Афіша красавіцкіх падзей ад 34mag
- 02.04.2018
- 7388
У Менску наступіў сезон сакавітых івэнтаў: спецыяльна для цябе мы адабралі 34 мерапрыемствы на любы густ і гаманец – з імі твой красавік 2018-га запомніцца да сівой старасці. Таксама сачы за абнаўленнямі ў нашай афішы і telegram-канале Minsk Not Dead. Вясне дарогу!
ЗМЕСТ:
Сустрэчы і лекцыі Канцэрты Фестывалі і вечарынкі Фільмы, спектаклі і выставы
«Як наркотыкі дзейнічаюць на мозг»
Калі: 2 красавіка ў 20:00 і 23 красавіка ў 20:00
Дзе: «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Кошт: разавы плацеж ад 7 BYN або падпіска на любую суму на «Клубный дом»
Псіхіятр Алег Айзберг раскажа пра тое, як чалавек становіцца залежным, як змяняецца спажыванне забароненых у Беларусі рэчываў і як трэба лячыць нарказалежных.
Лёша Горбаш: адкрытае інтэрв'ю з рэдактарам The-Flow.ru
Калі: 3 красавіка ў 19:00
Дзе: .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а)
Кошт: уваход вольны
Лёша Горбаш раскажа пра тое, як уладкаваная рэдакцыя The-Flow, хто цяпер галоўны ў рускамоўным рэпе, за кім з маладых артыстаў варта сачыць і як рабіць інтэрв'ю з вялікімі зоркамі. І, вядома, пра культавых каментатараў таксама паразмаўляем.
«Вокруг Беларуси на велосипедах с моторами»: паказ фільма
Калі: 7 красавіка ў 16:00
Дзе: .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а)
Кошт: 15 BYN
Выдатная магчымасць зацаніць DIY-карціну пра падарожжа двух сяброў, іх спробу прасачыць 20-гадовую гісторыю незалежнай краіны і паказаць яе прыгажосць і самабытнасць. Пасля паказу фільма можна будзе пабалбатаць з яго рэжысёрам і аўтарам Барысам Нікалайчыкам.
«Мастацтва і тэхналогіі. Відэаарт і саўнд-арт»
Калі: 7 красавіка ў 12:00
Дзе: клуб інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатив» (вул. Герцэна, 2а, Галерэя ДК)
Кошт: 10 BYN для студэнтаў і пенсіянераў, 15 BYN для ўсіх астатніх
Лекцыя Дар'і Пушко, падчас якой яна разбярэ медыямастацтва на органы і раскажа пра тое, як інтэрактыўнасць паўплывала на наша ўспрыманне прыгожага.
«Future Sounds of Minsk: Канцэрты за мяжой»
Калі: 10 красавіка ў 18:00
Дзе: «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Кошт: папярэдне – 5 BYN, у дзень івэнта – 10 BYN
Трэцяя сустрэча Future Sounds Of Minsk – адукацыйнага праекта для музыкаў і менеджараў. Тут ты зможаш даведацца пра тое, як трапіць на музычныя рынкі Еўропы, ЗША, Расіі і Украіны.
Калі: 14 і 15 красавіка ў 12:00
Дзе: «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Кошт: уваход бясплатны, але неабходная рэгістрацыя
У цябе ёсць магчымасць патрапіць на форум, прысвечаны будучыні ў кантэксце тэхналагічных зменаў апошніх гадоў і таго, як гэтыя змены ўплываюць на нашу штодзённасць. Можна паслухаць спікераў(-ак) з іншых краін, а можна прапанаваць сваю тэму для дыскусіі – поўная свабода дзеянняў!
Гендарныя дэбаты «Гендарныя квоты ў Беларусі: за і супраць»
Калі: 14 красавіка ў 11:00
Дзе: Еўрапейскі каледж Liberal Arts (вул. Кастрычніцкая, 19Б)
Кошт: уваход бясплатны
Гендарны модуль ECLAB і арганізацыя «АБФ» прапануюць табе ў дыскусійным фармаце абмеркаваць гендарныя квоты, мэты іх увядзення і месцы прымянення на тэрыторыі Беларусі. Таксама цябе пазнаёмяць з фарматам Брытанскіх Парламенцкіх дэбатаў – з такой падрыхтоўкай ты зможаш перамагаць у самых лютых славесных баталіях.
Каця Саковіч: «Як кіраваць крэатыўнымі камандамі?»
