Перад табой – другая частка кнігі пра падарожжа беларускага хлопца Рамана Свечнікава вакол свету. Гэтым мы завяршаем рэаліці-эпапею, якая цягнулася тры гады і сталася адной з самых паспяховых беларускіх гісторый апошняга часу.
Рома Свечнікаў «Рома едзе». Кніга 2 (2015)
© Рома Свечнікаў © 34mag.net
Рэдактар – Danila Berencef
Вёрстка – Іван Свешнікаў
Карэктура – Алена Талапіла
Дызайн – palasatka
Куратар выдання – Вольга Палевікова
«Рома едзе» – гэта гісторыя пра тое, як авантурная ідэя аднаго чалавека спачатку стала адмысловым мультымедыя-праектам, а потым ператварылася ў кнігу, якая цяпер жыве па сваіх законах. Ад пачатку нататкі Ромы былі не проста апісаннем прыгодаў на нашай lonely planet, але хутчэй – бясконцым тэстам на давер гэтаму свету і самому сабе. Разам з Раманам мы ставілі эксперымент над сваёй ментальнасцю, разам задавалі сабе самыя важныя і простыя пытанні, на якія ў звычайным рытме жыцця не стае часу. Так падарожжа вакол свету стала гісторыяй сталення аднаго чалавека і праз сваю шчырасць адгукнулася рэхам у кожным з нас.
У гэтым томе сабраныя гісторыі пра прыгоды ў дзвюх Амерыках: ад Аляскі да Аргенціны праз Лас-Анджэлес, Канаду, Нью-Ёрк, Мексіку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку і вяртанне ў Беларусь. Рома дойдзе да самага сацыяльнага дна, пройдзе выпрабаванне жывёльным светам людзей і не раз апынецца на мяжы даверу гэтаму свету.
За той час, пакуль Рома ехаў, змяніліся мы, нашая краіна і свет вакол. Калісьці для чалавека з постсавецкай прасторы падарожжа было – з вядомых гістарычных прычынаў – калі не бунтам, то падзеяй. Зараз гэта – нармальная жыццёвая патрэба, і зусім хутка Zeitgeist зноў зменіцца. Але ж гісторыя аднаго беларуса, які пазнаваў сябе і свет на нашых вачах, мае ўсе шанцы перарасці ў легенду нашага пакалення.
Першую частку кнігі «Рома едзе» можна атрымаць тут. Папяровую версію абедзвюх выданняў ты можаш купіць у менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) і ў інтэрнэт-краме vilka.by.
Мы сабралі прыгоды Ромы Свечнікава ў адну ладную, але вельмі крутую кнігу.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.