» і «Эдельвейс». Самае свежае відэа глядзі тут: кліп «Эдельвейс» – гэта «аповяд пра бясконцае вяртанне дадому, стараннасць, чаканне і надзею хутчэй быць сапраўднымі ў самай лепшай кампаніі».
Калі: 26 лютага, 19:00
Дзе: клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: танцпол – 43 BYN, за столікам – 58 BYN
Эстонскі рэпер зноў зарульвае ў Беларусь у межах вялікага гастрольнага туру. Не чакаем ад яго нечага кардынальна новага. Проста чакаем яго.
Калі: 29 лютага, 11:30–13:00
Дзе: тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)
Кошт: ад 7 BYN.
На падмостках Купалаўскага ўпершыню пройдзе інклюзіўны спектакль. У ім возьмуць удзел каля 100 артыстаў, у тым ліку дзеці з аўтызмам. «Аднойчы ў вялізным горадзе» – пастаноўка сямейнага інклюзіў-тэатра «і». На пастаноўку скідваліся талакою, і сродкаў сабралі дастаткова, каб спектакль адбыўся. Але месцы яшчэ ёсць, а сярод прывабных лотаў засталіся: падарунак ад гурта «Молчат дома», аўтограф Віталя Гуркова, запрашэнне на экскурсію па закуліссі, першы нумар «Купалаўскага часопіса».