Калі: 19 красавіка ў 19:00
Дзе: .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а)
Кошт: першыя 10 квіткоў – 15 BYN, наступныя – 20 BYN. У дзень мерапрыемства – 25 BYN
Майстар-клас ад дырэктаркі крэатыўнага агенцтва getbob agency: Каця Саковіч раскажа пра тое, як перайсці ад ідэі да рэалізацыі, як знайсці разумную каманду і як перажыць масавы творчы крызіс.
Творчая сустрэча «Кудзіненка пра Кудзіненку»
Калі: 19 красавіка ў 19:00
Дзе: Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: 7 BYN
Беларускі індзі-рэжысёр раскажа пра свой цярністы творчы шлях, прааналізуе айчынны кінематограф і падзеліцца практычным вопытам – выдатны івэнт для тых, хто няроўна дыхае да беларускага кіно.
Калі: 6 красавіка ў 19:00
Дзе: Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65)
Кошт: ад 40 BYN
Музыкі прэзентуюць «Маяк» – свой сёмы студыйны альбом, асноўны пасыл якога змяшчаецца ў фразе «мы ўсе памром, але спачатку спазнаем нешта афігенскае». Гурт абяцае ўтульны сяброўскі вечар з гарачым танцпляцам і масавым катарсісам у лепшых традыцыях безбілетных выступаў.
«Мы»
Дуэт Данііла Шайхінурава і Евы Краўзэ, які аб'ядноўвае Ізраіль і Расію, на ўсіх парах нясецца ў Менск, каб пацешыць публіку індзі-матывамі, двайной порцыяй добрага вакалу і свежай пласцінкай «Бліже», рэліз якой прызначаны на шостае красавіка.
«ЛСП»
Калі: 7 красавіка ў 19:00
Дзе: Falcon Club (пр. Пераможцаў, 20)
Кошт: 45 BYN (аднак дзесьці на гарызонце маячыць sold-out)
«ЛСП» працягвае тур Hell and Back: Алег і кампанія зноў выступяць у Менску, і гэтым разам паўстануць у статусе сапраўды саліднага гурта, чыя папулярнасць была афіцыйна зафіксіраваная паспяховым леташнім турам па Расііі, Украіне і краінах Балтыі.
Калі: 14 красавіка ў 19:00
Дзе: «Re:public» (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: ад 20 BYN
Менскі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» дасць вялікі сольны канцэрт, на якім прэзентуе сінгл «Цветок» – песню пра каханне, якое перамагае смерць. Лавіць музыкаў трэба проста цяпер – пасля менскага канцэрту музыканты адпраўляюцца ў працяглы замежны тур.
«РСП»
Калі: 15 красавіка ў 18:00
Дзе: «Мулен Руж» (вул Кальварыйская, 1)
Кошт: ад 13 да 25 BYN
З'явілася выдатная магчымасць паскакаць пад адборную трасянку: гурт «Разбітае сэрца пацана» абяцае нам касмічны канцэрт з качовымі хітамі ды інтрыгуюшчымі абноўкамі.
Калі: 20 красавіка ў 19:00
Дзе: «Re:public» (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: 53 BYN
Удзельнікі «апошняй сумленнай рок-групы з Расіі» адыграюць канцэрт, прысвечаны 20-годдзю калектыву. Гэтым разам канцэртную праграму туру складалі не самі Lumen, а іх фанаты – верагодна, у гэты сэт-ліст трапілі і твае любімыя трэкі, калі ты яшчэ ўдзельнічаеш у такіх конкурсах.
Калі: 21 красавіка ў 19:00
Дзе: Палац спорту (пр. Пераможцаў, 4)
Кошт: ад 27.50 BYN
Калі: 22 красавіка ў 20:00
Дзе: «Re:public» (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: ад 20 BYN
Фанаты дэпрэсіўнага абстрактнага хіп-хопу могуць радавацца: дуэт з Расіі вязе ў Менск свежы альбом. Пласцінка са шматзначнай назвай «ночные грузчики» пад завязку запоўненая экзістэнцыяльнымі пакутамі – можна адчуць сябе Жан-Полем Сартрам проста на танцпляцы.
Калі: 24 красавіка ў 20:00
Дзе: «Re:public» (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: ад 30 BYN
Чарговы заход Данілы Папярэчнага ў Менск: стэндап-комік падрыхтаваў свежую порцыю чарнухі і сарказму, адчаканеную ў лепшых традыцыях Луі Сі Кея і Джорджа Карліна. Квіткі разлятаюцца з дзіўнай хуткасцю – не прапусці магчымасць увабраць порцыю варонежскага гумару!
