Squat: новы тэхна-клуб на Кастрычніцкай

У гэтую суботу на вуліцы Кастрычніцкай адкрыецца яшчэ адна арт-кропка – тэхна-клуб SQUAT. Гэта 300 квадратаў прасторы ў будынку пад нумарам 16/3. Напярэдадні адкрыцця паказваем і расказваем, як выглядае новае, але ўжо легендарнае месца.

 

  Ягор  

 

  Павел  

 

  Аня  

Тэхна-клуб SQUAT адкрылі Павел Гарбатоўскі, Ягор Федаравіч і Аня Марынкіна. Павел і Ягор працуюць разам у Soundcafe, а з Аняй яны пазнаёміліся ў сярэдзіне 2017-га. Літаральна адразу ж яны пачалі каламуціць сумесныя вечарынкі: спачатку на заводзе «Калібр», дзе цяпер знаходзіцца Сталоўка XYZ, але неўзабаве выйшлі на пошукі новага месца, якое больш адпавядала б іх уяўленням пра тэхна-клуб. Такой прасторай выявілася памяшканне на трэцім паверсе гіганцкага завода на беразе Свіслачы. Раней там знаходзілася гардэробная для супрацоўнікаў, якую ў апошні раз адкрывалі ў 2004 годзе.

«Мы пазнаёміліся з адным мужчынам, які працаваў тут яшчэ ў савецкі час. Па яго словах, часам яны разам з калегамі самі ладзілі тут рэйвы пасля працы. Так што гэтае месца проста прасякнутае патрэбнай атмасферай», – распавядае Ягор.

Цяпер прастора арыентаваная на буйныя начныя тэхна-вечарынкі, якіх не хапае самім стваральнікам SQUAT. Днём тут плануюць праводзіць выставы, барахолкі, канцэрты.

«Але мы будзем выбіраць толькі тое, што падабаецца нам самім. Мы зрабілі гэтае месца не дзеля грошай, бо ў нас ёсць асноўная праца. Калі ж нам самім нешта вельмі моцна спадабаецца, то мы зможам і бясплатна дапамагчы з арганізацыяй. Але ні за якія грошы мы не будзем пускаць сюды мерапрыемствы, якія нам не блізкія, – падкрэслівае Павел і дадае: – SQUAT – гэта наша душа».

«Ні за якія грошы мы не будзем пускаць сюды мерапрыемствы, якія нам не блізкія»

Адной з першых дзённых падзей стаў флі-маркет «Open Шкаф», заснавальніцай якога з'яўляецца Аня Марынкіна.

«SQUAT – гэта арт-прастора для розных творчых мерапрыемстваў. Але мы нават не хочам думаць пра тое, чым адрозніваемся ад аналагічных менскіх месцаў. Хай вырашае публіка», – кажа Аня.

Цяпер тут ёсць дзве танцпляцоўкі, але ў планах зрабіць яшчэ адну – у калідоры. Яна будзе працаваць не заўсёды. Цяпер плошча «Сквота» – прыкладна 220 квадратных метраў, а з калідорам – усе 300. Магчыма, бліжэй да лета яшчэ арандуюць 40 квадратных метраў, каб ладзіць там кінапаказы.

 

 Афіцыйнае адкрыццё SQUAT пройдзе ўжо ў гэтую суботу, 17 лютага. Дзверы ў новую эпоху рэйваў адчыняцца а 18-й вечара. 

Будзе канцэрт Groove Dealers, Tomato Jam і «ВСЁ CRAZY». На гэтую частку мерапрыемства ўваход бясплатны.

У 22:00 пачнецца раздача сакавітага тэхна: VZ (LT), Boquā (FR), Raketka, Lena Popova (RU), Besser b2b Helga, Karta Poljaka, Electrofood CH, LEAP.  

 Уваход на вечарынку – 15 BYN да 17-га лютага. На ўваходзе – 20 BYN.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Калі ты праходзіш праз лабірынты лесвіц і калідораў, то трапляеш нібы ў прылазнік пекла, – дзеляцца ўражаннямі людзі, якія ўжо наведалі SQUAT. – Тут тыя знаёмствы, ад якіх цябе так засцерагалі мама з татам...»

 

 

 

 

 

 

 SQUAT у сацсетках: 

FB    VK    Instagram

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 16/3

 

Фота – Таня Капітонава

КАМЕНТАРЫ (3)

Технохейтер
Технохейтер | 14.02.2018 15:29

15 рупий за андерграуд техно - это больно. Даешь 5 даллярау?!
ЗЫ: Скоро всё будет техно

5 3 +2
техноловер
техноловер | 15.02.2018 10:11

для тебя всё техно не будет.
нет 15 рупий - нет проблем, расслабься

5 3 +2
Jfj
Jfj | 14.02.2018 14:09

15р за вход... финиш

5 4 +1