34 запрашае на анлайн-інтэнсіў па візуале для медыя і сацсетак
- Рубрыка: УЛОЎ
- 08.05.2020
- 9000
30 мая рэдакцыя 34mag & 34travel зладзіць аднадзённы анлайн-інтэнсіў для тых, хто працуе з візуалам, – для медыя, рэкламных агенцтваў, блогаў і ўласнага заробку і/або задавальнення.
Каму гэта будзе карысна?
Супрацоўнікам брэндаў, медыя і рэкламных агенцтваў, якія ў працы дачыняюцца з візуалам; дызайнерам на пачатку кар'еры; тым, хто займаецца прасоўваннем уласных праектаў і супрацоўнічае са СМІ; SMM-спецыялістам.
А спікеры хто?
Кася Сырамалот
арт-дырэктар 34mag & 34travel, фатограф, дызайнер.
Аляксандра Мурашка
дызайнерка 34travel, рэдактарка Minsknotdead.com, вядзе instagram-акаўнты 34travel.
Асноўныя тэмы:
Роля візуалу ў медыя: Як зрабіць так, каб ён прыцягваў увагу?
Што такое візуальная мова і як ёю правільна карыстацца?
Складнікі візуалу. Форма / колер / рытм. Як адбіраць фатаграфіі ды ілюстрацыі? Што працуе добра, а што не працуе зусім?
Уласны візуальны стыль медыя. Як знайсці сваю ўнікальнасць? Як быць вядомым?
Як парушаць усе правілы і быць у выйгрышы?
Візуал у сацсетках. Як быць бліжэй да аўдыторыі? Як не раздражняць і не клікбэйціць? Як фармаваць уласнае кам'юніці?
Узаемадзеянне аўтар – рэдактар – дызайнер. Як павінна выглядаць праца каманды?
Алгарытмы працы з візуалам. Правілы вёрсткі. Рэжысура візуальнага складніка.
Тэорыю падмацуюць практычна. Інтэнсіў будзе праходзіць з 10:00 да 17:00 з перапынкам на абед і невялікімі брэйкамі. Падрабязны расклад удзельнікі атрымаюць напярэдадні.
Кася Сырамалот
«Мы раскажам пра прынцыпы нашай працы ў рэдакцыі і пра тое, як працуе візуал у медыя. Якія карцінкі “так”, а якія “дакладна не” і чаму. Як мы прымалі адны рашэнні і адмаўляліся ад іншых, і да чаго гэта прыводзіла. Як адысці ад стэрэатыпаў і пачаць прымаць рашэнні пра візуал па-свойму. Як у выніку знайсці свой стыль, а не бясконца капіяваць чужыя напрацоўкі. Як наогул працаваць з візуальнай мовай, якія яе складнікі і чаму мы баімся на ёй “загаварыць”. Як перастаць ганяцца за трэндамі, але пры гэтым ствараць іх».
Калі: 30 мая, 10:00–17:00
Дзе: анлайн.
Кошт: 60 BYN.
Можна набыць квіткі безнаяўнымі: пішыце на 34editors@gmail.com.