Калі: 6 красавіка ў 19:00
Дзе: «Сталоўка XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4, 3 паверх)
Кошт: уваход вольны
На чацвёртым Міжнародным фестывалі квір-гісторыі будзе шмат чаго цікавага: можна глянуць відэаспектакль «Савецкі Харві Мілк? Гісторыя Нікі Палякова», паўдзельнічаць у лекцыях, дыскусіях або проста атрымаць асалоду ад музыкі Ані Жданавай – магчымасцяў маса. Нагадаем, што асноўны лейтматыў фестывалю – паглыбленне ў квір- і ЛГБТ+-гісторыю СССР.
Калі: 6 красавіка ў 23:55
Дзе: «Молодость» (вул. Інтэрнацыянальная, 21)
Кошт: першыя 100 квіткоў – 7 BYN, далей – 10 BYN
Выдатная магчымасць акунуцца ва ўнікальны танцавальны экспірыенс і прапусціць праз сваё цела 9 кВт чыстага гуку. Адказваць за музычнае суправаджэнне будуць KorneJ, Stereobeaver, (((O))) і Ponty Mython – вечар абяцае быць гарачым і дашчэнту рытмічным, як і ўсе вечарынкі ад 34mag.
Калі: 7 красавіка ў 23:00
Дзе: SQUAT (вул. Кастрычніцкая, 16/3)
Кошт: 10 BYN, з рэпостам афішы – 8 BYN
Yes everything now #2 – гэта зрэз актуальнай электроннай музыкі і мастацтва, звязаны з квір- і фемінісцкім кантэкстам, гэта ўнікальная дыскатэка без сэксізму, расізму і гамафобіі. Там ты зможаш атрымаць асалоду ад вайбу Феры Ледзяевай, Rosemary Loves A Blackberry і Moonilena, а таксама палюбавацца працамі мастачкі Васілісы Палянінай – поўны камплект.
Калі: 14 красавіка ў 23:00
Дзе: Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: першая сотня квіткоў – 10 BYN, астатнія цікеты– 15 BYN
Сакавітая вечарынка з саўнд-сістэмай найвышэйшага ўзроўню: можна будзе пачуць любыя нюансы ў выкананні Nazira, Alex Savage, Skyfarma aka Uncou Live, Morgotika і Azbukin.
Калі: 21 і 22 красавіка ў 10:00
Дзе: «Образовательный центр ПОСТ» (вул. Скрыганава, 14)
Кошт: ад 3 да 100 BYN – усё залежыць ад тваёй шчодрасці і жадання атрымаць дадатковыя нішцякі
Калі хочаш акунуцца ў ролевыя гульні жывога дзеяння, атрымаць як мага больш інфармацыі пра разнамасныя ларпы і павысіць узровень гарадской культуры – віншуем, гэты івэнт створаны спецыяльна для цябе. Рэгіструйся, унасі невялікі донат і наперад – адрывайся па поўнай праграме! Таксама пры запаўненні вось такой анкеты не забудзься пакінуць сваю пошту – атрымаеш фідбэк.
Калі: 21 красавіка ў 18:00
Дзе: «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Кошт: 25 BYN да 20 красавіка і 35 BYN у дзень канцэрта
Хочаш атрымаць асалоду ад жывой гуказдабычы – прымыкай сюды. За live-электроніку на фестывалі будуць адказваць The/Das з Германіі, сузаснавальнік расійскага праекта «Елочные игрушки» Аляксандр Зайцаў, Storozh і беларускія музыкі Diamos Roll і Dirty Owl. Ух, будзе горача!
Калі: 2 красавіка ў 19:00
Дзе: Svobody, 4 (пл. Свабоды, 4)
Кошт: уваход вольны
Прэзентацыя работ з керамікі і мазаікі, вырабленых дзецьмі і падлеткамі з аўтызмам. Таксама на выставе правядуць аўкцыён, грошы з якога пойдуць на падтрымку творчай майстэрні.
Калі: 4, 11 і 18 красавіка ў 20:00
Дзе: «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Кошт: уваход вольны
Калі хочаш выпрабаваць сваю ўдачу, адпраўляйся ў «Корпус» – там кожную сераду паказваюць фільмы, выбраныя рандомным чынам. Са скрынкі з назвамі самых дзіўных фільмаў навослеп здабываюць запаветную паперку і паказваюць тое, што на ёй напісана. Выцягнуць могуць што заўгодна – ад слязлівай рамантычнай камедыі да нуднага палітычнага баёпіка, так што ісці на такі сеанс трэба на свой страх і рызыку.
Калі: з 2 па 4 красавіка, у 15:00
Дзе: Silver Screen
Кошт: ад 7 да 16 BYN
Каб ацаніць працу рэжысёра Хірамасы Ёнэбаясі, які доўгія гады працаваў у студыі Studio Ghibli, неабавязкова быць дзіцем: сакавітая рысоўка, фактурныя персанажы і нетрывіяльны сюжэт прыйдуцца да густу любому даросламу, а шыкоўны саўндтрэк яшчэ доўга будзе гучаць у тваёй чарапной каробцы.
Творчая выстава «35» / Art Expo «35» By Alena Martsyanava
Калі: з 6 красавіка па 20 красавіка
Дзе: Выставачная зала Менскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)
Кошт: уваход вольны
Дакраніся да выяўленчага мастацтва і зацані працы Алены Марцьянавай – мастачка прадставіла 35 карцін, сярод якіх можна заўважыць як нацюрморты, так і ўрбаністычныя пейзажы, выкананыя ў стылі «сучасны імпрэсіянізм».
«Земля. Один потрясающий день»
Калі: з 2 па 4 красавіка ў 18:10
Дзе: Falcon Club (пр. Пераможцаў, 20)
Кошт: 15 BYN
У дакументальным фільме BBC няма акцёраў, але яны там і не патрэбныя – для сувязі гледача з карцінай хопіць аднаго візуальнага шэрагу і закадравага голасу Мікалая Драздова. Гэта не сумная дакументалка з урока біялогіі, а займальная гісторыя пра разнастайных жывых істот з планеты Зямля – атрымліваць асалоду ад такога відовішча можна бясконца.
Калі: 11 красавіка ў 19:00
Дзе: Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: ад 12 BYN
Не забыцца пра важныя моманты ў гісторыі грамадства дапаможа «11 красавіка» – дакументальны спектакль, пабудаваны на інтэрв'ю з людзьмі, якіх нейкім чынам закрануў тэракт у менскім метро, што адбыўся 11 красавіка 2011 года. Стваральнікі абяцаюць не ціснуць на жаль, а зноў падняць пытанні, адказы на якія так і не былі знойдзеныя.
Калі: з 2 па 10 красавіка
Дзе: Silver Screen і Falcon Club
Кошт: ад 7 BYN
Экранізацыя аднайменнага комікса, прысвечанага дзяўчынцы, якая змагаецца з рэальнымі і ўяўнымі ворагамі. Кранальная гісторыя пра тое, што змагацца з паўсядзённымі праблемамі куды складаней, чым з гіганцкімі пачварамі, а дзеці ведаюць пра гэты свет куды больш, чым дарослыя.
Калі: з 1 красавіка па 7 траўня
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)
Кошт: 7 BYN
Выдатная магчымасць разгледзець гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі з усіх бакоў – даследаваць шлях, які прайшла Беларусь у 1914–1918: ад «этнаграфічнага племя» на картах Карскага да нацыі з ідэяй незалежнасці, дзяржавай і заканадаўчымі актамі.
Фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»
Калі: з 19 па 26 красавіка
Дзе: «Мір» (вул. Казлова, 4а)
Кошт: 5.5 BYN
Чацвёрты кінафестываль Паўночных краін і краін Балтыі дазволіць кожнаму смяротнаму не проста атрымаць асалоду ад дыхтоўных карцін, але і дасць магчымасць зацаніць навінку на мове арыгінала, заправіўшы яе субцітрамі па-беларуску.
Новая класіка японскага кіно «Сумерки и красота»
Калі: з 3 па 8 красавіка
Дзе: «Піянер» (вул. Энгельса, 20)
Кошт: 5 BYN
Цудоўная нагода нырнуць ва ўсходні кінематограф з галавой: калі ты яшчэ ўбачыш выдатныя японскія карціны, якія паказваліся на буйных еўрапейскіх фестывалях і былі прывезеныя ў Беларусь з арыгінальнай аўдыясцежкай, а таксама забяспечаныя рускімі субцітрамі?
Фота на галоўнай: glavclub.com
КАМЕНТАРЫ (2)
«Бліже»
На Поперечного уже солдаут